43373 (Беларуская мова), страница 9

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларуская мова", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "иностранный язык" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "книги и методические указания", в предмете "иностранный язык" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "43373"

Текст 9 страницы из документа "43373"

Памятайце:

• калі злучнік як са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне «у якасці», то такі зварот прыдаткам не з'яўляецца і не адасабляецца:

Як лекавая расліна журавіны вядомыя са старажытных лячэбнікаў.

• калі трэба падкрэсліваць удакладняльны, паясняльны характар прыдатка (звычайна прыдатак — у канцы сказа), ставіцца працяжнік:

3 ініцыятывы і фундацыі Еўфрасінні была пабудавана царква Спасаунікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі.

Практыкаванне 37. Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу. 5. Былы марак ён добра ведаў марскія звычаі. 6. Дарослыя з зайздрасцю пазіралі з берага на нас хлапчукоў але ўзысці на лёд не адважваліся. 7. Сённяшняму чытачу Брыль вядомы як майстар лірыка-філасофскіх мініяцюр. 8. Яны прывіталіся як добрыя сябры. 9. На пасяджэнні я выступаў як сведка.

21.4 Акалічнасці

Акалічнасцю называецца даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне.

У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок. Ян ішоў дахаты не спяшаючыся. Каця ўздрыгнула ад нечаканасці. Мы адышліся досыць далёка ад чыгункі і спыніліся раніцай на ўзлеску адпачыць.

Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей — да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў.

Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.

Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні.

Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.

Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў.

Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў.

Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам .

Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.

25.7 Адасабленне акалічнасцей

Выражаюцца

1. Дзеепрыслоўнымі зваротамі:

Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе.

2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі:

Усміхнуўшыся, Валя падала руку.

3. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі:

Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ.

Адасабляюцца

  1. Калі выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі (незалежна ад месца):

Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытуплены канец бервяна, апынуўся на тым баку.

  1. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння або стану (акрамя спосабу дзеяння):

Развітаўшыся, Ніна хуценька выбегла за весніцы і пакрочыла дадому.

  1. Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам:

Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры.

Пятро падышоў да Сашы і, ўбачыўшы яе нерашучасць, прытуліў да сябе.

  1. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі:

Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку і не памыліліся: наперадзе была нямецкая засада.

  1. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны:

З прычыны занятасці, я так і не наведаў хворага Міхала, аб чым заўсёды шкадаваў.

  1. Калі акалічнасці ўдакладняльныя (канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці):

На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб.

Памятайце:

  • часціцы (нават, амаль), якія стаяць перад дзеепрыслоўным зваротам, уключаюцца ў яго склад: Вера прайшла міма, нават не паглядзеўшы ў яго бок.

  • не адасабляюцца акалічнасці, цесна звязаныя па сэнсе з выказнікам: Пятро стаяў не варушачыся і пазіраў на Кідалу.

  • калі выражаны фразеалагізмамі: Хлопцы спалі як пшаніцу прадаўшы.

  • калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць пасля прыслоўя і ўтварае адзін рад аднародных членаў: Імкліва і булькаючы бегла крыніца.

Практыкаванне 39. Спішыце сказы, падкрэсліце акалічнасці, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Нерухома стаяў густы лес шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін. 2. Спяваючы маці не зводзіла вачэй з кроснаў. 3. Раман стоячы весела пасмейваўся. 4. Нават і зараз нягледзячы на свае восемдзесят год дзед Мікіта любога маладога за пояс заткне. 5. Ён не мог сядзець склаўшы рукі. 6. Спачатку яны ішлі прыгнуўшыся потым папаўзлі. 7. Не сціхаючы грымеў гром. 8. Янка доўга стаяў у двары разглядаючы ўсё і разважаючы. 9. Алік без запінкі ні разу нават не збіўшыся даказаў абедзве тэарэмы. 10. З мора паляцела вялікая хваля і ударыўшыся аб каменне рынула на яго безліччу пырскаў. 11. Самазвал ірвануўся ўперад але праехаўшы некалькі метраў засеў у непралазнай гразі. 12. На полі недалёка ад вёскі працавалі людзі. 13. Каля клуба на пляцоўцы моладзь гуляла ў мяч.

§ 22. Аднародныя члены сказа

Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі.

Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, адна ў адну, добра дагледжаныя хаты сяла .

Аднародныя і неаднародныя азначэнні

Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя.

I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць:

а) адметныя прыметы прадметаў;

б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа-
рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш.). Напрыклад: Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло.

Аднароднымі звычайна з'яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае за ім азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем. Напрыклад: Бабровая хатка пакрыта новымі, зрэзанымі нядаўна палкамі.

Азначэнні аднародныя, калі ўтвараюць сэнсавую градацыю (кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе выражаную ім прымету), напрыклад: Лёгкія, іскрыстыя, празрыста-ажурныя песенныя збудаванні ўзнікаюць адно за адным, чаруюць музыкай, разлівам пачуцця, некранутай чысцінёй у вершах Купалы «Песня», «Бой», «А зязюлька кукавала...»

Як правіла, аднароднымі з’яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, напрыклад: Я. Купала па характары таленту — паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найбольш чула адгукваліся на ўсё вялікае, значнае, яркае, выключнае ў жыцці.

II. Азначэнні неаднародныя, калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, напрыклад: Вось з-за дрэмлючага лазняку выглянула вялізнае чырвонае сонца — памер і колер і г. д.

Неаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэранькія шышачкі зязюлек, якія перамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай.

22.1 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Коска не ставіцца

  1. Калі адзіночны спалучальны ці размеркавальны злучнік звязвае два аднародныя члены сказа:

Дзед Астап і Міколка мнагазначна пераглянуліся.

  1. Перад паўторным і, які звязвае розныя рады аднародных членаў:

Было ўсё слаўна: дом і блізкі флігель, прыгожыя і стройныя ліпы, што паўколам падступалі да ставаў.

  1. Калі аднародныя члены звязаны рознымі злучнікамі:

Цэлы дзень каля грушы спыняліся ці ішлі або ехалі людзі.

  1. Перад першым пералічальным злучнікам:

У начной цішыні не было чуваць ні смеху, ні песняў, ні гаворкі.

  1. Паміж неаднароднымі азначэннямі:

У парадзелым сівым тумане Ігнат убачыў групу людзей.

  1. Паміж аднароднымі членамі, аб'яднанымі ў пары (але не паміж самімі парамі):

У садзе раскашавалі белым колерам слівы і вішні, чарэшні і маладзенькія яблынькі.

Коска ставіцца

  1. Калі аднародныя члены звязаны бяззлучнікавай сувяззю:

Лес маўчыць глуха, знямела, зацята.

  1. Калі аднародныя члены звязаны адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі: а, але, ды (але), аднак, затое:

Свеціць сонца зімою, а не грэе.

  1. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі:

То разбяжыцца, то пухам засцелецца хітрая мяцеліца.

  1. Калі злучнік і паўтараецца, але звязвае не ўсе, а толькі частку аднародных членаў сказа:

Пажаўцелі палі, і лясы за ракою, і сады.

  1. Перад другой часткай парнага злучніка: як — так і, не толькі — але і, хоць і — але:

Хоцъ і стомлены быў Міхась, але, сабраўшыся, пайшоў на вячоркі.

  1. Паміж парамі аднародных членаў, звязанымі спалучальным злучнікам і:

Мір — гэта радасць і шчасце, мір і спакой на зямлі.

  1. Калі адзіночныя злучнікі і, ды, ды і маюць далучальнае значэнне (і пры гэтым):

Вясна, лета, восень, ды і зіма цесна звязаны з земляробчым каляндаром, з працоўнымі клопатамі селяніна.

Практыкаванне 35. Спішыце сказы, падкрэсліце аднародныя члены і пастаўце знакі прыпынку.

1. На дварэ сонца мароз і вецер. 2. Ён стаў пчаляром і садаводам і агароднікам. 3. Жыццё было для нас радасцю а не цяжарам. 4. Касцы ідуць то грамадою то шнурам цягнуць чарадою то паасобку то па пары. 5. Я малым хлапчуком палюбіў нашы пушчы і нівы і блакітныя рэкі і мора зялёных лугоў. 6. Сёмка быў сярэдняга росту шырокі ў плячах прысадзісты. 7. У думках і марах раблю свой абход на поўнач і поўдзень на захад і ўсход. 8. Песня і казка ходзяць у пары сеюць па свеце дзівы і чары. 9. Ні дзед Талаш ні Мартын Рыль не дагаворвалі сваіх думак да канца але разумелі адзін другога вельмі добра.

§ 23. Абагульняльныя словы

Абазначаюць родавае паняцце пры аднародных членах і выконваюць аднолькавую з імі сінтаксічную функцыю.

У якасці абагульняльных слоў ужываюцца:

  1. азначальныя займеннікі:

кожны, увесь (усе, усё), усякі

  1. адмоўныя займеннікі:

ніхто, нішто

  1. прыслоўі:

ніколі, нідзе, заўсёды, усюды

4) назоўнікі і дзеясловы.

23.1 Знакі прыпынку пры абагульняльных словах

  1. Пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е:

Усё злівалася з гарызонтам: дрэвы, стагі, будынкі.

  1. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам ставіцца працяжнік:

Будынак, парк і агароджа было ўсё слаўна і прыгожа.

  1. Калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двукроп'е, а пасля аднародных членаў — працяжнік:

Усё разам: і хаты, і поле, і дарога чарнела ад асенняй імглы і туману.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
438
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее