72798 (Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"), страница 2

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "72798"

Текст 2 страницы из документа "72798"

«На момант у ягонай памяці мільгануў той дзень і той нажавы, падкопчаны стрэламі штык, які ён убачыў над сабой, крутнуўшыся з-пад танка. Штык і бот з брызентавым вушкам у шырокай халяве ды доўгім тронкам гранаты.

Зашчацінены, страшны ад пылу немец нешта крычаў, але ён не чуў, бо побач грымеў танк, ды і наогул ён, мусіць, аглух ад грымотаў бою і на кароценькую секунду страціў адчуванне. I тая секунда затым дорага каштавала яму, сляды ад яе ў душы і на целе застануцца, пэўна, навек».

Гэты ўнутраны маналог-споведзь Івана падмацоўваецца далей прамой аўтарскай характарыстыкай, у якой яшчэ раз падкрэслена: «Ён не быў у палку ні героем, ні нават прыкмстна смелым — быў як і ўсе: па-пехацінску цягавіты і ў меру засяроджаны. За ранейшыя баі атрымаў тры падзякі Вярхоўнага ды два медалі "За адвагу" і думаў, што ні на то большае і не здатны».

Пісьменнік як быццам цалкам пагаджаецца з Іванам, які шчыра і, можа, нават слушна вінаваціць перш за ўсё самога снбе. Аднак есць вялікая праўда і ў страснай, падсвядомай Цярэшкавай мары даказаць «людзям, што нельга спаганяць злосць на палонных, што палон — не віна іх, а няшчасце, што не яны здаліся ў палон, а іх узялі сілаю». Гэтая мара дапамагае лепш зразумець галоўны пафас аповесці, абумоўлены ўсім ходам адлюстраваных пісьменнікам падзей, — думку пра тое, што радавы, звычайны чалавек у смяротнай барацьбе з фашызмам рабіў вялікую і высакародную справу сваёй сціплай, непаказной мужнасцю, якая праяўлялася ў самых складаных абставінах. «Вось тут, у палоне, дзе некаму было ні натхняць на салдацкія подзвігі, ні ўзнагароджваць, ні нават браць пад увагу геройскае, дзе за кожную маленькую правіннасць можна было заплаціць жыццём, — тут у ім хтось абудзіўся, непакорны, дзёрзкі і ўпарты. Тут ён убачыў падыспад фашызму і, мабыць, упершыню зразумеў, што пагібель — не самае горшае з усяго, што можа здарыцца на вайне», — піша Васіль Быкаў, паказваючы, як нараджалася ў Цярэшкі рашучасць вытрымаць усе наканаваньія яму выпрабаванні і здабыць свабоду.

Гэтая рашучасць, якая гартуецца ў жахлівых нягодах пакутлівага салдацкага лёсу, дае вялікую маральную сілу сціпламу, маўкліваму і памяркоўнаму хлопцу з беларускай вёскі Цярэшкі каля двух блакітных азёраў, прымушаючы яго зноў і зноў уцякаць з фашысцкіх лагераў. I хаця Івану так і не ўдалося дабрацца да партызан, але свой смяротны час ён сустракае як сапраўдны воін — са зброяй у руках і, вядома, нескароны, непераможаны, бо забіць чалавека можна ці куляй, ці, што яшчэ больш жахліва, з дапамогай спецыяльна трэніраваных, вывучаных ваўкадаваў, а яго мужнасць, яго свабоду адабраць нельга, калі толькі сам чалавек, няхай і звычайны, нічым асабліва не выдатны, будзе паслядоўным да канца, калі ён згодзіцца хутчэй памерці, чым быць зняволеным, застацца рабом.

Тры дні апошніх — чацвёртых — уцёкаў Цярэшкі, яго апошняга няроўнага паядынку і складаюць усю падзейную частку «Альпійскай балады». I ў гэтым Васіль Быкаў таксама застаецца верным сабе. Знешні сюжэт яго аповесцей часта можна ўкласці ў дзве-тры фразы. Але ён, гэты сюжэт, непасрэдны ланцуг падзей, у пісьменніка нават прыблізна не вычэрпвае зместу твора.

У «Альпійскай баладзе» пра тры апошнія дні Івана Цярэшкі Васіль Быкаў напісаў з вялікай дакладнасцю і важкасцю, з тонкім пранікненнем у псіхалагічныя глыбіні. «Псіхалогія, псіхалагізм у гэтай "высакагорнай" баладзе — усур'ёз рэалістычныя», — зазначаў Алёсь Адамовіч.

Малюючы прывабны воблік простага беларускага хлопца Івана Цярэшкі, аўтар не выдае яго за нейкага звышчалавека, як гэта часамі рабілася раней, не прыпісвае яму звышгераічных учынкаў і дзеяў. Пісьменнік паказвае таксама, што яго героям, якія ўжо амаль страцілі надзею выжыць, уласцівы самы звычайны страх смерці. Яе баіцца нават хворы на сухоты і фактычна ўжо канчаткова асуджаны Срэбнікаў. У гэтым сэнсе псіхалагічна вельмі дакладным з'яўляецца па-майстэрску напісаны эпізод пра тое, як палонныя вырашаюць, каму трэба ўзарваць бомбу, каб, такім чынам, сваёй гібеллю адкрыць таварышам шлях да ўцёкаў. Паўстае няўхільнае, як лёс, пытанне: «Хто ўдарыць?»

На секунду яны ўсе прыціхлі, утаропілі ў дол позіркі, ніякавата абмацваючы імі доўгую сігару паўтоннае бомбы з разгоністымі драпінамі на зялёных баках. Ад гэтага, мабыць, самага найболынага клопату ўсім стала няёмка. Засяродзіўся невясёлы, з сівым шчаціннем на запалых шчоках Янушка; знерухомела, прытушылася нервовая рашучасць у зыркіх вачах Жука; Срэбнікаў дык нават аж перастаў кашляць, апусціў уздоўж плоскага, як дошка, цела рукі, і погляд яго стаў зусім ужо нясцерпна тужлівы. Відавочна было, што пытанне гэтае, аб якім з самага пачатку ўсе думалі, турбаваліся і маўчалі, пакутна вырашаючы кожны пра сябе, прымусіла цяпер усіх зацяць у душы балючы, трывожны сум». Пэўная разрадка наступае толькі пасля таго, як па волі жэраб]я жахлівы абавязак выпадае на долю Срэбнікава. «Усе з палёгкаю выдыхнулі, падняліся і, пастаўшы ля сцен, з паўхвіліны стараліся не глядзець адзін на аднаго. Галадай працягнуў кувалду таму, хто павінен быў з ёю памерці.

— Так што па справядлівасці. Без абману, — па-ранейшаму грубавата, але з ледзьве прыкметнаю ноткай спачування сказаў ён.

Срэбнікаў чамусьці перастаў кашляць, хіснуўся, узяў тронак кувалды, моўчкі павярнуў яго ў руках, паспрабаваў пераставіць і апусціў. Яго самотныя вочы падняліся на хлопцаў.

— Не разаб'ю я, — ціха, голасам асуджанага, сказаў ён. — Не адолею.

Усе зноў прыціхлі».

Унутрана ўзрадаваныя было людзі зразумелі, што трэба непрыемную справу пачынаць спачатку—у Срэбнікава сапраўды неставала ўжо фізічных сіл, каб узняць цяжкую кувалду.

Учытваючыся ў гэтую сцэну, асабліва добра адчуваеш, як бязлітасна піша Васіль Быкаў, як глыбока і ўдумліва ўглядаецзіа ён у кожны душэўны рух сваіх герояў, нічога не ўтойвагочы, нічога не прыхарошваючы.

Аўтар не паграшыў супраць псіхалагічнай дакладнасці і ў паказе таго, як Іван расказвае Джуліі пра нашы складаныя праблемы перадваеннай пары. Ён хоча быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай і таму вядзе сябе натуральна, не праяўляе той скаванасці і проста баязлівасці, якую ў савецкія часы адчувалі за мяжой нашы людзі, зацыклевыя на афіцыёзе.

Праўда, спачатку Цярэшка як быццам і сумняваецца, ці трэба гаварыць пра гэтыя праблемы, аднак урэшце прыходзіць да разумення, што іначай ніяк нельга.

«Але хай. Няўжо ён з усімі яго нямногімі, але сумленна пражытымі гадамі і ўсёй яго верай і шчырасцю можа страціць нешта ў вачах гэтага чалавека з Захаду толькі з-за цяжкіх часін ягонага жыцця? — думае, разважае Цярэшка.— Няўжо прыгожая, на заходні манер загорнутая ў цэ-лафан мана даражэй за хоць бы і горкую праўду? Не, калі ў гэтай дзяўчыны чуйнае сэрца, яна зразумее яго і як трэба паставіцца да яго самога, таксама як і да яго, вартага павагі, народа. Гэта Іван усвядоміў з выразнай упэўненасцю, і яму стала лягчэй і спакайней — нібы штосьці ўжо вырашылася і засталося толькі дачакацца вынікаў».

Нельга думаць таксама, нібы імкненне Цярэшкі быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай, не тоячы ад яе і таго, што ў нас некалі не ладзілася, неяк звязана з недахопам у хлопца патрыятычнага пачуцця. Якраз гэтае патрыятычнае пачуццё вельмі многа значыць для чалавека, які, хоць ён і не быў пестуном лёсу, памірае са словамі аб Радзіме, з глыбокай верай у яе будучыню. «Мая радзіма — цудоўная. Добрая. Справядлівая. Лепш за яе няма. I людзі, і зямля! А што яшчэ будзе! Пасля вайны! Як павесяць Гітлера. Ты пабачыш...» — пераконвае Іван сваю спадарожніцу. Думкі пра Радзіму, мара, што пасля перамогі над Гітлерам яна дачакаецца лепшай долі, а таксама каханне да Джудіі падтрымліваюць хлопца, умацоўваюць яго волю да супраціўлення, нарэшце, даюць сілы мужна спаткаць непазбежны канец.

Лаканічна і сурова, з нейкай велічнай стрыманасцю, у якой і сапраўдная боль за гінучага чалавека, і захапленне ягонай мужнасцю, малюе пісьменнік няроўны паядынак Цярэшкі з ваўкадавамі.

«Сабакі ашалела залямантавалі, убачыўшы яго, і хлопец падаўся на два крокі ад кручы. Наперадзё з пагорка на Яго імчаўся паджары шыракагруды ваўкадаў, на галаве якога тырчала чамусьці адно вуха, — ён сігануў цераз камяні і высока ўзляцеў на дыбы ўжо зусім побач. Іван не цэліўся, але з нетаропкаю, амаль нечалавечай увагай, на якую толькі намогся, стрэліў у яго разяўленую клыкастую зяпу і, не стрымаўшыся, зараз жа ў наступнага. Аднавухі з лёту юзам шаснуў міма яго ў правалле, а другі, на бяду, быў не адзін, з ім поплеч бегла яшчэ два, і хлопец, у якую долю секунды, не паспеў сцяміць, пацэліў ці не.

Гэтае яго недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўсёды знямела...»

Чалавек загінуў. Ен памер мужна, па-салдацку, з высокай годнасцю. I ўжо ў зусім безнадзёйным становішчы, бо хлопец не меў і таго больш чым хісткага шанцу на выратаванне, які нечакана аказаўся ў Джуліі.

Пісьменнік, імкнучыся быць і тут рэалістычна дакладным, двойчы ўпамінае пра гэта, падкрэсліваючы безвыходнасць сітуацыі, у якую трапілі вязні, — ззаду на іх насядалі немцы, а наперадзе адкрывалася бяздонне, прорва. «Толькі што можна было зрабіць? Каб хоць трохі даступнейшая была круча, а то над безданню навіс пракляты карніз. эа ім вытыркаўся другі, а дзе тое дно, і не згледзець было ў змрочным тумане. Ды зноў жа нага, хіба з ёй можна было не сарвацца з такой круцізны?»

Так думае Іван яшчэ ў пошуках ратунку для сябе і Джуліі. Праз нейкі момант ён рашаецца скінуць дзяўчыну ў бяздонне, каб не пакідаць яе жывой на здзек ворагу і не забіваць самому. А там усё ж «дзе-нідзе шарэлі языкі нерасталага снегу». «3 раптоўнай сілай ён схапіў яе за каўнер і штаны, ускінуў над галавой і, як здалося самому, шалёна шпурнуў нагамі ў прадонне. У апошняе імгненне паспеў згледзець, як распластанае ў паветры яе цела мільганула цераз карніз, а ці трапіла яно ў снег, ён ужо не бачыў. Ён толькі зразумеў, што самому з хворай нагой гэтак не скочыць». Выйсця для яго не засталося.

Так, Цярэшка загінуў, змагаючыся да апошняга. Аднак не загінула, не прапала бясследна яго сціплая мужнасць, загартаваная за тры дні апошніх уцёкаў. Яна нарадзіла такую ж сціплую, але тым не менш вялікую мужнасць у сэрцы Джуліі.

Вобраз гэтай адважнай, гарэзлівай дзяўчыны з густымі чорнымі бровамі, белазубай усмешкай, гнуткім станам і маленькімі вострымі грудзьмі — «такой па-дзіцячаму непрызвычаенай да вялікіх нягод вайны і такой бяздумна-рашучай у сваім амаль што падсвядомым, нібы ў птушкі, імкненні да волі» — вельмі важны для разумення мастацкай канцэпцыі «Альпійскай балады». А між тым іменна ён, гэты вобраз, і ўся сюжэтная лінія аповесці, звязаная з Джуліяй і яе каханнем да Івана, выклікалі найбольшую рознагалосіцу ў крытыкаў. Адны з іх (Н. Губко, Л. Лазараў) убачылі тут няўдачу пісьменніка. Другія (В. Новікаў, А. Бачароў, Н. Навумава, Е. Асокіна, I. Казлоў, В. Буран) і пра гэты выяўленч а-стылёвы пласт аповесці пісалі з пахвалой, а то і захапленнем. I яны маюць рацыю.

Васіль Быкаў намаляваў яго з вялікай сімпатыяй, можна сказаць — любоўна, з тонкім разуменнем жаночай душы, бадай, нідзе не ўпадаюяы ў фальш, не збіваючыся на псіхалагічныя нацяжкі. Асабліва здзіўляюць сваёй дакладнасцю дэталёва прасочаныя пераходы-пералівы супярэчлівых адчуванняў і пачуццяў гэтай цыбатай гаварліўкі. Уражвае таксама эмацыянальна ёмісты, але разам з тым далікатна-стрыманы, без збояў на знарочыстую, слязлівую сентыментальнасць паказ мілай гарэзлівасці дзяўчыны, яе сардэчнай чуласці, умення ўгадваць Іванавы пачуцці, знешняе праяўленне якіх часта скоўвае такая зразумелая і па-свойму вельмі прывабная сарамяжлівасць нявопытнага ў справах кахання хлопца.

Само каханне Івана і Джуліі падаецца з высокай паэтычнасцю і вялікай гумайістычнай змястоўнасцю. Яно і праўда як быццам ніяк не стасуецца да тых жахлівых абставін, у якіх апынуліся быкаўскія героі. Але сіла мастацкага таленту Васіля Быкава выяўляецца і ў тым, што ён умее заставацца дакладным і пераканальным у самых складаных, цяжкіх сітуацыях, якія на першы погаяд могуць здавацца зусім неверагоднымі.

Так і ў «Альпійскай баладзе». У нечаканым і незвычайным каханні, што, насуперак усім жахам вайны, ледзь не на краю магілы ўспыхнула ў душах герояў, аўтар убач ыў неадольную прагу жыцця і шчасця, без якой чалавек мала што мог бы зрабіць на свеце. I ёсць свая вялікая праўда людскіх паводзін і ўчынкаў у тым, што змардаваныя, спакутаваныя героі Васіля Быкава, якім вялікай мерай выпалі выпрабаванні і нягоды, але так мала дадзена радасці і шчасця, забыўшыся на небяспеку, прагна ловяць бражную «духмянасць зямлі, макавы водар» альпійскага лугу і «спякотны бляск высокага неба» ў гарах.

«Дзяўчына моўчкі замерла, ён прыгарнуў яе аберуч і сціх. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Хацелася растварыцца, знікнуць у яе трапяткіх абдымках, сплыць у вечнасць з патокам, увабраць з зямлі ўсю яе моц і самому стаць зямной магутнасцю — шчодрай, ціхай, пяшчотнай», — піша Васіль Быкаў, перадаючы адчуванні сваіх герояў у хвіліны найбольшага душэўнага ўзрушэння. 1 ў гэтым зноў жа нельга не ўбачыць натуральнае ў адпаведнай сітуацыі чалавечае імкненне на поўную сілу адчуць усю прыгажосць і радасць апошніх момантаў быцця, у адзін міг умясціць усё хараство свету, якое для гэтых людзей хутка можа знікнуць назаўсёды.

Такая здольнасць да самазабыцця кахаць “у адным кроку ад смерці”, жыць усею паўнатою пачуццяў на краі магілы не з’яўляецца прыкметай слабасці духу. Наадварот, тут выяўляецца людская сіла, арганічнас непрыняцце зла, разбурэння і смерці, з якою ніколі не зможа прымірыцца горды чалавечы дух.

Васіль Быкаў, безумоўна, выступае як палымяны гуманіст, калі паказвае, наколькі дзіка, недарэчна выглядаюць жорсткасць фашызму, яго нечуваныя зверствы ў супастаўленні з высокай чалавечнасцю простых, звычайных людзей і хараством жыцця наогул. «Нешта святочнае, замілавана-сардэчнае лунала над гэтымі гарамі і лугам, не верылася нават у небяспеку, у палон і магчымую пагоню і думалася; ці не прысніўся ўвесь мінулы паўгадавы жах лагераў з эсэсманамі, смерцю, смуродам крэматорыяў, несціханым брэхам аўчарак? А калі ўсё тое было сапраўды, то як побач з ім магло існаваць на зямлі гэтае бессмяротнае хараство прыроды, якая гэта вялікая сіла жыцця аддзяліла-адасобіла яе чысціню ад злачыннае ашалеласці людзей? Але тое агіднае, на жаль, не прыснілася, яно не было зданню — іх размаляваная палосамі і кругамі воп ратка штохвілінна напамінала аб тым, што было і ад чаго яны канчаткова яшчэ не адкараскаліся. I цяпер тут, сярод першатворнае чысціні зямлі, гэтае іх адзенне здалося Івану такой нясцерпнай знявагай чалавечнасці, што ён хуценька сарваў з сябе гэтую куртку і загарнуў, каб не бачыць яе, у скуранку».

Дарэчы, як абвінавачанне фашызму ўспрымаецца ў «Альпійскай баладзе» і звар'яцелы немец. Пра яго крытыка пісала як пра вобраз сімвалічны, у якім увасоблены «шаленства і жах вайны» (Е. Асокіна), думка пра тое, што «фашыззм супрацьстаіць і немцам, адбіраючы ў іх розум» (Э. Скобелеў). Падставы ддя такіх вывадаў у творы, думаецца, ёсць.

3. Стылістычныя асаблівасці аповесці

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5209
Авторов
на СтудИзбе
430
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее