74407 (Кандрат Крапіва (1896–1991))

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Кандрат Крапіва (1896–1991)", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74407"

Текст из документа "74407"

Размещено на http://www.allbest.ru/

Кандрат Крапіва (18961991)

крапіва пісьменнік літаратурна

Нарадзіўся Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) 22 лютага (5 сакавіка) 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. Прыступкамі да атрымання адукацыі былі царкоўнапрыходская школа, Уздзенскае народнае вучылішча, чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах (з яго Крапіва перавёўся ў такое ж вучылішча ў мястэчку Койданава, бо там была лепшая бібліятэка і лепшыя ўмовы для навучання). У 1913 г. вучоба была паспяхова скончана. Затым Крапіва едзе ў Мінск, дзе экстэрнам здае экзамены на званне народнага настаўніка. З вялікім хваляваннем атрымаў ён накіраванне ў земскае народнае вучылішча ў вёску Мнішана Пяршайскай воласці Мінскага павета. Поўны планаў і надзей, завітаў да вучняў, аднак спраўдзіць іх не здолеў: у жніўні 1915 г. Кандрата Атраховіча мабілізавалі ў царскую армію. Ваенную падрыхтоўку праходзіў у Гатчынскай школе прапаршчыкаў. Пацвярджаючы справядлівасць выслоўя, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, К. Атраховіч паказаў такія поспехі ў вучобе, што сам атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага інструктара. Вясну і лета 1916 г. у якасці ўзводнага афіцэра 38-га запаснога батальёна рыхтаваў апалчэнцаў для адпраўкі на фронт. У кастрычніку 1916 г. Крапіва трапляе на Румынскі фронт. К канцу вайны К. Атраховіч даслужыўся да звання капітана. Быў дэмабілізаваны з войска як настаўнік. Працаваў дома на гаспадарцы, настаўнічаў. Мабілізаваны ў жніўні 1920 г. у Чырвоную Армію, вучыў ваеннай справе навабранцаў. Пачаў друкавацца. За кароткі час зрабіўся ледзь не самым папулярным на Беларусі паэтам. Высокую ацэнку тагачаснай крытыкі атрымала і яго проза. Кандрат Атраховіч стаў Кандратам Крапівой — бліскучым паэтам-сатырыкам, арыгінальным празаікам, выдатным драматургам. У 1939 г. яму ў чарговы раз давялося апрануць вайсковую вопратку: у якасці камандзіра стралковай роты прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, потым удзельнічаў у фінскай ваеннай кампаніі, а ў чэрвені 1941 г. пачаў адбываць сваю чацвёртую вайну, але ўжо ў якасці ваеннага журналіста ў франтавых газетах «Красноармейская правда» і «За Савецкую Беларусь». Быў таксама адказным рэдактарам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенны час працоўная дзейнасць К. Крапівы ў асноўным была звязана з Акадэміяй навук БССР. Загадчык сектара, дырэктар Інстытута мовазнаўства (амаль да самага канца жыцця, нягледзячы на ўзрост, К. Крапіва “правіў” шматлікія лінгвістычныя слоўнікі), віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. За семдзесят гадоў на ніве роднай культуры ім зроблена вельмі і вельмі многа. I гэта праца адпаведным чынам ацэнена. Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР некалькіх скліканняў, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і БССР, кавалер чатырох ордэнаў Леніна, ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені і г. д.

Пісаць вершы К. Крапіва пачаў яшчэ падчас вучобы ў Койданаўскім гарадскім вучылішчы. 13 красавіка 1922 г. у «Красноармейской правде» быў надрукаваны яго вершаваны фельетон «Жили-были». Кандрат Крапіва пачаў супрацоўнічаць з газетай «Савецкая Беларусь». Затым яго сталі друкаваць газеты «Беларуская вёска», «Чырвоная змена», «Магілёўскі селянін», «Наш працаўнік» і іншыя перыядычныя выданні. 20-я гады не былі беднымі на сатырычна-публіцыстычную паэзію. Перыёдыка шчодра друкавала сатырычныя вершы, адкрывала новыя імёны. Але менавіта К. Крапіва дасягнуў па-сапраўднаму вялікай папулярнасці і народнай любові. Праграмным для Крапівы стаў яго вядомы верш “Крапіва” (прывядзём толькі першае яго чатырохрадкоўе):

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я — пякучка-крапіва.

Пад трапны абстрэл крапівінскай сатыры трапляла пустазвонства («Плеткары», 1922), лянота («Год Сцяпана-лайдака», 1923), хабарніцтва («Дай ды дай», 1922), бескультур'е («Грышча», 1922), знахарства («Вось такія дактары вымуць душу без пары», 1923; «Калі церці, дык да смерці», 1924), пратэкцыянізм («Каго мне ўзяць за кума», 1923), забабоны («Дзве кумы», 1923), сквапнасць («Дзяльба сенакосу», 1923). Асаблівую ж трывогу, а таму і пастаянную ўвагу да сябе выклікала праблема п'янства («Самагоначка», 1922, «Ратуйце», 1922). У духу часу крытыкавалася таксама рэлігія, а дакладней — яе не надта самавітыя служкі («Новая екценія» (1922), «Малітвы па-беларуску» (1923) і інш.). Крытыкуючы многае адмоўнае ў рэчаіснасці 1920-х гг., К. Крапіва разам з тым заступаўся за родную мову (верш «Шчыраму лаціністу» (1922). Пытанні творчасці закраналіся К. Крапівой у вершах «Прагулка на Парнас» (1923), «Муза падвяла» (1923), «Едзе крытык малады» (1932) і некат. інш. Сатырычныя вершы пісаліся К. Крапівой і ў час Вялікай Айчыннай вайны Сярод франтавікоў і партызанаў вялікай папулярнасцю карысталіся вершы «Лісі хвост і воўчы клык» (1941), «Развітанне сына» (1941), «Зброю к бою» (1941), «Фрыцавы трафеі» (1941), «Біблія людаеда» (1942), «Гебельс брэша — вецер носіць» (1943), «Янка і Карла» (1944), «Гітлер Марце пагражае, чаму Марта не раджае» (1944).

Побач з сатырычнымі вершамі пісаў К. Крапіва, як вядома, і байкі. Тут ён таксама дасягнуў вялікага поспеху. Яшчэ ў 1920-я гг. былі вельмі папулярнымі такія яго байкі, як «Вол і Авадзень» (1923), «Дзед і Баба» (1925), «Мандат» (1925), «Сука ў збане» (1925), «Каршун і Цецярук» (1926), «Угоднікі-маўчальнікі» (1926), «Дыпламаваны Баран» (1926), «Чорт» (1927), «Саманадзейны Конь» (1927), «Зубы» (1927), «Сава, Асёл ды Сонца» (1927), «Жаба ў каляіне» (1927), «Нянька» (1927), «Мядзведзі» (1927), «Дэкрэт» (1928), «Махальнік Іваноў» (1928), «Кувада» (1929), «Генетычны ход, або Асёл у палоску» (1931), «Тата-Заяц» (1935). Пасля ВАв з’явіліся такія байкі, як «Лётчык і Блыха» (1949), «Поп і Папугай» (1949) і некат. інш. Глыбокім філасофскім падтэкстам, пастаноўкай вечных маральна-этычных праблем вызначаліся многія байкі К. Крапівы апошняга перыяду яго творчасці: «Асёл Ісуса Хрыста» (1966), «Шляхі да ісціны» (1966), «Астрыжаны Вожык» (1981), «Дыялектычная супярэчнасць» (1981), «Канструктар і Робат» (1986). У гэтых байках знайшлі арганічнае спалучэнне высокае версіфікатарскае майстэрства, бліскучая культура паэтычнага мыслення, выдатнае валоданне словам. З баек К. Крапівы ў шырокі народны ўжытак, ператварыўшыся па сутнасці ў прыказкі і прымаўкі, перайшло нямала крылатых выразаў: «Другі баран ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя»; «Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала»; «Пад кола жаба не падлазь»; «А дурань, кажуць, вельмі смачны»; «Не разбяруцца, зловяць — чык, тады й даводзь, што ты не бык»; «Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы».

Ад сатырычных вершаў да баек, а ад іх да паэм — такі лагічны шлях творчых пошукаў К. Крапівы ў паэзіі. Лагічным было і тое, што паэмы таксама ствараліся ў сатырычным ключы. Першай з’явілася «Біблія» (1926). Гэта паэма бурлескна-травесційнага плана, у якой камічны эфект дасягаецца шляхам гумарыстычнага зніжэння высокага стылю біблейскіх тэкстаў. У 1928 г. К. Крапіва напісаў прыгодніцкую па зместу і гумарыстычную па танальнасці паэму «Шкірута», прысвечаную падзеям грамадзянскай вайны. Звернем увагу на той факт, што ў гэтым творы К. Крапіва зашыфраваў шмат палемічных выпадаў супраць былых сваіх сяброў па літаратурнаму аб'яднанню «Маладняк». Паэма «Хвядос — Чырвоны нос», у якой таксама мімаходзь закраналіся літаратурна-творчыя пытанні, з’явілася ў канцы 1930 г. Яна вызначаецца шматпраблемнасцю, багаццем падзейнага матэрыялу, ускладненасцю ідэйна-маральных вывадаў. Адметная гэтая паэма і незвычайнай сюжэтна-кампазіцыйнай будовай. Дзеля больш эфектнага прасвятлення сваёй мастацкай задумы аўтар прыбягае да чыста ўмоўнага прыёму — перанясення падзей у розныя часавыя вымярэнні. Гонар патрапіць у своеасаблівую машыну часу атрымаў галоўны герой паэмы Хвядос, які так зацята і самааддана змагаўся з алкаголем, што аднойчы не вытрымаў і «паў на полі брані». Паколькі ж у крыві яго аказалася дзевяноста тры працэнты спірту, вырашылі пакласці нябожчыка ў шкляную труну-скрыню і змясціць у музей як наглядны экспанат для антыалкагольнай прапаганды. Само сабою зразумела, што муміфікаваць Хвядоса аўтару спатрэбілася дзеля таго, каб менавіта яго вачыма паглядзець на Беларусь будучага. Роўна праз сто гадоў — у 2030 г. — стараннямі геніяльнага вучонага Набгараты чырвананосы музейны экспанат уваскрос, каб трапіць у проста-такі казачны свет новай беларускай рэчаіснасці. На кожным кроку здзіўлялі да бянтэжнасці беднага Хвядоса праявы тэхнічнага і духоўна-культурнага прагрэсу. Гарманічна прыгожы люд насяляе краіну, бо зніклі ўсе фізічныя і маральныя недахопы, а разам з імі розныя перажыткі і забабоны. Зямны рай, як і трэба было чакаць, не выклікаў у душы героя асаблівага энтузіязму, ён не здолеў прыжыцца ў новых, сумнаватых для яго рацыяналістычных умовах, таму быў змешчаны ў музей карыкатур. На гэты раз экспанатам жывым. Апісанню гэтага музея аўтар выдзяляе не дужа многа месца. Але нават беглага позірку дастаткова, каб зразумець, што гэта ніякі не музей і ніякіх не крыкатур, а самая звычайная рэчаіснасць пачатку 30-х гадоў, намаляваная з такой грамадзянскай смеласцю і мастацкай выразнасцю, на якую былі здатны ў той суровы час не многія. А хіба шмат хто з яго калег-пісьменнікаў асмельваўся на такую — адкрыта рэзкую крытыку бюракратычнага стылю кіраўніцтва, перагібаў у правядзенні калектывізацыі, як у паэме? Прыклад: «Лозунг кінуў ён такі: «Ці калгас, ці Салаўкі». I пайшлі, прасіцца сталі ўсе з мястэчка да душы: «Дзядзя, мілы, запішы». А вось як экіпіраваны адзін з вядомых (сумнавядомых!) літаратурных крытыкаў: «Пачакайце... — сумняваецца Хвядос. — Стойце... Годзе... Нешта цямлю я пагана... Ну, а як жа Бэндэ ходзіць? I няўжо ён без нагана?»

Празаічныя творы К. Крапіва пачаў пісаць адначасова з паэтычнымі. Прынамсі, першае апавяданне «Вясна» напісана і апублікавана яшчэ ў 1922 г., калі з'явіліся і першыя паэтычныя публікацыі. Паказальна, што першы празаічны зборнік пісьменніка «Апавяданні» і паэтычны «Асцё» выйшлі з інтэрвалам у два месяцы ў 1925 г. Прычым «лідэрам» усё ж стаў празаічны зборнік. I яшчэ адна характэрная дэталь: у ранняй прозе К. Крапіва выявіў сябе большым лірыкам, чым у ранняй паэзіі, так што многія яго апавяданні па сваіх формавыяўленчых адзнаках толькі ўмоўна могуць быць аднесены да прозы. Напрыклад, тая ж «Вясна» нагадвае лірычную міні-паэму, жывапісную замалёўку з натуры, поўную святла, іскрамётнага смеху, аптымістычнай жыццярадаснасці. Гумар у творы не проста мяккі, лагодны, ён — паэтычны. Гарачыя спрэчкі аб'яднаных у прафсаюзы гракоў, ад якіх дробнабуржуазная варона зусім абалдзела і не ведае, якую платформу ёй заняць у адносінах да суседзяў; паднябесны радыст жаваранак; пеўні-дуэлянты; дзяцячыя забавы; жаночы сімпозіум на прызбе Трахімавай хаты... I над усім — яснае, цнатліва-маладое сонца, якое нібыта маладзіца фартухом засланілася невялікай хмаркай, калі ўбачыла канфузлівы непарадак у адзенні заспанага Трахіма...

Паэзія моцным, эмацыянальна-настраёвым струменем пранізвае таксама апавяданні «Пад грукат колаў» (1926), «Падарожнае» (1926), «Ліха яго разбярэ» (1927), «Снег ідзе» (1927), «Гарэлік і яго жонка» (1928). Лірычная імпрэсія «Снег ідзе» можа лічыцца адным з самых тыповых крапівінскіх твораў малой празаічнай формы 1920-х гг.

Прысутнічае ў апавяданнях К. Крапівы і гумарыстычна-сатырычны струмень, аб чым сведчаць такія творы, як «Здаў экзамінт» (1923), «Каровін мужык» (1923), «Як ён стаў бязбожнікам» (1924), «Людзі-суседзі» (1928, дало назву аднайменнаму зборніку). Вельмі каларытныя крапівінскія людзі-суседзі! Грэшныя яны і смешныя. Часам дужа цяжка адрозніць, дзе іх віна, а дзе бяда, Менавіта таму ў аўтарскім поглядзе на іх адчуваецца часцей за ўсё спагадлівая насмешка. I не больш. Сымон Лында з апавядання «На алкагольным фронце» (1930) да капейкі прапіў ганарар, атрыманы за артыкул антыалкагольнай праблематыкі, але і паплаціўся за гэта: сабутэльнік Мішка Трапач выкруціў яму нагу — жадаючы разуцца, сп’яну паблытаў свае ногі з Сымонавымі. Пацяшаецца аўтар над няўдалымі заляцаннямі жанатага дзелавода Круковіча з апавядання «Ліха яго разбярэ» (1926) да замужняй машыністкі Анечкі. Галоўны герой апавядання «Мой сусед» (1927) не выклікае ніякіх аўтарскіх сімпатый, хоць быў ён чалавекам цалкам рэспектабельным. Працоўную дзейнасць Міхаіл Іванавіч Лукавіцын пачаў настаўнікам мясцовай гімназіі, пісаў вернападданіцкія вершы і ставіў вучням «едзініцы» за тое, што яны гаварылі «румка» замест правільнага «рюмка». У час вайны большага за яго ўра-патрыёта ў ваколіцах не было, але ад фронту ён адкруціўся. «Яму не даводзілася бачыць, як смяецца з-пад снегу зямлісты твар мёртвым аскалам зубоў, як вытыркаюць крывавым мясам куксы рук і ног, як павуцінне калючага дроту перавіваецца чалавечымі кішкамі. Яму ў напружанай цішыні акопнай ночы не даводзілася чуць жаласнага далёкага енку і звярынага скавытання смяртэльна параненага». Перамогі над супастатам ён жадаў зусім шчыра, паколькі вайна парушыла яго планы. I перш за ўсё — выгадна жаніцца, бо свабоднае каханне, вялікім (хоць і скрытным) прыхільнікам якога ён быў, прыносіла яму іншы раз непрыемныя сюрпрызы. Але што гэтыя сюрпрызы ў параўнанні з рэвалюцыяй! Прыціх Лукавіцын, затаіўся, спароў форменныя гузікі, зняў цэшку. Толькі ў час польскай акупацыі праявіў такую-сякую актыўнасць. Прынамсі, суседзі маглі прачытаць на яго дзвярах таблічку: «Міхал Цыбульскі — шчыры паляк». Здолеў ён прыстасавацца і пры Саветах. Замест тужуркі з гузікамі і шапкі з цэшкаю на ім з'явілася скураная куртка і кепка. З пачаткам беларусізацыі ён — цяпер ужо Міхась Цыбулевіч — стаў не проста шчырым, а выдатным беларусам. Усе свае ранейшыя вершы перарабіў на пралетарска-рэвалюцыйна-беларускі лад і падаў заяву, каб яго залічылі ў пісьменніцкую арганізацыю. Аўтару яўна недаспадобы прыстасавальніцкая мімікрыя героя: можна пераніцаваць вопратку цялесную, а не светапогляд — вопратку душэўную. Але часы мяняюцца. З пачатку 90-х гадоў людзі тыпу Лукавіцына — Цыбульскага-Цыбулевіча пачалі настойлівую самарэабілітацыю пад лозунгам: «Перакананняў не мяняюць толькі мёртвыя». Наколькі паспяхова акажацца гэтая справа, рахаваць можна будзе пазней, а пакуль што варта канстатаваць непераходную актуальнасць твораў К. Крапівы.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5137
Авторов
на СтудИзбе
440
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее