74414 (Літаратура перыяду контррэфармацыi), страница 3

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Літаратура перыяду контррэфармацыi", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74414"

Текст 3 страницы из документа "74414"

Як і «Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», дзякуючы сваёй сатырычнай накіраванасці супраць польска-шляхецкай улады, карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускага народа. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць тры спіскі, якія захаваліся да нашага часу. Аднак у параўнанні з «Прамовай Мялешкі» гэты сатырычны твор крыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін бок тагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай, а іменна — амаральнасць і прадажнасць службовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні, асабліва ў ваеннай справе, на якую яна мела манапольнае права.

З'яўленне «Ліста» было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654 г. рускаму войску, якім камандаваў ваявода Міхаіл Барысавіч Шэін. Камандаванне ж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп Казімір Абуховіч. Гэта быў прадстаўнік буйной паланізаванай шляхты Мазырскага павета. У свой час ён закончыў Замойскую акадэмію і праславіўся як выдатны прамоўца. Пісаў і друкаваў вершы на лацінскай мове і пакінуў пасля сябе ўспаміны, напісаныя на польскай мове. У 1632 г. Абуховіч быў дэлегатам на сейм ад Мазырскага павета. З гэтага часу ён неаднаразова быў паслом ад розных паветаў і выконваў розныя дыпламатычныя даручэнні. За паспяховае выкананне гэтых даручэнняў ён 25 верасня 1653 г. атрымаў ад караля Яна Казіміра Вазы пасаду смаленскага ваяводы, на якой пратрымаўся толькі да 29 верасня 1654 г., калі яго гарнізон, які амаль напалову складаўся з наёмнікаў (і гэта абумовіла ў пэўнай ступені яго арганізацыйную і ваенную слабасць), пасля 110-дзённай аблогі горада Шэіным добраахвотна здаўся. Паводле ўмоў капітуляцыі, усім жадаючым вярнуцца на радзіму была дадзена такая магчымасць, якую і выкарыстаў сам Піліп Абуховіч з большай часткаю свайго войска. Аднак пасля гэтага ў хуткім часе грамадская думка абвінаваціла Абуховіча ў дзяржаўнай здрадзе Рэчы Паспалітай, сцвярджаючы, што ваявода быў падкуплены. А паколькі такая магчымасць лічылася з прычыны слабага забеспячэння войска і іншых меркаванняў надзвычай верагоднай, супраць Абуховіча была ўзбуджана судовая справа. Але пакуль яна разбіралася, Абуховіч 6 верасня 1656 г. памёр, а ў 1658 г. яго сыны даказалі на сейме абсалютную невіноўнасць бацькі і тым самым рэабілітавалі яго. Судовая ж справа супраць Абуховіча была ўзнята на сейме 19 мая 1655 г. Такім чынам, «Ліст да Абуховіча» быў напісаны пад непасрэдным уражаннем ад грамадскіх падзей.

Аўтар «Ліста» Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала Піліпа Абуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтарэсам Рэчы Паспалітай; з гэтай пазіцыі ён крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля на беларускіх землях, якое ў сярэдзіне XVII ст. было ўжо вельмі адчувальным.

У гэтым памфлеце, напісаным у форме прыватнага ліста да былога смаленскага ваяводы, аўтар з'едліва высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. «Ліст да Абуховіча» цікавіць нас не толькі як выдатны для свайго часу ўзор вострай палітычнай сатыры, але і як бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова густа перасыпана трапнымі параўнаннямі, каларытнымі фразеалагізмамі, народнымі прыказкамі і прымаўкамі. Яна прасякнута з'едлівай іроніяй, з якой пісьменнік звяртаецца да свайго адрасата, каб «даведацца» пра яго здароўе пасля здачы Смаленска, і просіць прабачэння, што не называе яго службовага тытула, бо лічыць, «коли Смоленск оддали, то и тытул продали». Далей гэта іронія перарастае ў гнеўны сарказм. Пісьменнік зазначае: «Лепей было, пане Филипе, седзець табе у Ліпе» (у навагрудскім родавым маёнтку), а цяпер «увалявся есь в великую славу, як свиня у грась».

Высвятляючы прычыны здачы Смаленска, Цыпрыян Камуняка прыходзіць да вываду, што гэтаму садзейнічала тое, што салдаты смаленскага гарнізона Абуховіча займаліся больш гандлёвымі, чым вайсковымі справамі, а таму гублялі свой баявы дух і ўрэшце схілілі Абуховіча за вялікі хабар здаць праціўніку горад. А таму невыпадкова ён зазначае, што Піліпу Абуховічу лепш было б быць у войску пісарам, чым ваяводам, паколькі такая пасада больш адпавядала б яго спадчынным маральным якасцям і здольнасцям, бо яго дзед, «коли генералом быв в Мозыру» то, — слышав, — што за малые грошы неправду продавав», а бацька яго «судёю будучы мозырским за моей памяти, у кого больш узяв, того хорошо осудив».

Калі ў «Прамове Мялешкі» крытыка скіравана не столькі супраць канкрэтных асоб, колькі супраць агульных грамадскіх заган, дзякуючы чаму яна з'яўляецца больш глыбокай, дык у «Лісце да Абуховіча» яна адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая ўсеабдымная, як у «Прамове Мялешкі». А пачцівыя звароты аўтара да Абуховіча надаюць твору саркастычны характар. Смела выказваючы трывогу з выпадку катастрафічнага становішча сваёй радзімы ў складзе Рэчы Паспалітай, адкрыта ўказваючы на вялікую небяспеку для гістарычнага развіцця Беларусі іншаземнага засілля ў ёй і здрадніцкай палітыкі мясцовых феадалаў, аўтары «Прамовы» і «Ліста» выяўлялі погляды і імкненні дэмакратычнай большасці беларускага народа.

«Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча» з'явіліся крокам наперад у развіцці беларускай літаратуры па шляху ўзмацнення ў ёй крытычнага пафасу і далейшай дэмакратызацыі, шырокага і арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапных выяўленчых сродкаў.

1.4 Драматургія

У сувязі з развіццём школьнай адукацыі пачаўся працэс зараджэння драматургіі, якая тады, як правіла, мела прыкладное значэнне і выконвала функцыю царкоўнага павучання. Яе першымі спробамі былі інсцэніроўкі асобных біблейскіх сюжэтаў і матываў для прапаганды хрысціянскай маралі і сцэнічнай інтэрпрэтацыі падзей царкоўнай гісторыі. Пісалі творы школьнай драмы на польскай і лацінскай мовах. Гэты прагматычны, ілюстрацыйна-маралізатарскі характар школьная драматургія імкнулася захаваць нават тады, калі пад уплывам рэальнага жыцця яна вымушана была ўводзіць у свае творы народна-бытавыя элементы. Нарастанне і замацаванне ў ёй гэтых элементаў адбывалася галоўным чынам ва ўстаўных, часта сюжэтна не звязаных з тэкстам школьных драм камедыйных сцэнах з жыцця і быту простага народа. Называліся яны інтэрмедыямі або інтэрлюдыямі і разыгрываліся ў антрактах паміж дзеямі драмы. Інтэрмедыі з цягам часу набывалі самастойнае, незалежнае літаратурна-сцэнічнае жыццё і атрымалі шырокае распаўсюджанне ў народзе. Змест і характар мастацкай структуры інтэрмедый былі цесна звязаны з фальклорам, і ў прыватнасці, з такімі яго формамі, як бытавы і сатырычны анекдот, жарт, дасціпны каламбур, гумарэска і г. д. Арганічная сувязь інтэрмедый з вуснай народнай творчасцю была прычынай іх шырокай папулярнасці. А гэта няўхільна вяло да таго, што драматургія паступова станавілася свецкай, аўтары п'ес звярнуліся да шырокага выкарыстання народных прыёмаў гумару і сатыры, жывой гутарковай мовы з яе багатым арсеналам мастацкіх сродкаў, што садзейнічала ўзнікненню ў школьнай драматургіі камедыйнага жанру.

Інтэрмедыя «Цімон Гардзілюд» віленскага іезуіта К. Пянткоўскага (зазначым, што пераважная большасць інтэрмедый не маюць сталых аўтараў, дакладней, прозвішчы іх не захаваліся) датуецца 1584 г. Яна была напісана і выканана ў сувязі з пачаткам новага навучальнага года. Па-беларуску ў інтэрмедыі размаўляе Шавец, які спрабуе наладзіць галоўнаму герою твора Цімону Мізантропу (так яго ўсе называюць) своеасаблівы, сатырычна-здзеклівы экзамен. Шавец пакеплівае над псеўдавучонасцю Цімона. Дадзены матыў потым будзе часта фігураваць у беларускіх інтэрмедыях.

Да аналізуемага перыяду адносяцца таксама дзве інтэрмедыі да драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў». Іх аўтарам з’яўляецца Я. Пылінскі. Адна з гэтых інтэрмедый вершаваная, другая напісана прозай. Пэўная тэматычная адметнасць першай — у прывядзенні ў ёй легенды аб тым, як чорт стварыў казу. У цэнтры другой інтэрмедыі знаходзіцца спрэчка стоража-уніята і праваслаўнага селяніна Івана наконт веры. Дарэчы, яна распачынаецца яшчэ ў першай інтэрмедыі. Уніят прымусова схіляе Івана да сваёй веры, падставіўшы руку селяніна пад агонь. Гэтая сцэна — адно з яскравых пацверджанняў гвалтоўнага далучэння праваслаўных сялян-беларусаў да уніяцтва.

Тэматычна да інтэрмедый з драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў» прымыкае сцэна «Дышкурс жыдовіна са скамарохам», якая датуецца першай паловай ХVІІ ст. У ёй паказаны дыспут іудзеяў і праваслаўных наконт пытання, чыя вера лепшая. Затым у творы ідзе шырока вядомая спрэчка адносна паходжання курыцы і яйка, а таксама рэлігійных свят.

Да першай паловы XVII ст. адносіцца інтэрмедыя «Чорт і яго хлопцы, селянін, яўрэй», больш вядомая пад умоўнай назвай «Чорт Асмалейка». Кпіны тут скіраваны супраць міфічнай істоты, якую хрысціянская царква лічыць увасабленнем зла. Камічны эфект у інтэрмедыі ствараецца тым, што ўсемагутны чорт, які, паводле народных вераванняў, валодае цудадзейнымі сродкамі, сам цяжка захварэў і, каб не памерці, звяртаецца за дапамогай да знахароў і варажбітоў. Вылечыць Асмалейку бярэцца селянін, які карыстаецца абсурднымі сродкамі. Каб выпусціць “цвыркуноў” з галавы чорта, лекар вырашыў чорту «свердлам лоб пракруціці»; ратуючы ад уяўных мух, «устрэльвае» яму нос. Асмалейка — постаць гратэскная, ірацыянальная, супярэчлівая і таму цалкам барочная. Інтэрмедыя далёкая ад рэальнага жыцця, а камізм яе прымітыўны, разлічаны на непатрабавальнага гледача.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.

2. Старабеларуская літаратура XI—XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.

3. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. - Мн., 1984—1987.

4. Ахрыменка П.П. Старажытная беларуская літаратура / Ахрыменка П.П., Ларчанка М.Р. - Мн., 1968.

Размещено на Allbest.ru

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5137
Авторов
на СтудИзбе
440
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее