72662 ("Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана), страница 4
Описание файла
Документ из архива ""Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.
Онлайн просмотр документа "72662"
Текст 4 страницы из документа "72662"
У неадназначны час быў напісаны твор. Шмат чаго незразумелага было ў палітычным жыцці грамадства.
Нельга не пагадзіцца з тым, хто гаворыць пра складаны жыццёвы шлях Ядвігіна Ш. Чалавек амаль усё жыццё пражыў для народа, для роднай Бацькаўшчыны. Падзеі тых часоў нявольна праецыруюцца на наш. А ці здатны чалавек прайшоўшы праз турму, не зламацца і застацца чалавекам? А ён здолеў. Менавіта творчы шлях дапамог зберагчы Ядвігіну Ш. чалавечую годнасць, данесці да нас тягаты тых часоў і быць заўважаным сярод іншых. Гэта вельмі цудоўна, калі у чалавечай душы жыве творчасць. На маю думку, то менавіта жыццёвы шлях быў падспор’ем у творчым жыцці Ядвігіна Ш.
Вялікая пашана апынуцца на адной прыступцы з Я. Коласам, Я. Купалам, З. Бядулей, а ён здолеў.
На мой погляд - Ядвігін Ш. узяў сюжэт твора з рэальнага жыцця. Магчыма, вандруючы, ён пачуў гэтую гісторыю, ад сялян і яна так кранула яго сэрца, што ён не змог змаўчаць. Дык і каго ж такое пакіне раўнадушным?
Першы раз прачытаўшы твор, я – чалавек эмацыянальны, не магла прыйсці ў сябе, мяне не адпускалі моцныя ўражанні вельмі доўга. Хіба магло такое здарыцца ў рэальным жыцці? Кожны з нас жыве з думкай аб тым, што са мной такога ніколі не здарыцца. А вось трапляецца! Я мяркую, што Васіль знаходзіўся ў стане эфекту, калі ўсё здарылася. Ніводзін з герояў не нёс адказнасці за свае дрэнныя ўчынкі: ні Васіль,ні Зося, але жыццё само пакарала.
Да таго часу, калі раман “Золата” убачыў свет, Ядвігін Ш. ужо валодаў важнейшымі формамі літаратурнай мовы. Таму твор атрымаўся такім вобразным, эмацыянальным, напружаным. Раман чытаецца вельмі лёгка і хутка, а напісаны на сялянскай гутарковай мове. Калі аўтар апісвае сваіх герояў, то мы, чытачы, вельмі добра адчуваем усе дробныя дэталі, характар і настрой дзеючых асоб.
Спіс літаратуры
-
Барысенка, В. В. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т./ Акадэмія навук БССР. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы.-Мінск: Навука і тэхніка, 1969 г.-т. 2.
-
“Беларуская энцыклапедыя”: у 18 т. Мінск: БелЭн, 2001 г.-т. 13.
-
Верціхоўская, М.І. Беларуская літаратура: пераказ і аналіз.-Мінск: Кніжны дом, 2004 г.
-
Ермаловіч, М. На ўзроўні лепшых здабыткаў/ Полымя, №7,1977 г.
-
Мархель, І.І., Чамярыцкі, В. А. Гісторыя беларускай літаратуры XI – XIX ст.:у 2 т.- Мінск :Беларуская навука, 2007 г.
-
Хромчанка, К. Беларуская мастацкая проза (канец XIX – пач. XX ст.).- Мінск, 1979 г.
-
Чыгрын, І. П. Станаўленне беларускай прозы і фальклор.-Мінск: Вышэйшая школа, 1971 г.
-
Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск :Мастацкая літаратура, 1976 г.
-
Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск :Мастацкая літаратура, 2006 г.