72783 (Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка), страница 2

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "72783"

Текст 2 страницы из документа "72783"

Бо ўсіх пачаткаў

Я — працяг

I ўсіх працягаў

Я — пачатак .

Паэт нібыта ўзнаўляў нейкі старажытны міф пра вечнага аратага, міф, які ў сваім духоўна-практычным значэнні дайшоў да нашых дзён, блізкі нам сваім высакародным сэнсам. Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў В. Зуёнка не супярэчылі праўдзе жыцця, у асэнсаванні якога ён імкнуўся да шырокіх абагульненняў, да стварэння ёмістых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: "Ралля - аснова, // Зерне ўток няспынна // Кідаю я рукою агрубелай, - // І тчэцца, тчэцца мудрая тканіна — // Жыццё..."

У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы, як "Добры прыезд", , "Вясновая казка", "Стары цецярук", якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, ўсіх яго насельнікаў. У вялікім і малым праяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат. Вершы гаварылі пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне. Другая кніга «Крутаяр » (1969) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх по-глядах на жыццё, выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы на дынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязі з пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнаку як паэту па-ранейшаму характэрны шчаслівая непаспешлівасць, некаторая нават замаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды чалавечага перажывання.

На сэрцы - неспакою камень;

А раптам я паміж сяброў

Хаджу — апошні магіканін,

Што вылез з прашчурскіх бароў?

Тут трывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як за сяброў, якія, магчыма. залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум «прашчурскіх бароў».

Тэме сяброўства прысвечаны і такія вершы як “Я ўчора вельмі любіў...”, “Па – сяброўску...” і інш.

Паэзія В. Зуёнка рознымі шляхамі, але ўвесь час развіваецца па лініі ўзбагачэння духоўнага свету лірычнага героя. Пра гэта, між іншым, сведчыць любоўная лірыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.

Буду

садам тваім па вясне.

Буду

ў полі сцяжынкан забытай:

Перапёлка

на золку засне —

Прыбягай дажынаць сваё жыта

Буду

цёплаю муравой

На тваіх лугах-сенажацях.

Буду

ў Нёмана сіні сувой.

Як русалку, цябе спавіваць я.

Буду

раніцай легкім дымком

Над страхой тваёй віцца ў просінь.

Буду

ціхім дамавіком

Сны жаданыя у хату прыносіць."'

« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»

Лірыка кахання дапамагае глыбей і паўней адчуць і пазнаць багацце душы і прыгажо сць чалавечых адносін у іх унутранаіі паўнаце і шматграннасці. Сюды можна аднесці такія вершы як “Абяцаю ночы бяссонныя...”, “Нахіляўся, як дзікі лясун...”, “Аднойчы”, “Яшчэ схіляецца ў журбе...”, “Водгук вясны”, “Імправізацыя”, “Госці – ўспаміны...” і інш.

2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы

Паэтычны свет В. Зуёнка, адлюстраваны ў яго лірыцы 60-х гадоў, прасякнуты непадробнай сапраўднасцю - сапраўднасцю чалавечых пачуццяў. Вельмі плённым этапам росту, інтэнсіўных пошукаў і адкрыццяў сталі для яго не толькі 60-я гады, але і перыяд 70-х (нягледзячы на з'явы застою), калі ўзнялася цана на аўтэнтычнасць пачуцця, вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: ад зерняў праўды — да праўды зерня, да новай, больш глыбокай канцэпцыі рэчаіснасці. Найбольш чуйныя да запатрабаванняў часу паэты ўжо не маглі задавальняцца абяцаннем непасрэднасці. Эмпірычнае засваенне новых з'яў саступае месца імкненню ўлавіць сутнасць сучасных канфліктаў. 70-я гады, першая палова 80-х і наступны перыяд у творчасці В. Зуёнка адзначаны паглыбленнем характару духоўнасці. Яна ўбірае ў сябе значныя пласты народнага вопыту, адчуванне прыроды, паглыбляе асэнсаванне чалавека. Думка становіцца больш філасафічнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з'яў, жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасці аб'екта паэзіі ўсё часцей выступае не асобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, важная праблема, лёс і гісторыя народа.

Прыкметным набыткам у гэтым напрамку пошукаў стала кніга «Сяліба » (1973), якая ўключала вершы і паэму аднайменнай назвы. У гэтай кнізе аўтар яшчэ больш наблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. Перад намі паэт, лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на "апісанне" свету. Яму рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жьшця, смерці, гісторыі, над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты. Асаблівасці формы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі. Вершам В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.

Ідэал паэта — свабодны чалавек, не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.

В. Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіс-насці, якая знаходзіць адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове.

Змешчаная ў зборніку паэма «Сяліба» (1965—1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць і драматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, - наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Яго можна лічыць другім «я» паэта, параднёным з ім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.

«Сяліба» пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, — разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура, — у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.

Калі гаварыць пра напрамак мастацкіх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў, дык трэба адзначыць, што позірк яго скіраваны ў глыбіню жыцця, на пазнанне яго сутнасці, раз-гадку ісціны ў апошняй інстанцыі. Вынікам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974—1979 гг. «Маўчанне травы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлі выяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнага жыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна і маральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы і часе.

Беларуская паэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мас тацкі развітымі эпічнымі традьшыямі. Што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак?

Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпічнай за глыбленасці, аўтабіяфафічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі - у родных мясцінах паэта, вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў — хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоунага жыцця свайго народа. Пачынаецца твор сцэнай у карчме — канфліктам паміж галоўным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт — спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным і помсціць Васілю — пырнуў яго нажом.

Мінуў час, наступіла калектывізацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышыні духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво... Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу — касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.

Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры — дабром і злом. Ен чрацуе разам з усімі, на сенажаці ў агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуў лапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?», не ведаючы. што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.

Праудзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы.

На пасаду старшыні з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.

Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, як партрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўніх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.

«Зверху» аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць, адлюстраваныя у праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел у фарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, які адкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця, паглыбляў псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамінамі дзяцінства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку, але і паглыбляюць яе праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў Зуёнка, сакавітаснь пісьма. Ён умее адным штрыхом — праз дэталь, «мікравобраз» — даць цэласную карціну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскі на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяе бярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ і гучанне, думка і пластыка.

Духоўны свет Васіля — чалавека з народа — гэта свет арыгінальнай і старажытнай культуры са сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныя вякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якія вытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.

У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі... Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай і творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, ма-ладосць — усе сілы былі аддадзены зямлі, працы на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносіны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыі асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэта цэласны чалавек, які сінтэзуе ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае і індывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.

У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін.

Такім чынам, у ліра-эпічным характары «Маўчання травы» аўтар дасягнуў значнага ўзроўню філософска-этычнага і гістарычнага асэнсавання жыцця. Паэт не хацеў бы, каб звужаліся далягляды сялянскай культуры — лепшае, што ў ёй ёсць, павінна ўзбагачаць усю сучасную складаную цывілізацыю. Галоўны маральны вывад, які вынікае з паэмы, заключаецца ў неабходнасці захавання і развіцця лепшых гуманістычных традыцый мінулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалі нашы продкі.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5209
Авторов
на СтудИзбе
430
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее