138713 (Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "религия и мифология" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "религия и мифология" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "138713"

Текст из документа "138713"

Гісторыя Беларусі

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ўХІХ стагоддзі

Выканаў:

вучань 8 “Б” класа

сярэдняй школы №11

Кажакоў Сяргей

2005

Ідэалагчныя догмы, што панавалі ў савецкім грамадстве ў адносінах да рэлігіі, абумовілі спрошчаны падыход да асвятлення канфесіянальнай гісторыі, яе ролі ў развіцці гістарычнага працэсу на Беларусі. Усё здавалася вельмі простым, паколькі рэлігія — гэта "опіум для народа", царква магла адыгрываць толькі адмоўную ролю ў яго гісторыі. I толькі зараз мы пачынаем разумець, што і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл мелі вельмі вялікае значэнне ў гісторыі беларускага народа І што без вывучэння розных канфесій немагчыма намаляваць аб'ектыўную пстарычную карціну.

Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. 3 X ст. на этнічна-беларускіх землях пачало распаўсюджвацца грэка-праваслаўнае хрысціянства, якое заставалася традыцыйнай рэліпяй асноўнай масы беларускага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў Праваслаўная царква ў пэўнай ступені была інтэгрыравана ў грамадска-палітычную структуру Вялікага княства Літоўскага, карысталася там прывілеямі І аказвала духоўны, сацыяльна-эканамічны і палітычны ўплыў на насельшцтва.

Час пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі звычайна датуюць 1385 г. (Крэўская унія, абавязацельствы Ягайлы прыняць каталіцтва з усім народам княства Літоўскага). Як сцвярджаюць гісторыкі, гэтым падзеям папярэджваў этап з сярэдзіны XIII ст., калі разнастайныя сілы (Лівонскі ордэн, Рыжскае архіепіскапства, Польскае каралеўства) імкнуліся, праўда беспаспяхова, насадзіць каталіцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Адносіны паміж гэтымі дзвюма хрысціянскімі канфесіямі залежалі ад палітычных варункаў у той ці іншы час, адлюстроўвалі супрацьстаянне Усходу і Захаду, іх планы і прэтэнзіі на беларускіх землях

Пераход тэрыторыі Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), дзе пануючым веравызнаннем было каталіцтва, да Расіі, у якой вяршэнствавала праваслаўе, абвастрыў міжканфесіянальныя адносіны, што прывяло да ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 г. Канфесіянальная гісторыя Беларусі XIX ст. адлюстроўвала ўсе тыя супярэчнасці і праблемы, якія былі характэрныя для развіцця грамадства ў цэлым. Гэта быў час, калі адны канфесп паступова страчвалі сваю магутнасць і ўплывовасць на жыхароў беларускіх губерняў, другія, наадварот, набіралі моц, трэція зыходзілі ў нябыт. Акрамя праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай канфесій на развіццё гістарычнага працэсу пэўны ўплыў аказвалі і тыя, што існавалі ў гэты час на Беларусі: стараверства, пратэстанцтва (евангеліка-рэфармацкая і евангеліка-лютэранская канфесіі), іслам, іудаізм.

Рэлігійная стракатасць насельніцтва Беларусі, варожыя адносіны паміж духавенствам розных канфесій давалі магчымасць уладам выка-рыстоўваць сітуацыю ў сваіх мэтах Барацьба паміж канфесіямі (галоўным чынам паміж каталіцкай і праваслаўнай), якая то затухала, то зноў абвастралася, ішла на працягу XIX — пачатку XX ст. I толькі падзеі 1905 — 1907 гт. крыху аслабілі яе. Што датычыць болын малалікіх •канфесій, дык яны ў большасці сваёй Імкнуліся быць убаку ад гэтай барацьбы, хаця цалкам адысці ад падзей не заўсёды ўдавалася.

Праваслаўная царква

Дзейнасць Праваслаўнай царквы ў Беларусі у ХІХ-ХХ ст. ішла ў агульным рэчышчы ўсёй рускай Праваслаўнай царквы. У першай палове XIX ст. яна была накіравана на перавод уніятаў у праваслаўе, што і адбылося ўрэшце рэшт ў 1839 годзе на царкоўным саборы ў Полацку. Гэты сабор і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Уніяцкай царквы з Праваслаўнай. Але прайшло яшчэ два дзесяткі гадоў, перш чым большая частка уніятаў была канчаткова далучана не толькі да Праваслаўнай царквы, але і да яе абрадаў.

Праваслаўная царква на Беларусі актыўна выступала супраць паўстанцаў 1863 г. і цалкам падтрымлівала палітыку віленскага генарал-губернатара М.М.Мураўева. Пасля падаўлення паўстання Праваслаўная царква была адным з праваднікоў палітыкі русіфікацыі Беларусі. Тысячы святароў былі накіраваны сюды з расійскіх губерняў, каб, побач з настаўнікамі з Расіі, тлумачыць жыхарам, што яны "рускія людзі, а католікі - гэта "палякі". Паўсюды будаваліся цэрквы ў нязвыклым для Беларусі псеўдавізантыйскім стылі.

Палітыка царызму па русіфікацыі краю, прывілеяванае становішча Праваслаўнай царквы, ліквідацыя царкоўнай уніі змянілі да канца XIX ст. канфесіянальнае аблічча беларусаў. Паводле ўсерасійскага перапісу 1897 г., ужо 80 працэнтаў беларусаў было праваслаўнымі, а католікі налічвалі толькі 18 працэнтаў.

Да 1917 г. Праваслаўная царква, у тым ліку і ў Беларусі, заставалася часткай бюракратычнага апарату імперыі, поўнасцю падпарадка-ванай царскаму самадзяржаўю. На працягу XIX - пачатку XX ст. яна моцна ўплывала на менталітэт беларусаў.

Каталіцкі касцёл

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Усходняй Беларусі ў 1773 г. было ўпершьшю ўтворана Беларускае каталіцкае біскупства з цэнтрам у Магілёве. Кацярьша II назначыла біскупам Станіслава Богуша-Сестрэнцэвіча, дзядзьку В.Дуніна-Марцінкевіча. Усе гэта было зроблена без узгаднення з Ватыканам. Каталіцкае веравызнанне і свабоднае выкананне абрадаў захоўвалася. Маёмасць касцёлаў і кляштараў гарантавалася. Каталіцкаму духавенству, аднак, забаранялася далучаць да каталіцтва праваслаўных жыхароў. У 1782 г. Кацярына II пераўтварыла біскупства ў Магілеўскае арцыбіскупства і надала С.Богушу-Сестрэнцэвічу сан арцыбіскупа. У 1783 г. рымскі папа пацвердзіў гэтыя пераўтварэнні, надаўшы С.Богушу-Сестранцэвічу тытул мітрапаліта. Арцыбіскупу-мітрапаліту былі паддарадкаваны ўсе касцёлы, усе вернікі-католікі ў Расіі, усе кляштары і манашаскія ордэны.

У 1798 г. структура Каталіцкага касцелу ў Расійскай імперыі была рэарганазівана. Магілеўскай мітраполіі былі падпарадкаваныя біскупствы, утвораныя ці існаваўшыя на новадалучаных тэрыторыях пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у тым ліку Віленскае і Мінскае (пераўтворанае з Пінскага) біскупствы. Біскупы і арцыбіскуп-мітрапаліт прыносілі прысягу на вернасць імператару. У 1801 г. у Пецярбургу была ўтворана духоўная калегія рымска-каталіцкай рэлігіі з духоўных і цывільных асобаў, куда былі ўключаны і прадстаўнікі ўніяцкага духавенства. Калегія падпарадкоўвалася вышэйшай дзяржаўнай уладзе імперыі. Яна праіснавала да 1918 года.

Насуперак буллы (указа) папы Клімента XIV аб забароне ордэна езуітаў (1773 г.) Кацярына II захавала на Беларусі кляштары і аддзелы гэтага ордэну. У 1812 г. езуітам было дазволена адчыніць у Полацку вышэйшую навучальную ўстанову — Полацкую акадэмію з некалькімі факультэтамі. Але ў І820 г. Аляксандр I ліквідаваў аддзелы ордэна ў Расіі, і Полацкая акадэмія была зачынена.

Пад час паўстання 1831 г. на Беларусі і Літве каталіцкія святары і манахі прынялі чынны ўдзел у ім ці актыўна падтрымлівалі яго. Пасля задушэння паўстання ўрад Мікалая І пачаў праводзіць рэакцыйную палітыку падаўлення іншадумства. Паводле праграмы міністра асветы С.Уварава, зацверджанай царом, Расія павінна была ідэалагічна супрацьстаяць Еўропе, яе рэвалюцыйным ідэям, рэлігійнаму і цывілізацыйнаму ўпадку. Дактрына С.Уварава была заснавана на трох расійскіх прынцыпах: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Зыходзячы з гэтага, вялікарускі народ лічыўся пануючым, а заходнія ўплывы на яго меркавалася спыніць.

3 гэтай дактрыны выцякала антыкаталіцкая палітыка Мікалая I. На Беларусі было зачынена шмат каталіцкіх кляштараў, некаторыя касцёлы і уніяцкія храмы перадаваліся Праваслаўнай царкве. Землі кляштараў былі канфіскаваныя. На біскупскія пасады прызначаліся лаяльныя да цара, асцярожныя і, нават, баязлівыя біскупы. Каталіцкія духоўныя семінарыі фінансаваліся дзяржавай, а колькасць выкладчыкаў скарачалася. У 1832 г. быў ліквідаваны Віленскі ўніверсітэт (з тэалагічнай секцыяй у ім) і ўтворана Віленская духоўная акадэмія, якая ў 1842 г. была пераведзена ў Санкт-Пецярбург, дзе і існавала да 1918 г. У Вільні працягвала сваю дзейнасць Віленская каталіцкая семінарыя.

Каб паправіць стасункі з Ватыканам, Мікалай I у 1847 г. заключыў канкардат (пагадненне) з рымскай курыяй. Гэта быў першы і апошні канкардат царскай Расіі з рымскім папам. Гэты дакумент вызначыў правілы рэлігійнай дзейнасці Касцёла ў Расіі.

Паўстанне 1863 г. на Беларусі падтрымалі многія каталіцкія святары. Пасля задушэння гэтага паўстання пачаліся новыя рэпрэсіі супраць Каталіцкага касцёла. За тое, што мінскі біскуп Андрэй Вайткевіч не асудзіў паўстанцаў, генерал-губернатар М.Мураўеў загадаў яго выслаць. 3 Вільні быў высланы біскуп Адам Красінскі. У 1866 г. царскі ўрад разарваў канкардат з Рымам, у 1869 г. было ліквідавана Мінскае біскупства. З богаслужэнняў і казанняў выключалася польская мова і ўводзілася руская. Біскупы не прызначаліся на пасады, і іх месцы былі вакантныя. Каталіцкае духавенства супраціўлял ся гэтым новаўвядзенням, за што высылалася з Беларусі.

Пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расіі імператар Мікалай ІІ у красавіку 1905 г. выдаў указ, паводле якога адмяняліся абмежаванні дзейнасці рэлігійных аб'яднанняў і цэркваў. Датычыў ен і болып свабоднай дзейнасці каталіцкага касцёла. Дазвалялася змяняць праваслаўнае веравызнанне, уніятам, гвалтоўна пераведзеньм у праваслаўе, можна было пераходзіць у каталіцтва (толькі Уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі ўжо не было), католікам вярталіся былыя іх храмы (за вылючэннем тых, што былі перададзены раней Правас лаўнай царкве) і дазвалялася будаваць новыя, абвяшчалася амністыя дэпартаваньм святарам. Але ўжо падчас сталыпінскай рэакцыі зноў пачаліся абмежаванні ў дзейнасці Касцёла.

Агульны стан Каталіцкага касцёла на Беларусі ў 1914 г. быў наступны. У Віцебскай губерніі налічвалася 229 рымска-каталіцкіх. касцёлаў і капліц, у Гродзенскай - 150 і 2 кляштары ў Гродне, у Магілёўскай - 30, у Мінскай - 135 і ў Віленскай - 172.

Уніяцкая (Рымска-каталіцкая) царква

Павел I, які заняў трон у лістападзе 1796 г., з палітычных меркаванняў змяніў палітыку ў дачыненні да Рымска-каталіцкага касцела і Уніяцкай царквы. Уніятам было дазволена вярнуцца ў сваю веру. 90 працэнтаў іх выкарысталі такую магчымасць. Павел I у 1798 г. узнавіў, акрамя Полацкай, яшчэ Луцкую і Брэсцкую епархіі. Ен падпарадкаваў Уніяцкую царкву ў Расіі Рымска-Каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У першай чвэрці XIX ст. Уніяцкая царква на Беларусі і Украіне знаходзілася ў адносна спакойным становішчы.

Пачынаючы з 1826 г., урад Мікалая I пачаў наступ на Уніяцкую царкву ў Расійскай імперыі з мэтай яе ліквідаваць. У кастрычніку 1827 г. былі запланаваны сакрэтныя меры для паступовага пераводу ўніятаў у праваслаўе. Указам ад 22 красавіка 1828 г. была створаная самастойная Грэка-каталіцкая ўніяцкай калегія для падрыхтоўкі далучэння ўніятаў да Рускай Праваслаўнай царквы. Галоўную ролю ў далучэнні адыграў Іосіф Сямашка, з 1833 г. літоўскі уніяцкі епіскап, які яшчэ ў 1827 г. прапанаваў ураду план ліквідацыі Уніяцкай царквы, а яшчэ раней прасіўся, каб яго прынялі ў праваслаўе. Зламаўшы супраціўленне ўніяцкага духавенства паліцэйскімі мерамі (частка святароў, нязгодных далучыцца да Праваслаўнай царквы, была выслана ў Сібір, частка - у манастырскія турмы ў Расію або турмы на Беларусі), а таксама метадам подкупу (раздача багатых прыходаў, узнагарод, грашовых сум), І.Сямашка з дапамогай шэфа корпуса жандараў графа А.Х.Бенкендорфа, у ведамстве якога былі складзены адпаведныя паперы, падрыхтаваў ліквідацыю Уніяцкай царквы.

12 лютага 1839 г. у Полацку адбыўся сабор Уніяцкай царквы, на якім падабраныя загадзя ўдзельнікі аднадушна прынялі саборны акт аб далучэнні Уніяцкай царквы да Рускай Праваслаўнай царквы і накіравалі прашэнне аб гэтым Мікалаю I. Цар 25 сакавіка 1839 г. зацвердзіў саборны акт. У праваслаўе было пераведзена больш за 1170 тысяч чалавек. Аднак больш за 543 тысячы адмовілася ад пераходу і прынялі рымска-каталіцкае веравызнанне. Значная частка уніятаў (асабліва ў Віцебскай губерні) не прызнала акту ліквідацыі сваёй царквы. Жыхары соцень вёсак адмаўляліся прызнаваць праваслаўных святароў. Паліцыя карала іх з усей жорсткасцю. У 1875 г. была ліквідавана унія на тэрыторыі каралеўства Польскага (у складзе Расіі).

Іслам

На землях Беларусі іслам вызнае татарскае насельніцтва. Татарскія пасяленцы на беларусі доўгі час захоўвалі сваю сацыяльна-племянную арганізацыю, традыцыйныя звычаі, абрады, вераванні і адрозніваліся ад мясцовага насельніцтва асаблівасцямі матэрыяльнай культуры. З другой палавіны ХVІІ ст. ў татарскім асяроддзі знікаюць племянныя адрозненні, татарскія пасяленцы ўсе часцей прымаюць беларускія прозвішчы, карыстаюцца беларускай або польскай мовай. Разам з тым, яны захавалі рэлігію — мусульманства суніцкага толку.

У канцы ХІV стагоддзя з’явіліся ў Беларусі першыя мячэці. У 1591 годзе у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тысяч татар, якія мелі амаль 400 мячэцяў. У ХVІІ ст. мусульмане трапілі пад уплыў каталіцкай царквы, іх колькасць зменшылася да 30 тысяч. Працэс адыходу ад іслама беларускіх татар працягваўся і ў наступным стагоддзі. Паводле перапісу 1897 г. у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губерніях пражывала 13 877 мусульман.У ХІХ ст. на Беларусі дзейнічала да 15 мячэцяў (Мінск, Навагрудак, Гродна, Слонім, Мір, Клецк, Іўе і інш.), дзе служылі татарскія мулы, якія падпарадкоўваліся Крымскай (Таўрычаскай) муфтыі. Частка беларускіх татар прыняла хрысціянства, але захоўвала самабытныя рысы ў гаспадарчым жыцці, хатнім побыце, нродным адзенні.

Іудаізм

ХАСІДЫЗМ (ад стараж.-яўр — набожны), рэліпйна-містычны рух у іудаізме. Узнік у 1-й палове 18 ст. на Валыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсей Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусветнага яўрэйства. У аснове веравучэнння хасідызму — спалучэнне элементаў рабізму і Кабалы (Іудзейскай містыкі). Яго заснавальнік І. Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосаб пазбегауць роспачы І заняпаду без скрупулезнага выканання абрадаў і глыбокага вывучэння Талмуда, як таго патрабавалі рабінска-кагальныя вярхі.

На Беларусь хасідызм пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне з боку прыхільнікаў традыцыйнага рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікам стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А. Карлінскі), які заснаваў тут 1-ю хасідскую абшчыну. Пазней пад кіраўніцтвам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра белруска-літоўскіх хасідаў, былі праведзены рэформы ў рэлігійнай дагматыцы і абраднасці і заснаваны новы, больш рацыянальны кірунак ў хасідызме — Хабад. Буйныя цэнтры. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах, мястэчку Адмур Гродзенскай губерніі і інш. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі хасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў расійскім яўрэйстве 2 кірункаў, узаконіў іх, і хасідызм заняў легальнае месца ў рэлігійным жыцці яўрэяў Беларусі.

Пратэстантызм

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5168
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее