38863 (Моўная гульня ў рэкламным тэксце)

2016-07-30СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Моўная гульня ў рэкламным тэксце", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "журналистика" из 2 семестр, которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "журналистика" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "38863"

Текст из документа "38863"

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Моўная гульня ў рэкламным тэксце

Курсавая праца

па стылістыцы

студэнткі 3 курса 11 групы

Пятручык Таццяны Ігараўны

Кіраўнік:

Гваздовіч Галіна Аляксандраўна,

Кандыдат філалагічных наўк,

дацэнт

Мінск

2010

Змест

Уводзіны

1. Паняцце «рэклама», асаблівасці рэкламных тэкстаў

2. Паняцце «Моўная гульня»

3. Віды моўнай гульні

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Курсавая праца прысвечана цікавай лінгвістычнай з'яве, а менавіта моўнай гульні ў рэкламным тэксце.

З'яўляючыся формай маркетынгавых камунікацый, рэклама ўяўляе сабой важную сферу чалавечай дзейнасці. Рэкламныя творы, на думку даследчыка Вараб’ёвай, служаць магутным сродкам культурнага і моўнага ўздзеяння на чалавека, фармуюць яго моўныя густы і прыярытэты.

Рэклама павінна быць эфектыўнай, пабуджальнай да дзеяння, што дасягаецца рознымі сродкамі. Каб зацікавіць, здзівіць рэцыпіента, матэрыялы падаюцца арыгінальна, з пэўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Гэта дасягаецца рознымі сродкамі, адным з якіх з'яўляецца моўная гульня.

Між тым, рэклама ў Беларусі, як вобласць масавай камунікацыі, знаходзіцца яшчэ ў стане развіцця, таму яна патрабуе аналізу і рэгулявання правіл функцыянавання - з боку дзяржавы, грамадства, прафесійнай супольнасці рэкламістаў, сацыёлагаў, юрыстаў, псіхолагаў, лінгвістаў.

Праблема рэкламы разглядалася ў працах многіх навукоўцаў. Стан рэкламы ў нашай рэспубліцы ў савецкі час аналізаваў у сваіх кнігах Б. З. Разумоўскі. Раздзел «Рэклама» ў працы Б. Ю. Нормана «Лінгвістыка кожнага дня» прысвечаны моўным рысам рэкламы на пачатковым этапе станаўлення рыначных адносін. Аналіз рэкламных тэкстаў у рэспубліканскіх СМІ на сучасным этапе правялі З. Кароткая, Л. М. Крупская, А. У. Пачкоўская. Даследаванне тэрміналогіі ў вобласці рэкламы знайшло адлюстраванне ў працы З. Сітнік. «Моўная гульня» на ўзроўні філасофіі разглядалася М. Хайдэггерам (Heideggerssprache). Механізмы гэтай лінгвістычнай з'явы ў медыяпрасторы, у тым ліку і ў рэкламных тэкстах даследвалі С. Н. Брадзіхін, Н. В. Лазоўская.

Але ж вывучэнне рэкламанай камунікацыі не як выніку, а як працэсу ўздзеяння на інтэлектуальную, эмацыйную і валявую структуру псіхікі рэцыпіента ва ўнутранамоўных рамках даследавана недасканала. Таму актуальнасць гэтай тэмы відавочная.

Мэта курсавой працы – аналізаваць механізмы, асаблівасці выкарыстання моўнай гульні ў рэкламных тэкстах, выявіць яе распаўсюджанасць і эфектыўнасць.

Для дасягнення пастаўленай мэты было прадугледжана вырашэнне наступных задач:

  • азнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме курсавой працы;

  • разгледзець паняцці «моўная гульня» і «рэклама»;

  • выявіць прыкметы «моўнай гульні» на розных узроўнях мовы;

  • прааналізаваць выкарыстанне «моўнай гульні» ў рэкламных тэкстах беларускіх СМІ, выявіць яе эфектыўнасць.

1. Паняцце «рэклама», асаблівасці рэкламных тэкстаў

Рэклама - з'ява надзвычай шматгранная і шматаспектная. Існуе значная колькасць тлумачэнняў дадзенага паняцця і азначэнняў тэрміна. Найбольш агульнае з якіх наступнае.

«Рэклама (ад лац. reclame – выгукваць) - адзін з патокаў масавай інфармацыі. Уяўляе сабой трансляцыю актуальных ведаў аб надзённых сацыяльных каштоўнасцях для шырокай аўдыторыі ў экспрэсіўнай і сугестыўнай форме, закліканай падштурхнуць рэцыпіента да жадаемых рэкламадаўцу паводзін (учынку). З часу свайго ўзнікнення на стадыі ўрбанізму і сёння абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця, уключаючы эканоміку, палітыку, асвету, мастацтва, рэлігію і міжасабовыя паводзіны. Падзяляюць па тыпах знакавых сродкаў на вусную, пісьмовую, друкаваную і комплексную. Мае разгалінаваную сістэму жанраў і варыянты іх мадыфікацыі, што залежаць ад прадметаў рэкламавання і тыпаў трансляцыі: рэклама ў прэсе, знешняя рэклама, прамая паштовая рассылка (direct mail) і г. д.». [3, c. 176].

Але ж розныя даследчыкі рэкламы прытрымліваюцца розных канцэпцый. Дзве асноўныя з якіх на сённяшні дзень: культуралагічная (або гісторыка-культуралагічная) і маркетынгавая (або пэўна-маркетынгавая). Нас цікавіць такі падыход, які дазволіў бы аб'яднаць абедзве канцэпцыі і адлюстраваць як эканамічную прыроду рэкламы, так і яе культуралагічныя асаблівасці. Такі падыход адлюстроўвае азначэнне, прапанаванае Амерыканскай маркетынгавай асацыяцыяй.

«Рэклама - гэта распаўсюджаная ў вызначанай форме інфармацыя неасабістага характару аб таварах, паслугах або ідэях і распачынаннях, прызначаная для групы асоб (мэтавай аўдыторыі) і аплачаная вызначаным фундатарам». [2, c. 611].

Даследчык Валодзіна вылучае наступныя маркетынгавыя элементы азначэння рэкламы:

  • рэклама - гэта аплачаная форма камунікацыі;

  • інфармацыя, якая змяшчаецца ў рэкламе, ідэнтыфікуе фундатара;

  • рэкламнае паведамленне можа праходзіць як па адным, так і па некалькіх выглядах сродкаў масавай камунікацыі;

  • мэта рэкламы - схіліць патэнцыйных пакупнікоў да набыцця тавара або паслугі;

  • рэклама не персаніфікаваная; механізм перадачы пакупнікам інфармацыі завецца маркетынгавай камунікацыяй;

  • рэклама перадае маркетынгавую інфармацыю, накіраваную на ўсталяванне супрацоўніцтва паміж рэкламадаўцам і спажыўцом.

Зыходзячы з пералічаных вышэй асаблівасцей можна зрабіць высновы, што рэклама мае важнае сацыяльнае значэнне, а такім чынам, патрабуецца інтэрактыўны падыход да яе вывучэння.

Існуюць разнастайныя падыходы і да тыпізацыі рэкламы. Уяўляецца магчымым казаць аб існаванні наступных тыпаў рэкламы:

  • рэклама гандлёвай маркі;

  • гандлёва-раздробная рэклама;

  • палітычная рэклама;

  • рэклама ў даведніках;

  • істытуцыянальная (карпаратыўная рэклама);

  • сацыяльная рэклама;

  • інтэрактыўная рэклама.

Паводле іншай тыпізацыі рэкламу можна падзяліць на камерцыйную і некамерцыйную. Камерцыйная ў сваю чаргу падзяляецца на іміджавую, прамысловую і спажывецкую. Яшчэ адным істотным у плане моўнага афармлення рэкламных тэкстаў з'яўляецца падзел рэкламы на рэкламу на развароце і рубрычную рэкламу.

«Вылучаюцца розныя структурныя элементы рэкламных тэкстаў - загаловак, асноўны тэкст і дэвіз, а таксама падзагаловак, устаўкі і рамкі друку, лагатыпы і аўтографы (подпісы).

Загаловак лічыцца найважнейшай часткай рэкламнага тэксту (менавіта ён прыцягвае ўвагу спажыўца, і ад ступені яго выразнасці залежыць, наколькі патэнцыйны спажывец зацікавіцца чытаннем асноўнага тэксту). Загалоўкі падзяляюцца на некалькі тыпаў: загалоўкі, якія паведамляюць аб карысных уласцівасцях; правакацыйныя; інфарматыўныя; пытальныя і тыя, што ўтрымліваюць каманду.

Асноўны тэкст рэкламнага паведамлення можа быць апавядальным, выяўленчым, трукавым (арыгінальным); ён можа быць напісаны ў форме маналогу або дыялогу». [2, c. 612-613].

Як было адзначана вышэй, асноўная мэта рэкламнага тэксту - прыцягнуць увагу, выклікаць цікавасць і стымуляваць збыт.

Рэклама, з'яўляючыся адной з формаў маўленчай камунікацыі, мае свае асаблівасці:

1) яна ўяўляе сабой аднабаковы тып камунікацыі, што скарачае колькасць спосабаў уздзеяння на рэцыпіента;

2) магчымасць выкарыстання ў ёй гэтых спосабаў уздзеяння ў вядомай ступені абмяжоўваецца этычнымі нормамі і юрыдычнымі актамі;

3) рэкламны тэкст павінен быць кароткім, таму можна назіраць шырокую разнастайнасць стылістычных прыёмаў.

Своеасаблівасць мовы рэкламы адлюстроўваецца праз «змешванне элементаў розных стыляў і спалучэнне розных тыпаў лексікі (агульнанавуковай, агульнаўжывальнай, вузкаспецыяльнай), якая носіць ацэнкавы і не ацэнкавы характар. Моўныя сродкі рэкламных тэкстаў уключаюць агульнаўжывальныя словы і словазлучэнні (не ацэнкавага характару), агульнатэхнічныя тэрміны, вузкаспецыяльныя тэрміны, камерцыйныя і тэхнічныя тэрміны і абрэвіятуры. Гэты пласт лексікі носіць клішаваны, прадказальны характар.» [7, c. 12].

2. Паняцце “Моўная гульня”

Моўная гульня валодае шматлікімі прыкметамі, характэрнымі для гульні наогул. Як і катэгорыя гульні, моўная гульня стварае адмысловую, умоўную мадэль рэчаіснасці. Яна мае пэўныя правілы:

1) наяўнасць удзельнікаў гульні: вытворцы (аўтара) і атрымальніка маўлення (рэцыпіента);

2) наяўнасць матэрыялу гульні – моўных сродкаў, выкарыставаных аўтарам і ўспрыманых рэцыпіентам прамовы;

3) наяўнасць умоў гульні;

4) знаёмства ўдзельнікаў з гэтымі ўмовамі;

5) паводзіны ўдзельнікаў, якія адпавядаюць ўмовам і правілам.

Моўная гульня ўтрымлівае ў сабе нейкі сакрэт, таямніцу, патаемны сэнс. Бо паводле З. Фрэйда, моўная гульня як бы хавае непрыстойнае, забароненае, цынічнае, абсурднае. І, нарэшце, моўная гульня дае эстэтычнае задавальненне, якое адрасат атрымлівае ў працэсе разгадвання яе элементаў. Прычым, задавальненне ад гульні атрымлівае не толькі рэцыпіент, але і сам аўтар, які з дапамогай сродкаў моўнай гульні дамагаецца эфекту завастрэння і ўдакладнення сэнсу. Аднак, для рэкламных тэкстаў практычнае вышэй за эстэтычнае і рэкрэатыўнае.

Акрамя вызначаных мэтаў моўная гульня рэалізуе і канкрэтныя функцыі. Сярод іх:

  • эстэтычная (імкненне выклікаць у рэцыпіента пачуццё прыгожага самой формай маўлення);

  • гнастычная (стварэнне новай мадэлі свету шляхам пераасэнсавання ўжо існуючага моўнага матэрыялу);

  • геданістычная (спроба зацікавіць рэцыпіента нязвыклай формай маўлення);

  • прагматычная (прыцягненне ўвагі да арыгінальнай формы маўлення);

  • выразная (вобразнасць ў перадачы думкі);

  • выяўленчая (імкненне дапамагчы рэцыпіенту ўявіць сітуацыю размовы).

Даследчык Курганава вылучае наступныя тыпы моўнай гульні:

1) Наўмыснае ўжыванне нарматыўных моўных сродкаў для перадачы дадатковага канататыўнага, радзей дэнататыўнага сэнсу. Часцей за ўсё выражаецца ў прыхільнасці да памяншальна-ласкальных суфіксаў, выкарыстання слоў ва неўласцівым ім значэнні, што дапамагае аўтару выказаць сваё стаўленне і даць ацэнку выкладзенаму. Да гэтага тыпу моўнай гульні можна аднесці гульню з лексічнай спалучальнасцю, стварэнне неалагізмаў, фонагульню і графагульню, выкарыстанне жарганізмаў і г. д.

2) Свядомае парушэнне моўнай нормы для дасягнення той жа мэты. Трэба памятаць, што менавіта ўсведамленне адступлення ад моўнай нормы (марфалагічныя гульні з катэгорыямі роду, ліку, адушаўлёнасці), яе змешванне з паніжанай лексікай (стылістычныя гульні з жарганізмамі, прастамоўем) і робіць гульню гульнёй. Гэтае парушэнне нормы надае элемент крэатыўнасці, арыгінальнасці.

3) Выкарыстанне ў маўленні прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі. Тут ідзе зварот да культуралагічных, гістарычных, літаратурных спазнанняў адрасата. Прыклады: «Зеленая зависть горожан» (квартал «Зеленый бор») – прэцэдэнтны выраз «черная зависть»; «Новый Caddy. Лучший Caddy всех времен и народов» («volkswagen») – прэцэдэнтны тэкст «Вождь всех времен и народов».

Што датычыцца рэкламных тэкстаў, то такія рэмінісцэнцыі - адзін з найбольш эфектыўных прыёмаў пры стварэнні слоганаў, загалоўкаў. Растлумачыць падобную эфектыўнасць можна з боку псіхалогіі, у якой існуе паняцце – феномен цытатнасці свядомасці. Сутнасць гэтага феномену ў немагчымасці стварыць тэкст, які не меў бы алюзій у адносінах да ўжо існуючых. Цытатнае мысленне выбірае ў якасці прэцэдэнтнага тэксту ўстойлівыя выразы, рэплікі герояў вядомых казак, мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў, гістарычныя эпізоды і нават рэкламныя слоганы, якія ўжо існуюць ў рэкламнай прасторы.

3. Віды моўнай гульні

«У сучасных рэкламных тэкстах моўная гульня сустракаецца практычна на ўсіх узроўнях мовы: … фанетычным (алітэрацыя, асананс), лексіка-фразеалагічным (неалагізмы, ідыёмы), семантычным (парадокс, палісемантычнасць), стылістычным (каламбур, жаргон, запазычанні) і інш.». [7, c. 4].

На нашу думку, варта разгледзець найбольш распаўсюджаныя і эфектыўныя віды моўнай гульні на ўсіх узроўнях.

Лексіка-фразеалагічны ўзровень.

Метафара

«Рэкламная» метафара «дае магчымасць асэнсавання адных аб'ектаў праз уласцівасці або якасці іншых» [1, c. 137], яе мэта - стварэнне арыгінальнага рэкламнага вобраза або дабаўленне якога-небудзь ацэначнага эфекту ў рэкламны тэкст. «Рэкламная» метафара будуецца па ўжо існуючых мадэлях, звыклых да метафары паэтычнай. Але ж з'яўляючыся асноўнымі крыніцамі метафар, СМІ і рэклама спрыяюць іх шырэйшаму выкарыстанню і мадыфікаванню.

Можна вылучыць некалькі відаў метафар, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў рэкламных тэкстах:

  • метафары арганізма (звычайна ствараюцца на аснове слоў «жыццё», «здароўе»; часцей за ўсё сустракаюцца ў рэкламе касметыкі, парфумерыі, лекаў). Прыклады: “Удыхніце жыццё ў вашы ногі!” (“Венітан-гель”); “Здароўе праз здаровую скуру!” (лекавая касметыка “Vichy”); “Мои губы - блестящее произведение искусства!” (помада для губ “Bourjois Rouge Pop Chic”); “Взгляд, который убивает” (Тушь для ресниц “L'Oreal”); “Инвестируйте в самое ценное. В свое здоровье!” («Дуавит»); «Помощь ленивому желудку» («Мотиллион»); «Ноги – не грибное место» («Экзифин»);

  • архітэктурныя метафары (будуюцца на словах: «хата», «акно», «перабудова», «падмурак»). Прыклады: “Окно в Европу прорублено, наши поздравления” (реклама пива “Невское”); “Три кита. Твой дом - твой мир” (жилой комплекс “Три кита” Екатеринбург); “Дом с лучшими видами на жизнь!”(дом на Комаришевской набережной, Москва);

  • транспартныя метафары (звязаныя са словамі: «шлях», «крокі», «рух», «імкненне»). Прыклады: “Лёгкі шлях да прыгажосці!” (касметыка “Oriflame”); Іспанія пакідае след” (рэклама Іспаніі як курорту); “Кітай. Дарогі, якія памятаюць”; “Самый простой путь к деньгам” (“Хоум Кредит Банк”);

  • магічныя метафары (выкарыстоўваюць словы: «магія», «казка», «чараўніцтва», ствараюць адпаведную атмасферу вакол прапанаванага тавару або паслугі, звычайна сустракаюцца ў рэкламных праспектах напярэдадні Новага года, Калядаў, юбілейнай даты фірмы-рэкламадаўцы). Прыклады: “Тайна. Доступная всем” (реклама кофе “Черная карта”); “Магія жывых адчуванняў” (кампанія "Tarkett”); “Чараўніцтва працягваецца” (ласункі “Айсберы”); “Мары спраўджваюцца” (маянэз “Мара гаспадыні”);

  • пачаткова-канчатковыя метафары. Утвараюцца з дапамогай слоў “старт”, “фініш”, “крыніца”, “вяршыня”, “эра”, “этап”. Прыклады: “Новая эра добрага самаадчування!” (фірма “Партыя”); “Интэрнэт пачынаецца тут!” (дэвіз на мультыпартале km.ru);

  • ацэнкавыя метафары (звычайна ствараюць атмасферу лёгкасці, свежасці або, наадварот, трываласці вакол вызначанага тавара або паслугі). Прыклады: “Незвычайна вынослівы тэлевізар” (тэлевізары “Рубін”); “Канцтавары для прафесіяналаў!” (“Комас”, продаж канцтавараў для офісаў); “Renault Kangoo. Оборотистый малый” (минифургоны “Renault Kangoo”); “Максимум возможностей. Максимум свободы” (джип “Toyota RAV4”);

  • абстрактныя метафары (у іх аснову пакладзены абстрактныя іншамоўныя словы тыпу: «сімфонія», «феерверк», «гармонія», «рэвалюцыя», актыўна выкарыстоўваюцца нягледзячы на ніжэйшы ўзровень запамінання ў параўнанні з нейтральнымі метафарамі). «Революция цвета для губ» (помада «Ревлон»);

  • аква-метафары (звязаныя з выкарыстаннем слоў воднай тэматыкі: «мора», «акіян», «кропля», найболей характэрныя для рэкламы тавараў або паслуг, якія звязаны з прадстаўленымі асновамі метафарычных выразаў, напрыклад, гандаль марскімі прадуктамі). Прыклады: “Ваша прыстань у акіяне мэблі!” (мэбля “Каліпса”); “Вада чыстай вады!” (рэклама пітной вады);

  • метафары, звязаныя з прыроднымі з'явамі (ў аснове звычайна словы: «дождж», «вецер», «ураган», «вулкан»). Прыклады: “Абудзі вулкан поспеху!” (клуб гульнявых аўтаматаў); “Eclipse. Ураган свежести”(жевательная резинка);

  • маштабныя метафары (звязаныя са словамі «свет», «сусвет», «планета»). Прыклады: “Планета дзяцінства” (кампанія, якая вырабляе тавары для дзяцей); “Прастора новага жыцця!” (жылы комплекс Еўрапейскі, Данецк); “Твой мір без межаў!”(рэклама піва “Балтыка№7”); “Всемирно Ваши” (Турецкие авиалинии);

  • сэнсарныя метафары (спектр базісных слоў для дадзенага тыпу метафар досыць шырокі: густ, водар, пах, і г. д.). Прыклады: “Гарбата са смакам лета” (напой “Найс Ці”); “Нового дня глоток” (кофе “Nescafe Classic”); “Сказаў, як адрэзаў!” (рэклама піва “Балтыка№9”); “Эксимер. Мир, обретающий четкость” (реклама офтальмологической клиники “Эксимер”).

Aналогія і параўнанне

Аналогія набліжана да метафары, але цалкам не супадае з ёй. У аснове аналогіі ляжаць веды аб пэўных гістарычных падзеях, з якімі параўноўваецца сённяшняя сітуацыя. Механізм аналогіі ў большасці рэклам такі: параўноўваюцца два феномена, адзін з якіх ужо знаёмы рэцыпіенту. Але аналогіі праводзяцца не толькі з мінулымі падзеямі, але і з неіснуючымі і, магчыма, ніколі не існаваўшымі сітуацыямі.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5173
Авторов
на СтудИзбе
435
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее