25448-1 (Янка Купала 1882-1942 беларус), страница 2

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Янка Купала 1882-1942 беларус", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "курсовые/домашние работы", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "25448-1"

Текст 2 страницы из документа "25448-1"

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.



«...Чалавек я, хоць мужык».

Я


к і ўсе вялікія народныя паэты, Янка Купала гаворыць ад імя народа, яго голасам, выяўляе яго думкі і імкненні. Яму уласціва выключная чуласць да простых людзей, да лесу мужыка. Ён перажывае народнае гора так моцна,

Р укапiс верша «Мужык». 1905.

так балюча, як свае асабістае гора; умее заглянуць у глыбіні народнай душы і там знайсці водгук уласным настроям, пачуццям, перажыванням.

Многія лірычныя творы Купалы — гэта голас самога народа, жывая, наглядная, непасрэдная перадача думак, пачуццяў, імкненняў працоўных мас.

Так напісаны верш «Мужык». Гэта маналог селяніна-працаўніка, яго слова, яго голас. У гэтым голасе — не толькі крык набалелай душы, стогн і боль, скарга на жыццё, але і пратэст супраць бяспраўнага, прыгнечанага становішча, і вера ў свае сілы, гордае усведамленне сваей працоунай годнасці, свайго чалавечага «я».


***

Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык :

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! — бо я мужык!

У гэтых радках лейтматыў верша, галоўная яго думка. Купала, як і Ф. Багушэвіч у вершы «Дурны мужык, як варона», паказвае бяспраўнае, паднявольнае жыццё беларускага селяніна ў часы царызму. І выяўленчыя сродкі мовы, якімі намаляваны рэалістычны вобраз мужыка, у яго такія ж простыя, маляўнiчыя, як і у Ф. Багушэвіча. Цяжкая і бязрадасная сялянская праца характарызуецца па-народнаму трапнымі і дакладным зпітэтамі і параунаннямі («Заліты потам горкім вочы», «працую, як той вол рабочы»). Няшчасны лес селяніна-бедняка параўноўваецца з лесам грыба-чашчавіка («Што голы я павінен згінуць, як той у лесе чашчавік»). І ўсе ж “Мужык” Купалы значна адрозніваецца ад верша Ф. Багушэвіча не толькі сваей мастацкай дасканаласцю, але і больш глыбокім гуманiстычным зместам. Тут мацней, з большай сілай, чым у Багушзвіча, выявлена высокая чалавечая годнасць мужыка, пачуццё асобы простага чалавека. Рост гэтага пачуцця падкрэсліваецца рэфрэнам. У сямі першых строфах рэфрэнам перадаецца горкая іронія над лесам селяніна, пазбаўленага элементарных грамадзянскіх правоў, у канцы ж верша сцвярджаецца высакароднасць мужыка, яго чалавечая годнасць: «...чалавек я, хоць мужык», «Я буду жыць!— бо я мужык!» Матыў услаулення чалавечай і грамадзянскай годнасці працоўнага беларуса — адзін з галоўных у лірыцы Купалы. У вершах «Я мужык-беларус», «З песень беларускага мужыка», «Спрасоння», «Аратаму», «Думкі» паэт малюе рэалістычны вобраз пратэстуючага селяніна — гордага, свабодалюбівага. Ён не можа і не хоча больш жыць у няволі, цярпець прыгнет. Купала пераканаўча паказвае, як у працоунага беларуса абуджаецца класавая свядомасць, расце пачуцце гордасці за сваю працу нянавісці да тых, хто карыстаецца яе здабыткамі. Мужык гнеўна абураецца супраць гэтай сацыяльнай несправядлівасці. Ён пытае ў «трутняў пчольных прац»:

***

Чаму, дзе труд крывавы ляжа,

Цвіце загон, стаіць палац?

Чаму я сею, а другія

З сяўбы маёй збіраюць плен?

«Спрасоння»

У стваральнай працы народа Купала бачыць яго сілу, крыніцу радасці і чалавечага шчасця, багацце духоўнага свету і маральнае хараство людзей.

«Жняя» (1911).

няя»—твор аб велічы і душэўнай прыгажосці простага чалавека. Напісаны ён у іншай танальнасці, чым «Мужык». У аснове лірычнага перажывання тут—пачуцце радаснага захаплення жыццём і працай народа. Вобраз жняі апаэтызаваны, намаляваны ў яркіх эмацыянальных фарбах, авеяны светлай рамантыкай. Простая сялянская дзяўчына хоць і паказваецца у звычайных абставінах вясковага побыту, але яна паўстае як увасабленне ўсяго самага цудоўнага і прыгожага, як высокі чалавечы ідэал. Яна параўноўваецца з царыцай («як сама царыца ў залатой кароне»), з сонцам («уся сама — як сонца»). Усе яе аблічча, асветленае сонечным ззяннем, гарманічна зліваецца з прыродай. Прыгожая, гордая, велічная, з вянком на галаве, ідзе яна па полі, услаўляючы песняй залатое жніва. Прырода любуецца яе красой.


Вецер абнiмае Каласкi хiнуцца

Стан яе дзявочы, Перад ёй паклонна,

Сонца ёй цалуе Дзiвiцца iгруша

Шыю, твар i вочы. На мяжы зялёнай.

А яна - царыца –

Весела, шчаслiва

Карануе песняй

Залатое жнiва.

ПАЭМЫ ЯНКІ КУПАЛЫ

Раннія паэмы.

Я


нка Купала — аўтар шырока вядомых ліраэпічніх і драматычных паэм. Да жанру паэмы паэт звяртаецца вельмі рана, на пачатку творчасці. Першыя яго паэмы «Адплата кахання», «Зімою», «Нікому», «Калеча» былі напісаны у 1906— 1907 гадах. Усе яны прысвечаны паказу трагічнага лесу працоўнага чалавека ва умовах эксплуататарскага ладу. Адзін за другім праходзяць перад намі ў гэтых творах вобразы абяздоленых людзей, якія не могуць знайсці свайго шчасця і глыбока пакутуюць. Памірае зімой пад крыжам ля дарогі жабрак «Кукса убогі» («Калека»). Такая ж трагічная доля парабчанкі Ганны. Багатыя людзi разлучаюць яе з каханым і выганяюць са службы. З дзіцем на руках ў зімовую ноч па дарозе дадому яна замярзае («Зiмою»). Сацыяльная няроўнасць становіцца прычынай гібелі сялянскага хлопца Янкі Прывады і паненкі Зосі; іх шчасце разбівае шляхціц Лаўчынскі («Адплата кахання»).

Шырокую вядомасць атрымалі рамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва», прасякнутыя вольналюбівымі, патрыятычнымі матывамі; сярод гэтых твораў «Курган» і «Бандароўна» — паэмы пра легендарную гераічную гісторыю народа, пра мужных, смелых, моцных духам людзей, якія ахвяруюць сваiм жыццём у iмя свабоды.

Литература

  • Беларуская лiтаратура, В. У. Iвашын, М. А. Лазарук, Мiнск, «Народная асвета», 1986 г.

  • Беларуская лiтаратура, дапаможнiк для абiтурыентаў, Мiнск, «Вышэйшая школа», 1996 г.

1 Хата, у якой нарадзiўся паэт, захавалася да нашага часу. Гэта памятная мясцiна на беларускай зямлi. У ёй зараз знаходзiцца фiлiял музея Янкi Купалы.

2 Эўфанiчны – мiлагучны

3 Ода – урачысты, хвалебны верш, у якiм услаўляецца якая-небудзь значная падзея або асоба.

4 Элегiя – верш сумнага зместу.

5 Эклога – жанр антычнай букалiчнай (сельскай) паэзii, напiсаны ў форме дыялога памiж персанажамi – пастухамi, пастушкамi i сялянамi.

Свежие статьи
Популярно сейчас
А знаете ли Вы, что из года в год задания практически не меняются? Математика, преподаваемая в учебных заведениях, никак не менялась минимум 30 лет. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5224
Авторов
на СтудИзбе
428
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее