74444 (Творчая дзейнасць Рыгора Мурашкі), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Творчая дзейнасць Рыгора Мурашкі", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74444"

Текст 2 страницы из документа "74444"

У апавяданні (а фактычна — гэта аповесць) «Пад трыма шкурамі» адзін з герояў Іван Шкуцько таксама аказаўся небяспечным ворагам, надзейна замаскаваным пад вопытнага работніка крымінальнага вышуку. Іван Іванавіч Шкуцько працуе ўжо шмат гадоў, карыстаецца павагай.

Малады агент Сіневіч, праяўляючы зайздросную актыўнасць і класавае чуццё, выкрывае Шкуцько як шпіёна і забойцу. Але Р. Мурашка не задаволіўся традыцыйным асвятленнем тэмы палітычнай пільнасці, а дапоўніў яе матывам выкрыцця злачынстваў беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў. Аказваецца, Шкуцько ў мінулым — «вайсковы дыпламат беларускай рады ў гетманцаў і пятлюраўцаў», а ў руках яго саўдзельніцы Аксаны Касцевіч «сыходзіліся ніткі сувязі з замежнымі разведкамі». Сам жа Шкуцько-Шчука — «яе стары прыяцель па нацыяналістычных колах».

Публічная падтрымка пісьменнікам сфабрыкаваных карнымі органамі абвінавачванняў беларускай і ўкраінскай нацыянальнай інтэлігенцыі ў сувязях з замежнымі шпіёнскімі цэнтрамі ставіць гэты твор па-за літаратурай.

У крытычных артыкулах канца 30-х гадоў Р. Мурашка засцерагаўся закранаць сур'ёзныя пытанні, якія датычылі тагачаснага літаратурна-творчага жыцця. У асноўным гэта былі традыцыйныя водгукі на творы маладых: «Першыя крокі ў літаратуры» (разгляд твораў М. Аўрамчыка, В. Змітрэнкі, I. Мурашкі), «Літаратурныя парасткі» (1938); «Удалы дэбют маладога пісьменніка» (1939); «Надыходзіць вясна: Агляд пісем, дасланых у рэдакцыю», «Два зборнікі апавяданняў» (1940).

Засяроджанасць Р. Мурашкі на творах пачаткоўцаў тлумачыцца яшчэ і тым, што ён стаў працаваць загадчыкам кабінета маладога аўтара Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адным з таленавітых юнакоў, хто звяртаўся да Р. Мурашкі, быў I. Мележ, які пазней цёпла ўспамінаў пра чулага загадчыка кабінета.

Аднак не доўга давялося Р. Мурашку перадаваць свой вопыт маладым: абвастрэнне хваробы прымусіла пісьменніка паехаць у туберкулёзны санаторый «Наваельня». Там і застала яго вайна.

У цяжкую хвіліну Саюз пісьменнікаў фактычна кінуў бездапаможна хворага на волю лёсу. Калі Р. Мурашка дабраўся да Мінска, горад ужо быў заняты акупантамі. Не ацалеў і дом, у якім жыла ягоная сям'я. Згарэла і асабістая бібліятэка, якую Мурашка збіраў з любоўю ўсё свядомае жыццё. Жонка пісьменніка Саламея Амяльянаўна знайшла часовы прытулак на Чыгуначнай вуліцы ў раёне Грушаўскага пасёлка.

У часе адной з аблаў Мурашка быў схоплены і кінуты ў канцлагер пад Мінскам, дзе знаходзіліся каля 60 тысяч мірных грамадзян і ваеннапалонных. Адтуль яго і выкупіла жонка. Няма надзейных звестак, калі канкрэтна Р. Мурашка ўстанавіў сувязь з падпольшчыкамі. Не выключана магчымасць, што вызвалены з лагера цяжка хворы пісьменнік фізічна не мог аказваць дапамогу на поўную сілу тым, хто распачынаў узброеную барацьбу з акупантамі. Менавіта на гэты час — на 1942 год — прыпадае яго праца над раманамі «Наўсуперак лёсу» (1942) і «Таварышы» (1942), якія знаменавалі якасна новы перыяд ягонай творчаці.

Звяртае ўвагу на сябе і такі сімптаматычны факт, што абодва раманы Мурашка падпісаў не ўласным прозвішчам, а псеўданімам — адпаведна: Мікалай Дуброўскі і Максім Загорскі.

Да псеўданімаў Мурашка-празаік раней не звяртаўся. На такі крок яго штурхнулі, напэўна, не толькі абставіны акупацыйнага рэжыму, але і меркаванні болей істотнага характару, звязаныя са зменамі ў светапоглядзе. I псеўданімам пісьменнік як бы праводзіў мяжу паміж сваёй ранейшай літаратурнай дзейнасцю і новымі творамі. А гэтыя творы і сапраўды сведчылі аб яго вялікіх патэнцыяльных магчымасцях як мастака, які нарэшце здолеў выявіць сябе, раскрыць свой талент.

У драматычных абставінах жыцця, выкліканых фашысцкай акупацыяй, Р. Мурашка знайшоў духоўныя сілы, узняўся над ранейшымі дагматычнымі ўяўленнямі, выхаванымі антыгуманнай палітычнай сістэмай, і выступіў у абарону чалавека, праўды і справядлівасці, у абарону нацыянальных інтарэсаў беларускага народа. Гэта быў сапраўды подзвіг пісьменніка — грамадзяніна, патрыёта. А шлях яго да спасціжэння праўды быў цяжкім, пакутлівым.

Што датычыць супрацоўніцтва Р. Мурашкі з акупацыйнымі ўладамі, дык гэтая дзейнасць, як і тагачасная літаратурная творчасць, — таксама вельмі драматычная і малавядомая старонка біяграфіі пісьменніка, якая ўносіць новыя штрыхі ў ранейшыя, традыцыйныя ўяўленні аб жыцці і барацьбе беларускага народа ў гады фашысцкай акупацыі. Па даручэнні падпольшчыкаў Р. Мурашка, як сведчаць архіўныя матэрыялы, што захоўваюцца ў дачкі пісьменніка, збіраў і перадаваў праз сувязных неабходныя партызанам звесткі. Яны датычылі дзейнасці гарадской управы, гандлёвых фірм, біржы працы, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, камунальнай службы, вярбовачных кантор, пашпартнага бюро, акупацыйных органаў друку, устаноў культуры, радыё, дадзеных пра размяшчэнне пастоў і каравульных службаў у Мінску, сістэму прапускоў.

Асаблівую каштоўнасць уяўлялі дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз з Беларусі ў Нямеччыну нацыянальных культурных багаццяў рэспублікі. Зразумела, Р. Мурашка не мог ведаць усіх абставін, якія вымушалі асобных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі і ўчарашнія вязні сталінскіх турмаў, а таксама палітычных эмігрантаў ісці на супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Таму ў ягоных ацэнках пераважаюць негатыўныя моманты, чорныя фарбы, як тое і вымагалася прапагандай ваеннага часу. Але сярод характарыстык гэтак званых калабарантаў можна знайсці і больш-менш аб'ектыўныя. Напрыклад, гаворачы пра загадчыка музея Шукейлайця, Р. Мурашка заначыў: «беларускі левы эсер, непрыхільны, аднак, да немцаў».

Выходзіць, не ўсе беларусы, працаўнікі тагачасных устаноў, прытрымліваліся нямецкай арыентацыі. А што дзейнасць Мурашкі-падпольшчыка была няпростай, можна бачыць з яго перапіскі з «сябрам Крымавым», якая адносіцца да красавіка 1944 г. і закранае вельмі балючую праблему перыяду Айчыннай вайны.

Гаворка ідзе аб трагічным лёсе той часткі нацыянальнай інтэлігенцыі, якая акупацыйны рэжым не прымала, але ў спадзяванні атрымаць незалежнасць Беларусі ішла на супрацоўніцтва з захопнікамі. Гэтыя людзі апынуліся паміж двух агнёў: ім не давяралі акупанты і супраць іх змагаліся партызаны і падпольшчыкі. I такіх людзей, аказваецца, было нямала. Калі над Мурашкам навісла пагроза арышту і партызанскае кіраўніцтва дапамагло яму перабрацца ў кастрычніку 1943 г. у Лагойскі раён, пісьменнік вывез з сабою і рукапісы. Але яны неўзабаве былі выкрадзены нядобразычліўцамі, якія намераваліся абвінаваціць мужнага падпольшчыка ў супрацоўніцтве з акупантамі і іх памагатымі. Архіў быў перапраўлены за лінію фронта, у партызанскі штаб, затым ён трапіў у Саюз пісьменнікаў. Доўгі час рукапісныя матэрыялы знаходзіліся фактычна пад неафіцыйнай забаронай. Яно і зразумела, калі прыняць пад увагу змест і ідэйную скіраванасць раманаў «Таварышы» і «Наўсуперак лёсу». Служба ідэалагічнага кантролю, якая і ў часе вайны праяўляла павышаную пільнасць, не магла ўхваліць гэтыя творы. На стрыманыя адносіны афіцыйных улад да спадчыны Р. Мурашкі ўплывала і адсутнасць дакладных дадзеных, як пісьменнік загінуў.

Творы Р. Мурашкі перыяду акупацыі прынцыпова адрозніваюцца ад тых апавяданняў, аповесцяў, раманаў 30-х гадоў, што з'яўляліся пад пільным кантролем афіцыйных інстанцый.

Так, раман «Таварышы» займае своеасаблівае месца ў беларускай літаратуры. Ён сведчыць, у якім плённым кірунку магло б развівацца беларускае прыгожае пісьменства, калі б мастакі слова не адчувалі на сябе такога няспыннага ўціску камуністычнай ідэалогіі, калі б яны мелі магчымасць свабодна выяўляць асабістыя погляды і пераконанні. Раман аказаўся шмат у чым нечаканым для тых, хто ведаў Мурашку як аўтара твораў даваеннай пары. У новым рамане пісьменнік праявіў сапраўдную мужнасць, адважыўся на перагляд многіх ранейшых маральных, светапоглядных, эстэтычных прынцыпаў.

Вядома, працэс перагляду ішоў пакутліва, бо пісьменніку, які звыш пятнаццаці гадоў працаваў у літаратуры, меў надзейную падтрымку афіцыйных улад, у псіхалагічным плане не проста было развітвацца са сваімі ілюзіямі і ўяўленнямі, якія яшчэ ўчора здаваліся такімі трывалымі. Але развітанне змусіла быць непазбежным. Яго абумовілі трагічныя падзеі пачатку вайны, разбурэнне шматлікіх міфаў, створаных афіцыйнай прапагандай. Прынцыповае адрозненне новага твора ад папярэдніх у тым, што яго аўтар адмовіўся ад нястрымнага ўслаўлення савецкай палітычнай сістэмы, ад бяздумнай падтрымкі многіх звыклых пастулатаў накшталт маральна-палітычнага адзінства савецкага грамадства, вялікае ролі калектывісцкай філасофіі, што нібыта аб'ядноўвала працоўных у новую сацыяльную агульнасць.

Зараз Р. Мурашка скіроўвае свой твор на абарону чалавека як найвялікшай каштоўнасці свету. Зрэшты, «Таварышы» — твор шматаспектны і шматпраблемны. Асоба і грамадства, інтэлігенцыя і ўлада, мастак і мастацтва ва ўмовах таталітарнага рэжыму — вось кола пытанняў, якое ў той час хвалявала пісьменніка. Аўтар рамана «Таварышы» крытычна ацэньвае ў сваім творы ўласную ранейшую пазіцыю як пісьменніка-апалагета таталітарнага ладу і як літаратурнага крытыка, які у свой час адмоўна ацэньваў наватарскія творы беларускіх майстроў слова — К. Чорнага, М. Зарэцкага. Адна з прыкметных наватарскіх асаблівасцей рамана «Таварышы» ў тым, што сваім зместам і структурай ён блізкі да жанру інтэлектуальнай, аналітычнай прозы.

Пісьменнік свядома абмежаваў храналагічныя рамкі твора, плошчу сюжэтнага дзеяння і засяродзіўся на асабістым жыцці героя, яго душэўным стане, думках, перажываннях, пакутах і надзеях на лепшае. У рамане актыўна выкарыстоўваецца форма дыялогу, абмен думкамі паміж Савановічам і Гурыновічам. Прычым іх размовы закранаюць не толькі маральна-этычныя, але і грамадскія, палітычныя праблемы.

У рамане даволі эфектыўна выкарыстоўваюцца такія формы і сродкі псіхааналізу, як плынь свядомасці героя, разгорнутыя ўнутраныя маналогі. У вобразнай структуры, у выяўленчай сістэме твора шмат літаратурных рэмінісцэнцый. Часта прыгадваюцца вядомыя імёны пісьменнікаў, мастакоў, назвы іх твораў. I гэта — не штучныя ўпрыгожванні, а сродак выяўлення духоўных інтарэсаў героя, адметнасці яго мыслення. Заслугоўваюць быць адзначанымі і некаторыя асаблівасці мовы рамана. Р. Мурашка настойліва шукаў дакладнае, ёмістае слова, якое б перадавала самыя тонкія адценні настрою героя, зменлівасць, рухомасць яго пачуццяў, перажыванняў. Кідаецца ў вочы свядомая ўстаноўка пісьменніка на выкарыстанне характэрнай беларускай лексікі і граматычных формаў, уласцівых менавіта. беларускаму моўнаму ладу («новае выспрабаванне», «перасціх дождж», «адзіноты дуб», «спасярод», «кірунак супраціву», «высмешка лёсу», «збяглец», «з фактычнага гледзішча», «яе блізіню», «начная сціш»). Раман «Таварышы» павінен заняць высокае месца ў беларускай мастацкай прозе.

Раман «Наўсуперак лёсу» — яшчэ болей складаны твор, чым «Таварышы». Каб аб'ектыўна ацаніць маштабнасць аўтарскай задумы, смеласць творчых намераў пісьменніка, трэба адмовіцца ад ранейшых спрошчаных уяўенняў адносна беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая па розных прычынах заставалася на акупіраванай тэрыторыі, і яе настрояў, памкненняў, палітычных поглядаў.

Гэтыя настроі і погляды не ўкладваюцца ў адназначныя дэфініцыі, якія доўгі час навязваліся афіцыйнай прапагандай, бо тут не ўлічваецца ўся складанасць грамадска-палітычнай абстаноўкі акупацыйнага перыяду, існаванне палітычных груповак рознай арыеытацыі. У тагачасных умовах пісьменнік не мог адкрыта гаварыць усё, што падказвала яму сумленне мастака-грамадзяніна, і таму вымушаны быў хавацца за «гістарычны матэрыял», за падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. У лаканічным звароце «Ад аўтара», змешчаным у канцы рукапісу, Р. Мурашка сведчыць: раман пабудаваны на рэальных фактах з жыцця «народнага героя Беларусі Алеся Савіцкага».

Біяграфія вядомага экспрапрыятара, сацыяліста-рэвалюцыянера — беларускага Дуброўскага — была надрукавана «ў расейскім часопісе «Исторический вестник» за 1911 год А. Сігавым». З'яўленне прыгаданага фрагмента не выпадковае. «Наўсуперак лёсу» — гэта твор, у якім разнастайны жыццёвы матэрыял падпарадкаваны ідэі абгрунтавання гістарычнага права беларускага народа на самастойнае жыццё, права нацыі на свабоднае, незалежнае існаванне.

Айчынная вайна абвастрыла нацыянальна-патрыятычныя пачуцці беларусаў, узняла іх нацыянальную свядомасць на новы ўзровень. I гэты ўзлёт нацыянальнага духу быў глыбока адчуты і перададзены Р. Мурашкам. А знаходжанне на акупіраванай тэрыторыі надало ягонаму адчуванню асаблівую сілу.

Аддаючы належнае грамадзянскай смеласці Р. Мурашкі, ацэньваючы маштабнасць і глыбіню аўтарскай задумы, трэба ўсё ж прызнаць, што ў мастацкім плане раман «Наўсуперак лёсу» ўступае папярэдняму твору, які вызначаецца большай унутранай цэласнасцю, структурнай дасканаласцю. У гэтым рамане вобразы дзеючых асоб раскрыты даволі павярхоўна. Аўтар задавальняецца пераважна знешняй характарыстыкай персанажаў, не заглыбляючыся ў іх унутраны свет, у прыроду ўчынкаў і паводзін. Займальнасць, прыгодніцтва стрымлівалі развіццё аналітычнага пачатку, што не магло не адбіцца на псіхалагічнай матывацыі паводзін герояў.

мурашка пафас абароны

Список використаної літератури

1. Мушынскі М.І. Рыгор Мурашка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 711-746.

2. Мурашка Р. Салаўі святога Палікара: Раман / Мурашка Р. - Мн., 1967.

3. Мурашко Г. Сын: Роман. / Мурашко Г. - Мн., 1973.

4. Мурашка Р. Стрэл начны ў лесе / Мурашка Р. - Мн., 1926.

5. Мурашка Р. Званкі / Мурашка Р. - Мн., 1931.

6. Мурашка Рыгор // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - 653 с.

7. Мурашка Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
437
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее