74447 (Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74447"

Текст 2 страницы из документа "74447"

У час ВАв Чорным былі напісаны апавяданні «Бацька», «Маленькая жанчына», «Аксініны сляды» (усе — 1942), «Прасторны дом», «Вялікае сэрца» (абодва — 1944), у якіх пісьменнік узнаўляў асобныя эпізоды вайны, што паказвалі паводзіны беларусаў, іх нацыянальны характар у часы цяжкіх выпрабаванняў.

Сярэдняя эпічная форма найперш прадстаўлена ў К. Чорнага такімі творамі, як «Лявон Бушмар» (1929) і «Люба Лук'янская» (1936).

У аповесці «Лявон Бушмар», напісанай у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе — сялянскую «дробнабуржуазную стыхію», адлюстроўваецца драма селяніна-хутараніна. Лясны хутар у аповесці «Лявон Бушмар» здаецца апошнім астраўком, які сімвалізуе такую нязрушнасць векавечнага побыту беларускага мужыка. Гаспадар хутара Лявон Бушмар з усяе сілы абараняе сваю крэпасць. Але новае жыццё наплывае на яго хутар з усіх бакоў: з'яўляюцца новыя людзі, даходзяць, хоць і прыглушана, новыя ідэі. Лявон трывожыцца, нутром чуючы небяспеку. Ён гатоў жыць наводшыбе сам-на-сам, але без усялякіх зносін з вялікім светам жыць немагчыма. А за гэта ўжо трэба нечым ахвяраваць, і найперш — сваёй адзінотай, нелюдзімасцю. Магутная постаць Бушмара, якая ўнушае ўсяму наваколлю страх і змушаную павагу, адзінока ўзвышаецца сярод апошніх тубыльцаў, якіх пакуль яшчэ не закранулі рэвалюцыйныя змены. Пад націскам новых парадкаў Бушмар паволі адступае, здае пазіцыю за пазіцыяй, усё больш нервуецца, траціць спакой і робіць недарэчнасць за недарэчнасцю. Нарэшце ён адважваецца на падпал новых калгасных будынкаў, якія ў яго вачах сімвалізуюць новы лад, і тут яго «гісторыя» завяршаецца. Пісьменнік спрабуе разгадаць феномен, якому сам дае назву «бушмараўшчына». Адкуль у чалавека такая дэфармаваная прагавітасць у адносінах да ўласнасці? Што робіць гэтага чалавека такім нелюдзем? Чаму яго прырода, сама натура супраціўляецца ўсялякім зменам? У прамове абвінаваўцы гучыць адназначнае асуджэнне «бушмараўшчыны». Але ці згодзен з гэтым безапеляцыйным прысудам сам пісьменнік-псіхолаг і філосаф? Мастацкая тканіна аповесці сведчыць аб тым, што Чорны з увагай прыглядаўся да гэтага чалавечага тыпу, а ў наступных творах не раз вяртаўся да паказу вобразаў, блізкіх па жыццёвай пазіцыі Бушмару.

У аповесці «Люба Лук'янская» (1936), што ўваходзіць у цыкл задуманай Чорным мастацкай гісторыі, пісьменнік паказаў, як быў растаптаны лёс і шчасце галоўнай гераіні, а таксама была загублена вера ў чалавека Валі Іваноўскай — беларускіх жанчын, народжаных для таго, каб быць шчаслівымі і прыносіць радасць і шчасце іншым. Аўтар аповесці, напісанай напярэдадні страшнага 1937 г., упарта стаяў на сваім, сцвярджаючы чалавечнасць, маральнасць у чалавеку, лічачы, што менавіта гэта і ёсць мера прагрэсу.

У 1940 г. К. Чорным была напісана аповесць для дзяцей «Насцечка», у якой пісьменнік закрануў праблемы ўзаемаадносін паміж дзецьмі, іх правільнага выхавання, месца і ролі дарослых у гэтым працэсе.

Надзвычай вялікі ўклад унёс К. Чорны ў станаўленне і развіццё буйной эпічнай формы ў беларускай літаратуры.

У рамане «Зямля» (1928) празаік апавядае пра тое, як адбываецца франтальны паварот беларускай вёскі да новага, якія праблемы пры гэтым паўстаюць, што радуе, а што насцярожвае. Аўтар, паказваючы мацярык сялянства, як бы папярэджвае, што працэс змен на вёсцы павінен ісці эвалюцыйным шляхам, асцярожна і што спадзявацца на хуткія змены ў псіхалогіі селяніна не варта, нават небяспечна. Сялянскае жыццё ў рамане нагадвае шыракаплынную раку, якая мала-памалу ўваходзіць у новае рэчышча, і ў гэтай плыні мноства супярэчлівых тэндэнцый, што ўрэшце і складаюць паралелаграм грамадскіх сіл, які вырашае ўсё ў жыцці. Новае і старое, вясёлае і сумнае, высокае і нізкае ў жыцці дакалгаснай вёскі, апошняга аплоту нацыі, — усё гэта разам стварае асаблівую атмасферу маральных адносін пісьменніка да людзей. Чорны дэталёва ўзнаўляе панараму беларускай вёскі напярэдадні «вялікага пералому», свядома фіксуючы ўвагу на глыбіннай задуме, што акіян народнага жыцця падпарадкоўваецца сваім, шмат у чым неспазнаным унутраным законам і абыходзіцца з гэтай жывой і рухомай стыхіяй усякім «эксперыментатарам» трэба вельмі і вельмі асцярожна.

У пачатку 30-х гадоў Чорны, як ужо адзначалася, паставіў перад сабой грандыёзную задачу — напісаць цыкл твораў пра гісторыю беларусаў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Яго ўвагу прывабліваюць ужо не асобныя постаці або народныя тыпы, а жыццё народа на вялікім адрэзку часу. Першай спробай узняць глыбінныя пласты нацыянальнай рэчаіснасці, звярнуцца з многімі пытаннямі, прадыктаванымі бурнай сучаснасцю, да самой гісторыі быў незавершаны раман «Ідзі, ідзі» (1930). Пісьменнік адразу сутыкнуўся з мноствам ідэйных і творчых праблем. Па-першае, час не спрыяў адкрытай пастаноўцы такіх складаных пытанняў, як чалавек і рэвалюцыя, лёс Бацькаўшчыны, класавае размежаванне, ідэалагічнае змаганне і месца ў ім нацыянальнай інтэлігенцыі: твор пісаўся ў момант, калі «нацыянальная эліта», за выключэннем адзінак, была выслана за межы Беларусі, маральна знішчана, адлучана ад навуковай і мастацкай творчасці, творчае аб'яднанне «Узвышша» падвяргалася ярасным нападкам з боку вульгарызатараў і даносчыкаў. Па-другое, Чорны, як і ўся тагачасная беларуская літаратура, стаяў перад задачай стварэння шматпланавага эпасу, які павінен быў уключаць у сябе гісторыю народа, яго псіхалогію, філасофію «беларускага шляху». Нягледзячы на прыкметны рост пісьменніцкага прафесіяналізму і набыты празаічны вопыт, Чорны не здолеў справіцца з маштабнай задумай. Раман так і застаўся ў гісторыі літаратуры і ў творчасці самога празаіка мастацкім эксперыментам: аб'яўлены ў друку намер аўтара дапісаць гэты твор, дапоўніўшы яго наступнымі часткамі, якія павінны былі называцца «Раскрыжаванне» і «Захаду і Усходу», застаўся няздзейсненым.

У 1931 г. К. Чорным быў напісаны раман «Бацькаўшчына», у якім пададзена карціна магутнага народнага шэсця беларусаў з мінулага ў будучыню — «ад прыгоннага ладу да бяскласавага грамадства». Але не менш, чым прыгон, беларусаў на працягу вякоў хвалявала пытанне аб уласнай бацькаўшчыне. Пошукі Радзімы — гэта пошукі сваёй зямлі. Чорны стварае эпічны малюнак, у цэнтры якога магутная постаць Лявона Гушкі, селяніна-волата, здольнага, як казачны герой, сошку вырваць з раллі і закінуць за куст лазняку, узняць цаліну, пракарміць, як у вершах Багушэвіча і Купалы, «цэлы свет». У постаці героя спачатку прыкметныя трапятлівасць, якая выдае яго паднявольнае становішча, цярплівасць, выхаваная гістарычнымі акалічнасцямі, якія ў адносінах да гэтага чалавека цяжка назваць спрыяльнымі. Ён яшчэ і сам не верыць у свае вялікія магчымасці, шукае праўды то ў пана, то ў папа, то ў ксяндза, то ў прыстава, ажно пакуль не пераконваецца, што кожны з іх дбае найперш пра свае ўласныя інтарэсы. Яго вера ў магчымасць нармальнага існавання ва ўмовах беззямелля пад уздзеяннем выпадковага і невыпадковага збегу абставін ператвараецца ў такой жа сілы расчараванне. У рамане «Бацькаўшчына» Чорны ўзняўся на новую сацыяльна-гістарычную і філасофскую ступень асэнсавання беларускай рэчаіснасці.

Асабліва шмат у плане ідэйнага і творчага развіцця пісьменіка даў раман «Трэцяе пакаленне» (1935), дзе праблемы гуманізму ставіліся маштабна і распрацоўваліся грунтоўна, што і зрабіла гэты твор надзвычай папулярным у 30-я гады, аб чым сведчаць неаднаразовыя перавыданні. У рамане «Трэцяе пакаленне» пісьменніка цікавіць «ідэёвая катэгорыя» ўласнасці як асобнага грамадскага інстытута. Асуджаючы прыватную ўласнасць, празаік памятае пра асабісты вопыт дачыненняў з мноствам буйных і дробных уласнікаў, пачынаючы з часоў маленства, калі яго бацькі зазналі ўсе «даброты» беззямелля, бяспраўя, парабкоўства. У яго ёсць права і аргументы, каб адмаўляць гэты грамадскі інстытут, у выніку якога пакутуе мноства людзей, цэлы народ, пазбаўлены самай галоўнай сваёй уласнасці — дзяржаўнасці. Чорны ўклаў увесь свой талент у дадзены твор, які выкрывае нялюдскую філасофію ўласніка, яго псіхалогію і ідэалогію. Разам з тым у гэтым рамане К. Чорнага ёсць і пэўныя нацяжкі, пралікі, частка якіх абумоўлена складанасцю часу, эпохі, калі пісаўся раман.

У раманах ваеннага часу «Пошукі будучыні» (1944), «Вялікі дзень» (1941–1944), «Млечны шлях» (1944) К. Чорны зрабіў спробу філасофскага асэнсавання эпохі. Нездарма дзеянне гэтых эпічных твораў пачынаецца ў гады першай сусветнай вайны, па сутнасці з першых гадоў XX ст. У гэтых адносінах творы Чорнага былі выключэннем у гісторыі сусветнай літаратуры: у мастацка-філасофскім асэнсаванні эпохі беларускі пісьменнік апярэджваў многія вядомыя творы, такія, як раманы «Чума» Альбера Камю і «Доктар Фаустус» Томаса Мана, дзе ўздымаліся фундаментальныя праблемы чалавечага існавання.

Усведамленне асабістай адказнасці за заўтрашні дзень свайго народа і ўсяго чалавецтва вызначае пачуцці, думкі і паводзіны герояў рамана «Пошукі будучыні». Аўтар называе іх сумлічанамі, жыхарамі беларускага мястэчка Сумлічы, — ад слова «сумленне». Ён паказвае іх добрымі і сумленнымі, людзьмі «з праўдай у сэрцы і розумам у галаве». Вясёлы, гаваркі, чулы да ўсяго, што адбываецца ў свеце, Фельчар (у яго няма імя — ён лекар, доктар і знаецца на спосабах выратавання чалавека не толькі ад фізічнага болю, але і ад душэўных траўм) бязмежна верыць у магчымасць змен свету да лепшага, у светлыя, духоўныя пачаткі ў чалавеку. Ён верыць нават у магчымасць перавыхавання такога закаранелага ў сваёй уласніцкай карыслівасці і жахлівым практыцызме чалавека, як палонны немец Густаў Шрэдэр. Імкнучыся да філасофскага асэнсавання падзей, Чорны бачыць іх на шырокім фоне гісторыі народа і нават чалавецтва. Ён разумее, што за подзвігам «ціхага чалавека», беларуса-партызана стаіць усё яго ранейшае жыццё, і шпарка рассоўвае фон, на якім адбываецца дзея яго твора. У першай частцы «Пошукаў будучыні», якую аўтар называе шматзначна «Украдзенае маленства», апавядаецца пра Вялікага Злодзея, а гэта і свет уласніцтва, што развязаў вайну, і ідэолагі фашызму ў абліччы Густава Шрэдэра, які вярнуўся, каб забраць назад «сваё» золата, і тыя, хто, не пытаючыся беларусаў, падзяліў краіну на дзве часткі мяжой. Імкнучыся апаэтызаваць хараство беларускай душы, якая ў гады вайны ўбачылася з асаблівай вастрынёй і болем, Чорны актыўна выкарыстоўвае такі мастацкі прыём, як унутраны маналог, які часта нагадвае сапраўдную «плынь свядомасці», бо герой, дзеля таго каб выказацца дарэшты, ужо не зважае на іншых. У гэтых маналогах, па сутнасці, змяшчаецца квінтэсенцыя жыццёвай мудрасці цэлага народа, які за сваю працяглую шматпакутную гісторыю спазнаў усяму на свеце сапраўдную цану. Асабліва ахвотна «дае слова» аўтар Юрасю Няваду, чалавеку, які, седзячы чатыры гады ў акопах, марыў аб вяртанні на Радзіму, які так і не перажыў звычайнага чалавечага шчасця бачыць, як растуць яго дзеці, становяцца дарослымі, а таму так хваравіта ўспрымае ўсё, што нагадвае яму пра «ўкрадзенае маленства» яго дачкі Волечкі.

У рамане «Вялікі дзень», які лічыцца незавершаным, хоць недапісаны ўсяго некалькі раздзелаў, якія толькі фармальна азначалі б фінал і звычайна займалі нязначнае месца ў задуме, разгортваецца панарама вялікага сутыкнення сіл дабра і зла. Гэтае сутыкненне адбываецца на арэне Беларусі, якую пісьменнік свядома прыўздымае, каб выразна было відаць, што адбываецца, хто ўдзельнічае ў бойцы, якімі намерамі кіруецца. У першай частцы твора «Пошукі роднай зямлі» Чорны зноў вяртае чытача да праблемы, якая столькі разоў ставілася і вырашалася ў творах яго слынных папярэднікаў і вымушала думаць над ёю сучаснікаў. Пытанне пытанняў для беларусаў — бацькаўшчына, уласная дзяржаўнасць — не было вырашана ні ў 1917-м, ні ў 1941-м, а беларусы зноў уздымалі яго на парадак дня, абараняючы родны край, несучы за яго велізарныя ахвяры.

Уменне бачыць гісторыю беларусаў на фоне вялікай сусветнай гісторыі прывяло Чорнага да задумы напісаць раман «Млечны шлях», у якім паказаны «беларускі чалавек сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у час Айчыннай вайны» (З сямейнага архіва К. Чорнага). Чорны з першых старонак гэтага твора малюе вобраз спаленай, знявечанай вайной Беларусі. На папялішчы гэтай былой квітнеючай краіны сутыкаюцца апошнія прадстаўнікі ваюючых бакоў: чырвонаармеец Уладзімір Ярмаліцкі, які ўцёк з палону і імкнецца да родных мясцін, чэх Эдуард Новак, якому ўдалося збегчы з нямецкай арміі, паляк Люцыян Акаловіч, немец-«таўстун» і немец-«стары», беларусы Мікалай Сямага і яго дачка Гануся. Недавер, узаемная варожасць, стоеная нянавісць не даюць гэтым людзям быць шчырымі і адкрытьші. Такімі яны могуць быць толькі перад наіўным дзіцём, дзяўчом-падлеткам Ганусяй, перад якой героі па чарзе спавядаюцца.

Драматычныя творы К. Чорнага прадстаўляюць п’есы-драмы “Лета (1930), “Бацькаўшчына” (паводле аднайменнага рамана, 1932), “Базылевічава сям’я” (1938), ”Ірынка” (1941), а таксама камедыя “Не пішы чорт ведае як” (1925).

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5224
Авторов
на СтудИзбе
428
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее