43442 (Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43442"

Текст 2 страницы из документа "43442"

Некаторыя назоўнікі сучаснай беларускай мовы маюць варыянтныя формы роду, г. зн. ужываюцца ў мужчынскім, у жаночым і ў ніякім родах (параўн.: зал – зала, салат – салата, клавіш – клавіша, санаторый – санаторыя, шаша – шасэ і інш.). У залежнасці ад канкрэтнай суаднесенасці адушаўлёнага назоўніка, ад мастацкіх, экспрэсіўных, стылістычных мэтаў выказвання фактычна кожны назоўнік у пэўным кантэксце семантычна можа надзяляцца любым родам для таго, каб больш выразна падкрэсліць тыя ці іншыя якасці адпаведных рэалій , матываваных канкрэтным родам.

У дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу катэгорыя роду выражаецца адпаведнымі канчаткамі: мужчынскі род – нулявым канчаткам (параўн.: гаварыў, пісаў бы і да т.п.) ; жаночы род – канчаткам -а (параўн.: гаварыла , пісала б і да т.п.); ніякі род – канчаткамі -а, -о (параўн.: сонца грэла, дзіця расло і да т.п.). Граматычнае значэнне роду ў прыметнікаў залежыць ад роду назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца і род якіх яны дубліруюць і марфалагічна, і сінтаксічна. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння катэгорыі роду (параўн.: цікавае кіно, прыгожы какаду, маленькая плакса і інш.).

Такім чынам, катэгорыя роду з’яўляецца па сваёй прыродзе лексіка-граматычнай, і нават у дачыненні да адушаўлёных назоўнікаў можа рэалізавацца ці чыста лексічнымі сродкамі (параўн.: бацька – маці, юнак – дзяўчына, дзядзька – цётка і інш.), ці словаўтваральнымі (параўн.: студэнт – студэнтка, акцёр – актрыса і інш.), ці сінтаксічнымі (параўн.: наш дырэктар – наша дырэктар, доктар наведаў – доктар наведала і інш.). Вызначальную роль пры гэтым адыгрывае семантычны крытэрый, заснаваны на суаднесенасці адушаўлёнага назоўніка з пэўнай асобай. Семантычная матываванасць родавай характарыстыкі назоўнікаў, якія абазначаюць не людзей, а іншых жывых істот, у значнай ступені залежыць ад інтарэсаў чалавека: калі гэтыя істоты маюць для чалавека пэўнае значэнне, з’яўляюцца важнымі для яго з якога-небудзь пункту гледжання (напрыклад, гаспадарчага), то іх назвы звычайна дыферэнцыруюцца ў родзе лексічнымі або граматычнымі сродкамі (параўн.: конь – кабыла, бык – карова, баран – авечка, певень – курыца, казёл – каза і інш.). Адрозніваюцца ў родзе таксама найменні буйных дзікіх жывёл, характэрных для пражывання таго ці іншага этнасу і звычайна адлюстраваных у яго фальклоры як тыповыя дзейныя асобы (параўн.: воўк – ваўчыца, мядзведзь – мядзведзіца і інш.). Як правіла, назвы дробных жывёл, большасці птушак, рыб, насякомых, а таксама тых істот, што рэдка сустракаюцца ці зусім не сустракаюцца ў жыцці пэўнага этнасу, не маюць родавых адрозненняў (параўн.: мыш, ластаўка, лінь, муха, жук, акула, дыназаўр і інш.).

Для неадушаўлёных назоўнікаў катэгорыя роду адыгрывае пераважна класіфікацыйную ролю, хаця і не выключана выкарыстанне дадзенага граматычнага паказчыка ў мастацкіх мэтах (параўн.: Беларусь – мая шыпшына У.Дубоўкі, А гэты ветрык дураслівы // Траве зялёнай чэша грывы, // У садку жартуе з верабінай, // Як голец-хлопец той з дзяўчынай Я.Коласа і інш.). Вядомы рускі выраз Одесса – мама, Ростов – папа ўяўляецца небеспадстаўным з семантычнага пункту гледжання, бо сілкуецца адпаведнай і надзейнай граматычнай падтрымкай, у той час як выраз Киев – матерь городов русских выйшаў з ужытку не толькі таму, што пераразмеркаваліся найменні, звязаныя з паняццем Русь, але і па граматычнай прычыне.

Катэгорыя ліку

Лексіка-граматычная катэгорыя ліку семантычна знаходзіць сваё выражэнне ў асобным разрадзе слоў – лічэбніках, а таксама ў некаторых формах дзеясловаў, у многіх назоўніках, займенніках, прыметніках, прыслоўях, з дапамогай якіх можна выразіць (азначыць) любы лік, і дакладны, і няпэўны. У параўнанні з родам катэгорыя ліку больш паслядоўна і выразна матывуецца знешняй рэальнасцю: адзінкавасцю або множнасцю пазначаных словамі прадметаў, з’яў, прыкмет, а таксама іх расчлянёнасцю. У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, або singularia tantum, словы толькі з множным лікам, або pluralia tantum. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.: Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.: вада, сена , золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.: братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (параўн.: студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.: лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Pluralia tantum складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.: сані, акуляры, шахматы і інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.: паводзіны, зносіны, гульні і інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.: дэбаты, заняткі, жмуркі і інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады (параўн.: канікулы, дажынкі, заручыны і інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.: Смалявічы, Афіны, Гімалаі і інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.: аліменты, дрожджы, фінансы і інш.), найменні частак цела (параўн.: лёгкія, бронхі, ныркі і інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.: трое саней, двое сутак, шмат дэбатаў і інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.: стол – сталы, літара – літары, ліст – лісты і інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.: думка – думкі, тэорыя – тэорыі, погляд – погляды і інш.).

Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне (параўн.: конь, дуб, горад і інш.), канчаткамі -а, (-я), -о , -е (параўн.: галава, вішня, акно, поле і інш.) ; множнага ліку – канчаткамі -ы, (-і) (параўн.: хаты, коні і інш.), радзей -е (параўн.: мінчане, сяляне і інш.) , а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку (параўн.: галасісты салавей, смачная рыба, моцнае дрэва і інш.), або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў (параўн.: прыгожае кашнэ – прыгожыя кашнэ і інш.). Асобныя назоўнікі і займеннікі ўтвараюць форму множнага ліку суплетыўным спосабам (параўн.: чалавек – людзі, я – мы і інш.).

Для значэнняў катэгорыі адзіночнага і множнага ліку ўласцівы транспазіцыі, бо ў пэўных сітуацыях і кантэкстах памянёныя значэнні могуць ужывацца адно на месцы другога (параўн.: У нашых лясах водзіцца воўк і ліса і Мне не хочацца жыць у розных там аўстраліях і інш.). Адно з істотных адрозненняў паміж катэгорыямі адзіночнага і множнага ліку палягае ў тым, што першая звязана з паняццем пэўнасці, другая – з паняццем няпэўнасці.

Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліку, а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці, інтэнсіўнасць, аб’ём і іншыя ўласцівасці рэчаў (параўн.: калійныя солі, малдаўскія віны, пяскі пустыні, сібірскія снягі і інш.), пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца. У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання (параўн.: браты Казловы, дзве Тані і інш.).

У дзеясловаў значэнне множнага ліку праяўляецца марфалагічнымі сродкамі для форм цяперашняга часу і загаднага ладу (параўн.: слуха-ю, слуха-ем, слуха-еш, слуха-еце, слуха -е, слуха-юць, слуха-й, слуха-йце); у дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу – адпаведнымі родавымі канчаткамі (параўн.: адзіночны лік – нулявы канчатак, -а, -о ў прыкладах нёс, няс – л-а, няс-л-о і да т.п.), а ў гэтых жа дзеяслоўных формах множнага ліку – канчаткам –і (параўн.: няс-л-і і да т. п.).

Прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі, некаторыя займеннікі або дубліруюць граматычныя значэнні ліку назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца (параўн.: чорны конь – чорныя коні, першая птушка – першыя птушкі, цэлы дзень – цэлыя дні і інш.), або, як ужо зазначалася, служаць адзінай формай выражэння ліку ў нязменных назоўнікаў (параўн.: лепшае кіно – лепшыя кіно, хуткае таксі – хуткія таксі і інш.).

Катэгорыя склону.

Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны паміж словамі ў сказе або ў словазлучэнні і праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя значна слабей матывуецца лагічнымі або знешнімі фактарамі, чым катэгорыі ліку і роду, і залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе, прычым у адных грамем гэтай катэгорыі ў большай ступені праяўляюцца лагічныя паняцці (месны і творны склон), у другіх грамем (назоўны, родны, давальны, вінавальны) у меншай ступені. У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны), акрамя таго захаваліся рэшткі клічнага склону, які, аднак, у сённяшніх граматычных апісаннях не разглядаецца ў якасці самастойнага, хаця вылучаўся ў першай беларускай граматыцы, быў характэрным для агульнаславянскай мовы. Значэнне кожнага склону служыць даволі складаным комплексам семантычных функцый і граматычных характарыстык, якія рэалізуюцца ў залежнасці ад ролі, месца імені ў сказе. Згодна з Р.Якабсанам, катэгорыя склону ў славянскіх мовах апісваецца праз бінарную схему, якая ілюструе наяўнасць / адсутнасць адпаведнай семантычнай прыкметы ў кожнай склонавай форме.

Значэнне накіраванасці змяшчае ўказанне на прадмет, на які скіравана дзеянне, і выражаецца формамі вінавальнага і давальнага склону імені . Значэнне перыферыйнасці канцэнтруецца ў форме імені, якое абазначае прадмет і мае ў выказванні не галоўнае, а пабочнае месца (у дадзеным выпадку – гэта творны, давальны і месны склоны імені). Аб’ёмнасць прыкметы паказвае мяжу ўдзелу прадмета ў дзеянні і выражаецца формамі роднага і меснага склонаў.

Адзначым, аднак, што склонавыя формы імені з’яўляюцца полісемічнымі па свайму значэнню. Так, форма назоўнага склону можа абазначаць у беларускай мове і суб’ект дзеяння і аб’ект (у пасіўных канструкцыях); параўн.: Зямля праграваецца і Зямля прагрэта і інш.). Формай роднага склону можа выражацца частка цэлага (параўн.: шклянка вады і да т.п.), прыналежнасці (параўн.: хата бацькі і да т.п.), азначэнне (параўн.: гады юнацтва і да т.п.) і інш. Творны і месны склоны імені таксама маюць шырокі спектр значэнняў ва ўсіх славянскіх мовах, у тым ліку і ў беларускай. Прамы аб’ект дзеяння, у сваю чаргу, можа выражацца іменем і ў родным, і ў вінавальным склонах (параўн.: чытанне кнігі і чытаць кнігу), а ўскосны аб’ект у давальным, творным і месным склонах (параўн.: дзякаваць настаўніку, пахне яблыкам, закон аб адукацыі і да т.п.).

У залежнасці ад роду і наяўнасці тых або іншых канчаткаў беларускія назоўнікі класіфікуюцца на тры асноўныя тыпы скланення. Да першага скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам (параўн.: дом, чытач, Алесь і інш.), большасць назоўнікаў ніякага роду (параўн.: акно, галлё, поле, сала і інш.) разам з пяццю імёнамі на -мя (бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя). Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку (параўн.: галава, зямля і інш.). Трэцяе скланенне ахінае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам (параўн.: гусь, кроў, ноч і інш.).

Пад выдзеленыя тыпы скланення не падпадаюць рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі мужчынскага роду на -а, (-я), некаторыя назоўнікі ніякага роду і інш.); параўн.: ваўчаня, імя, дваранін, армянін, плакса, мужчына, старшыня, вуха, неба і інш. Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п. Марфалагічна нязменныя назоўнікі, запазычаныя з іншых моў, складаюць групу нескланяльных слоў (параўн.: пані, паліто, Чылі і інш.), склон якіх, аднак, праяўляецца праз сінтаксічныя паказчыкі. З уласна беларускіх нязменных назоўнікаў трэба адзначыць жаночыя прозвішчы на зычны (параўн.: Гурловіч, Корзюк , Раманчык і інш.), а таксама ўтвораныя ад агульных назоўнікаў ніякага роду (параўн.: Калена, Матавіла і інш.), прозвішчы мужчынскага і жаночага роду на -о (параўн.: Гурло, Ралько і інш.), прозвішчы на -іх, (-ых) тыпу Касых, Рудых і інш, большасць абрэвіятур (параўн.: БПА, МТЗ і інш.) і некаторыя іншыя.

Назоўнікі першага скланення маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі -а, (-я), -у ,(-ю); параўн.: брата, вучня, гушчару, болю і інш.; у давальным склоне – канчаткі –у, (-ю), параўн: брату, вучню і інш.; у вінавальным склоне адушаўлёныя назоўнікі маюць канчаткі роднага склону, неадушаўлёныя – назоўнага (параўн.: брата, боль і інш.): у творным склоне – канчаткі -ом, (-ём), -ам ,(-ем), параўн.: гушчаром, канём, братам, вучнем і інш.) ; у месным склоне – канчаткі –е, -у, (-ю), -ы, (-і), параўн.: аб браце, пастуху, кавалю, кушчары, болі і інш.

Найбольш складанымі пры напісанні служаць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага і меснага склонаў. Пры іх выбары трэба кіравацца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай мовы (гл. у прыватнасці: СЛОЎНІК 1987). Звычайна канчаткі -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку маюць наступныя групы слоў з абагульненым значэннем: абстрактныя назоўнікі са значэннем прымет, дзеянняў, пачуццяў, разумовых паняццяў, напрамкаў прасторы і неакрэсленых прамежкаў часу, грамадскіх і палітычных фармацый, з’яў прыроды, захворванняў і інш. (параўн.: блакіту, пералёту, болю, розуму, абшару, інтэрвалу, капіталізму, ветру, радыкуліту і да т.п.); рэчыўныя назоўнікі (параўн.: воску, тлушчу, клею, паркалю і да т.п.); назоўнікі са зборным значэннем (параўн.: натоўпу, бярэзніку, рою, утылю і да т.п.).

Для назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку меснага склону выбар канчаткаў залежыць ад апошняга зычнага асновы: канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай (параўн.: клён – на клёне, луг – у лузе і інш.); канчатак -у прыдатны назоўнікам з асновай на –к- (параўн.: у банку, на карку і інш.), назоўнікам на -г, -х са значэннем адцягненых паняццяў (параўн.: бегу, руху і інш.), іншамоўнага паходжання (параўн.: дыялогу, цэху і інш.), уласным назвам (параўн.: Гамбургу, Цюрыху і інш.), а таксама некаторым канкрэтным назоўнікам (параўн.: на рычагу, на арэху і інш.); канчатак -ы характэрны для назоўнікаў з асновай на р , ц і шыпячыя (параўн.: у гушчары, на пальцы, аб стрыжы і інш.); канчатак -і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й (параўн.: на агні, аб сталі, у музеі і інш.).

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5184
Авторов
на СтудИзбе
436
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее