43442 (Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы), страница 5

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43442"

Текст 5 страницы из документа "43442"

У якасці займеннікаў могуць выступаць словы іншых часцін мовы, напрыклад, колькасны лічэбнік адзін, парадкавы – другі, прыметнік цэлы і інш. (параўн.: Адзін з іх быў тут цэлы дзень і інш.), што называецца пранаміналізацыяй. Аднак значна часцей самі займеннікі выступаюць у ролі іншых часцін мовы. Так, значэнні субстантываў могуць набываць азначальныя, прыналежныя займеннікі (параўн.: кожны хоча, нашы ідуць і інш.). У якасці часціц могуць ужывацца зваротны займеннік сабе, указальны займеннік гэта, слова ўсё, займеннікі колькі, які, словы штосьці, нешта і інш.

5 Дзеяслоў

Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні

Часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з’яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці / непераходнасці. Формамі дзеяслова выражаюцца таксама катэгорыі ліку, а ў прошлым часе і катэгорыя роду. З семантычнага пункту гледжання дзеяслоў характарызуецца як носьбіт працэсуальнай прыкметы, якая доўжыцца ў часе, з фармальнага – здольнасцю ўтварацца ад любых самастойных слоў, наяўнасцю такіх разрадаў унутры сябе, як інфінітыў, асабовыя і безасабовыя дзеясловы, пераходныя і непераходныя дзеясловы, зваротныя дзеясловы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Інфінітыў і дзеепрыслоўе адносяцца да нязменных слоў і часам вылучаюцца ў асобны граматычны разрад разам з прыслоўямі, формамі параўнання ступеней прыметнікаў.

Зменным формам дзеяслова прыдатна катэгорыя ліку, што залежыць ад тых слоў, з якімі дзеяслоў граматычна звязваецца ў выказванні (параўн.: студэнт чытае, яны чытаюць і інш.). Асабовыя формы дзеясловаў спрагаюцца (змяняюцца па часе, асобе, ліку, ладзе, роду), выступаюць у сказе як прэдыкатывы. З усімі дзеяслоўнымі формамі спалучаюцца прыслоўі. Агульнакатэгарыяльнымі граматычнымі значэннямі дзеясловаў служаць трыванне і стан, астатнія катэгорыі ўласцівы толькі асобным разрадам дзеясловаў.

Катэгорыя трывання ўваходзіць у больш глабальную катэгорыю аспектуальнасці і звязана з выражэннем абмежаванасці або неабмежаванасці дзеяння, якое мае часта суадносныя дзеяслоўныя формы закончанасці / незакончанасці. Значэнне абмежаванасці з’яўляецца маркіраваным і абазначае дзеянне ці адзінкавае непадзельнае (параўн.: хлопнуць, крыкнуць і інш.), ці непадзельнае з невыражанай працягласцю (прачытаць, паслухаць і інш.), ці падзельнае працяглае (параўн.: папаліць, папастукаць і інш.). Усе адзначаныя дзеясловы маюць закончанае трыванне, якім супрацьпастаўляюцца дзеясловы незакончанага трывання, што выражаюць дзеянні, не абмежаваныя ў сваёй праяве, у прыватнасці, паўтаральныя (параўн.: стукаць, ляпаць і інш.), падзельныя працяглыя (параўн.: выбягаць, выхадзіць і інш.), непадзельныя з невыражанай працягласцю (параўн.: пісаць, чытаць і інш.). Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі граматычна (параўн.: рабіць – зрабіць, ламаць – адламаць, гаварыць – сказаць і інш.) Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу (прачытаў, зрабіў, адламаў і інш.), тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі (параўн.: прачытаю, зраблю, адламаю і інш.).

Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння мяжы дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання (параўн.: расплакацца, набыць і інш.), або толькі форму незакончанага трывання (параўн.: ганарыцца, адсутнічаць і інш.)

Дзеясловы незакончанага трывання спалучаюцца з іншымі дзеясловамі тыпу скончыць, пачаць і да т.п., а дзеясловы закончанага трывання з падобнымі дзеясловамі не спалучаюцца. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуецца ўказаннем на пачынальнасць дзеяння (параўн.: закрычаць, пабегчы, узляцець і інш.), на абмежавальнасць дзеяння (параўн.: пагартаць, праспаць, перабегчы і інш.), аднакратнасць, ці інхаатыўнасць дзеяння (параўн.: мігнуць, глынуць і інш.), выніковасць дзеяння (параўн.: абрынуць, выскачыць, злезці і інш.), мнагакратнасць, ці ітаратыўнасць дзеяння (параўн.: папаездзіць, папанасіць і інш.), перарывістасць (параўн.: пакусваць, узмахваць і інш.), суправаджальнасць (параўн.: прыпяваць, падсвістваць і інш.), размеркавальнасць, ці дыстрыбутыўнасць (параўн.: панадпісваць, ператрэсці і інш).

Фармальна катэгорыя трывання выражаецца рознымі афіксамі (параўн.: купляць – купіць, пісаць – напісаць і інш.), суплетыўнымі асновамі (параўн.: браць – узяць, лавіць – паймаць і інш.), націскам (параўн.: выклікáць – выклікаць, рассыпáць – рассыпаць і інш.), чаргаваннем гукаў (параўн.: выбіраць – выбраць, называць – назваць і інш.).

Дзеясловы закончанага трывання маюць парадыгмы форм будучага простага часу і дзеепрыметнікаў прошлага часу, незакончанага трывання – парадыгму форм цяперашняга і будучага складанага часу, дзеепрыметнікаў цяперашняга і прошлага часу:

Слухаю

Праслухаю Буду слухаць

Праслухаць Праслухаўшы Слухаць Слухаючы

Праслуханы Слухаемы

Слухаушы


У беларускай мове для некаторых дзеясловаў адзначаецца ступеньчатае ўтварэнне трывання. Так, дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай прыставак (параўн.: пісаць – выпісаць і да т.п.). Далей ад прыставачнага дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў (у прыватнасці, -ва-, -іва-, -ыва-, -оўва-, -ёўва-) тыпу выпісаць – выпісваць. І ўрэшце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак па-, на- ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання (параўн.: выпісваць – навыпісваць і інш.).

Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова

Катэгорыя стану выражае адносіны да суб’екта і аб’екта, прычым лагічны суб’ект не заўсёды супадае з граматычным, г . зн. дзейнікам у сказе (параўн.: Студэнт прачытаў кнігу і Кніга прачытана студэнтам – лагічны суб’ект адзін, а дзейнік розны: у першым сказе – студэнт, у другім – кніга). У сувязі з гэтым адрозніваюць незалежны стан, калі дзеянне зыходзіць ад суб’екта , што з’яўляецца ў сказе дзейнікам; і залежны стан, калі аб’ект дзеяння з’яўляецца ў сказе дзейнікам, а суб’ект дапаўненнем (падобныя сінтаксічныя канструкцыі называюцца адпаведна актыўнымі і пасіўнымі. Залежны і незалежны стан уяўляюцца ў значнай ступені абагульненымі граматычнымі катэгорыямі, якія пры сваёй дэталёвай дыферэнцыяцыі расшчапляюцца на некалькі дзесяткаў больш дробных граматычных значэнняў. У беларускай мове дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца пераважна ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання, а ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану (параўн.: Лекцыя слухаецца студэнтамі і Лекцыя праслухана студэнтамі і інш.). Некаторыя полісемічныя дзеясловы беларускай мовы з’ яўляюцца двухстанавымі: іх граматычнае значэнне вызначаецца кантэкстам (параўн.: Мяч кідаўся гандбалістам па варотах -- закончанае трыванне; Ён кідаўся на мяне з кулакамі – незакончанае трыванне). У межах катэгорыі стану вылучаюцца значэнні сумеснасці і ўзаемнасці.

Дзеясловы залежнага стану часцей за ўсё ўтвараюцца ад дзеясловаў незалежнага стану з дапамогай постфікса -ся (-ца), тыпу бачыў – бачыўся, ламаць – ламацца і да т.п. Катэгорыя стану арганічна звязана з пераходнасцю / непераходнасцю дзеясловаў і са зваротнымі дзеясловамі.

Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна ў вінавальным склоне (параўн.: слухаць голас, бачыць настаўніка і інш.), радзей у родным (у прыватнасці пры дзеясловах жадання , просьбы і некаторых прыставачных дзеясловаў тыпу нарабіць, наглядзецца і да т.п., пры абазначэні субстантывам часткі прадмета тыпу напіцца вады і да т.п., пры наяўнасці ў дзеяслова часціцы не тыпу не слухаеш прамовы і да т.п. і ў некаторых іншых выпадках). Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага (параўн.: гуляць у футбол, ківаць галавой, жыць з сястрой і да т.п.). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца , у прыватнасці, дзеясловы руху (параўн.: ісці, бегчы і інш.), дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці (параўн.: спаць, настаўнічаць і інш.).

Пры далучэнні да розных форм дзеяслова , пераважна да пераходных, постфікса -ся ўтвараюцца зваротныя дзеясловы, што абазначаюць дзеянні, скіраваныя на сам суб’ект гэтага дзеяння. Згаданы постфікс можа выступаць у форме -ца, калі далучаецца да інфінітыва на -ць (параўн.: грэць – грэцца і да т.п.) або да форм 3-й асобы абодвух лікаў ( параўн.: грэе – грэецца, грэюць – грэюцца і да т.п.). Частка беларускіх дзеясловаў ужываецца толькі ў зваротнай форме (параўн.: баяцца, смяяцца і інш.), а даволі значная колькасць непераходных дзеясловаў не мае зваротнай формы (параўн.: ехаць, расці і інш.).

Пераходныя дзеясловы, што спалучаюцца з назоўнікамі ў творным склоне. маюць суадносныя па стане пары з непераходнымі дзеясловамі (параўн.: ствараць – стварацца мастаком, ажыццяўляць – ажыццяўляцца кіраўніком і да т.п.). Астатнія дзеясловы адносяцца да аднастанавых незалежных ці аднастанавых залежных, у прыватнасці да незалежных – пераходныя дзеясловы тыпу касіць, чытаць і інш., што спалучаюцца з прамым дапаўненнем, непераходныя дзеясловы без постфікса -ся (параўн.: бегчы, вісець і інш.), непераходныя дзеясловы з постфіксам -ся (-ца), тыпу прайсціся, мыцца і інш. Да дзеясловаў залежнага стану адносяцца зваротныя дзеясловы з постфіксам -ся (-ца), якія спалучаюцца з творным склонам назоўніка-суб’екта (параўн.: малюецца мастаком, пішацца студэнтам і інш.). Да залежнага стану адносяцца і дзеепрыметнікі, што таксама спалучаюцца з творным склонам назоўніка-суб’екта (параўн.: намалявана мастаком, напісана студэнтам і інш.). Дзеясловы незалежнага стану ўжываюцца ва ўсіх граматычных формах. Дзеясловы залежнага стану часцей за ўсё маюць форму 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку ўсіх трох часоў, а таксама форму дзеепрыметнікаў: дадзеныя формы спалучаюцца з назоўнікам у творным склоне.

Катэгорыя ладу

У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеяння да рэчаіснасці. Катэгорыя ладу ўваходзіць у больш шырокую катэгорыю мадальнасці, дзе ўяўляецца самай граматычна выражанай і марфалагічна аформленай. У залежнасці ад таго, з’яўляецца дзеянне рэальным ці пажаданым, ці магчымым, вылучаецца адпаведна абвесны, загадны і ўмоўны лад.

Дзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія або сцвярджаюцца, або адмаўляюцца (параўн.: Зіма наступіла, Сонца не свеціць і інш.). Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выканання дзеяння (параўн.: прынясі кнігу, бяры падарунак і інш.). Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні (параўн.: Прынёс бы ты мне кнігу, Хутчэй бы наступіла вясна і інш.).

Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў (цяперашні, будучы, прошлы). Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах, часткова па ліках. Найбольш ужывальнай граматычнай формай загаднага ладу служыць другая асоба адзіночнага ліку, якая ўтвараецца з дапамогай канчатка -і (-ы), што далучаецца да асновы дзеясловаў цяперашняга часу, або без канчатка (параўн.: схадзі, вучы, сядзь і інш.), а таксама 2-я асоба множнага ліку, што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведнай формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку постфікса -це (параўн.: прынясіце, сядзьце і да т.п.). Формы загаднага ладу ўтвараюцца таксама ад дзеясловаў першай асобы множнага ліку, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку з дапамогай часціц давай (давайце), няхай (хай) тыпу давай зробім, няхай (хай) зробіць (зробяць) і інш.

Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы (але гэтая форма можа выражацца аналітычнымі сродкамі), характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання і абазначаюць ірэальныя дзеянні, якія магчымы толькі пры пэўных варунках. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу з дапамогай часціцы бы (б). Формам катэгорыі ладу ўласцівы транспазіцыі, г. зн. ужыванні дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога (параўн.: Сёння пойдзеш на дзяжурства ты; А ён вазьмі, ды і зрабі гэту працу – дзеясловы абвеснага і загаднага ладу ўжываюцца адпаведна ў значэнні загаднага і абвеснага ладу і інш.). Формы загаднага ладу не ўтвараюцца звычайна ад безасабовых дзеясловаў і дзеясловаў, што характарызуюць дзеянні неадушаўлёных прадметаў (параўн.: кіпець, цячы, світаць і да т.п.).

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5184
Авторов
на СтудИзбе
436
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее