72811 (Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "72811"

Текст 2 страницы из документа "72811"

Розныя канцэпцыі ў сувязі з гэтай праблемай выказаны ў фальклорных працах апошніх год. Так, У.П. Анікін на падставе этымалагічнага аналізу выказаў думку аб рэальнай аснове вобраза змея як фантастычнага ўвасаблення агнявых з’яў у прыродзеі ў быце. “Калі змей – агонь, - піша Анікін, - тады няцяжка зразумець, чаму казачны змей надзяляецца мноствам галоў: гэта шматлікія вогненныя языкі. На месцы зрубленных галоў вырастае мноства іншых.”

Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з’яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць адбіткі старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.

Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яны адлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыя мэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнай паэзіі, А.М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах “мы чуем водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы”.

Як сцвярджаюць даследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікі ўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытных людзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм і татэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якой фарміравалася фантастыка гэтых твораў. Уяўленні першабытных людзей аб тым, што жывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, што ўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і узніклі раней татэмізму і не залежалі ад абагульнення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іх сваімі роданачальнікамі – “татэмамі”, чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню, надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках.

Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядомая казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклі лапу, ідзе адпомсціць селяніну і яго жонцы, што парушылі забарону паляваць на “свяшчэнную жывёлу” – татэма.

Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстрована залежнасць чалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі, калі, як гаварыў А.М. Горкій, “рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукі, а разумныя рукі зноў і ўжо мацней сазейнічаюць развіццю мозгу”, чалавек ўсё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленннях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальна пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з’яў сацыяльнага жыця знайшлі своё адлюстраванне і ў народнай вуснапаэтычнай творчасці.

У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамі сацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з’явамі прыподы, характарам, паводзінамі і звычаямі розных жывёл, але галойным аб’ектам іх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У.П. Анікін, “выдумка ў казках страціла свій былы характар і ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказаннне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкі ў алегорыю быў тым натуральный, што і раней жывёлы надзяляліся антрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечым розумам”. Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымі творамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.

Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характаразуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, ліса, дзік, заяц, жораў, чапля, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, бран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік “дзеючых асоб” гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету.

Адна з асаблівасцей казак – замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць павдзіны герояў у пэўных сітуацыях. Ліса вызначаецца хітрасцю, і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі жывёламі. Воўк дужы, але вельмі прагны. Неразумны, а таму яго часта абурваюць ліса, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога – незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і разважлівы кот, які дае парады пакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам. Кот і лісіца дзякуючы смеласці і кемлівасці перемагаюць мядзведзя, воўка і дзіка.

Адна з шырока вядомых у рускім, беларускім і ўкраінскім эпасе казка “Церам-церамок” паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яе беларускія варыянты “ Дзедава рукавічка”, “Муха-хахаўка” і інш. Вельмі трапна і красамоўна характарызуюць звяроў. Выкрываючы няроўнасць, панаванне несправядлівасці, народ асуджаў і іншыя заганы тагачаснага грамадства. Удала высмейваюцца ў казцы “ліса-каталічка” ханжаства і крывадушнасць, якімі заўсёды выдзяляліся служкі культу і тыя, хто выстаўляў напаказ сваю “набажнасць”. Знайшоўшы ў пастцы падсмажанае мяса ліса запытала ў мядзведзя:

Кумок-галубок, ці еў ты сёння?

Не, кумка-галубка, не прыйшлося.

Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца – слаўнае снеденне будзе! Сама б з’ела, да сёння серада – мне нельга есці – я каталічка.

Спасіба, кумка-галубка, пойдзем!

Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так ягоабхваціла пастка і падняла ўгару. Ліса тады ўзяла мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:

Кумка- галубка, табе ж серада.

Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць, хто ў гару глядзіць.

Ідэалы народа, яго высокароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імікненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць.разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы “Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі” асуджанцца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў чытача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.

Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца группа камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныя эпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе ўсе дэталі папярэдніх і дапаўняецца нечым новым. З кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца “нарашчэнне” дзеяння.

Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розных з’яў грамадскага жыцця і побыту. Напрыклад, казка “Курка-рабушка” вельмі ўдала перадае іранічныя адносіны народа да служак культу і царквы.

Вывучэнне эпаса ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, зыходзячы з вучэбна-выхаваўчых задач, якія рашае настаўнік на ўроках лтаратуры. Дзеці дзесяці гадоў любяць казкі, шмат іх чулі ад дарослых, па радыё, тэлевізару, чыталі ў пачатковай школе. Яны маюць пэўныя фактычныя веды, пэўную аснову для тэарытычных абагульненняў пра жанравую адметнасць эпасу ў цэлым і казак у прыватнасці.

Казкам адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да ўсяго незвычайнага і яркага, іх здольнасці здзіўляцца, перебольшваць, фантазіраваць. Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць пачуцці юнных чытачоў. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў. Але ён іх пераадольвае. У творах гэтага жанру заўсёды зло караецца, справядлівасць перамагае. Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра дабро і зло; высогкае, сумленнае і агіднае і нізкае; гуманнае і жорсткае.

Народны эпас выхоўвае без надакучлівых павучанняў, проста і натуральна. Ён умацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здобнасці.

Народныя казкі пазбаўлены паглыбленай псіхалагізацыі, у іх няма разгорнутых апісанняў. На першым плане развіццё сюжэта, часам з элементамі прыгод. Героі раскрываюцца праз прамыя характарыстыкі, праз дзеянне і ўчынкі, праз узаемаадносіны з іншымі героямі, праз дыялог. Усё гэта дапамагае дзецям правільна зразумець сэнс казкі.

Школьная праграма арыентуе настаўніка на тое, каб ён вучыў пяцікласнікаў вылучаць эпізоды ў мастацкім творы. “Эпізод, - чытаем у слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, - асобная падзея ў творы, якія мае пэўнае самастойнае значэнне ў развіцці сюжэта або ў характарыстыцы персанажа”. У народным эпасе ланцуг эпізодаў стварае казачны сюжэт, і ў аснове кожнага эпізоду – пэўныя падзеі, пачатак іканец якіх у казцы лягчэй і прасцей успрымаецца вучнямі гэтага ўзросту.

Для казак характэрны ўстойлівы слоўнік: стэрэатыпныя казачныя выразы, устойлівыя эпітэты, сінтаксічныя поўторы, словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, а таксама казачные формулы: зачын, канцоўка, трохразовыя поўторы. Усё гэта надае пэўную эпічнасць матацкаму твору, а таксама спрыяе яго запамінанню, узбагачае мову вучняў.

Для класнага вывучэння (у школах з беларускай мовай навучання) праграма прапануе народныя казкі “Ленінская праўда”, “Лёгкі хлеб”, “Музыка-чарадзей”, літаратурную казку Уладзіміра Дубоўкі “Хто дужэйшы?”, а для самастойнага чытаня – народную казку “Пану навука” і казку Алеся Якімовіча “Каваль Вярнідуб”. Гэтыя творы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю. Дзеці могуць пазнаёміцца з казкай пра жывёл (“Лёгкі хлеб”), з чарадзейнымі казкамі (“Музыка-чарадзей”, Уладзіміра Дубоўкі “Хто дужэйшы?”, Алеся Якімовіча “Каваль Вярнідуб”), з бытавымі (“Ленінская праўда”, “Пану навука”).

Сярод спроб упарадкавання казкавага матэрыялу найбольш удалай уяўляецца класіфікацыя Уладзіміра Пропа, у аснову якой пакладзена “спецыфічная казкавая форма сюжэта”. Ён вылучае: 1) казкі пра жывёл; 2)чарадзейныя; 3)навелістычныя; 4)кумулятыўныя.

Такі падзел не выклікае значных заўваг, але самі назвы жанравых разнавіднасцяў, на нашу думку, патрабуюць карэктавання. Напрыклад, казкі пра жывёл больш правільна было б назваць анімалістычнымі, бо жывёльныя вобразы ў іх – толькі сродкі выражэння культурных сэнсаў.

Літаратура

1.Померанцева Э. Мифологические персонажи в русском фольклоре. – Москва: Наука, 1975

2.Элиадэ Э. Миф о вечном возвращении. – С.-Петербург: Алетейя, 1998

3.Кравцов Н. Проблемы теории фольклора // Проблемы фольклора. – Москва: Наука, 1975

4. Пропп В.Я. Русская сказка. Л., 1984. С. 236.

5. Чыстов К.В. Народные традыцыі і фольклор. Л., 1986. С. 31.

6. Л. Г. Вараг н др. Л., 1979. (Скарочанае абаіначэнне — СУС.)

7.Гусев В. Эстетика фольклора. – Ленинград: Наука, 1967

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5221
Авторов
на СтудИзбе
429
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее