56656 (Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах)

2016-07-31СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "история" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "история" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "56656"

Текст из документа "56656"

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах

Мінск – 2008 г.

Вывучэнне культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з вывучэннем гісторыі народа. Культура з’яўляецца “душой народа”, у значнай ступені вызначае яго светапогляд і менталітэт. У сучасным свеце, калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным днём набірае хуткасць, многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова аб “узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць у працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.

Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы – гэта даследванне сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных галінах культуры паміж Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама з’яўляецца вывучэнне беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх гістарычным развіцці з улікам галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці супрацоўніцтва.

Асаблівасцю працы з’яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той аспект беларуска-польскіх культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці беларускай культуры ў Польшчы. Што тычыцца навуковай навізны і актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць, што гэтая тэма дагэтуль шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай Рэспублікі Беларусь патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія культурныя адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх суседніх самастойных дзяржаў.

1. Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.

Нягледзячы на назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх адносін з часоў Рэчы Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх зямель у адной дзяржаве дае пачатак культурным адносінам паміж імі. Да XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць плённымі, але перавага ў іх была на баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і польскія землі трапілі ў склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі пачалі змяншацца. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”, якую расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864 гг.

Але канчаткова беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны працягвалі існаваць і развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася на польскім баку. Найбольш плённымі культурныя адносіны былі ў літаратуры. Значную ролю ў развіцці культурных адносін пачынае адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на прыкладзе літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных адносін дзеячы беларускай і польская культур.

У пачатку XX ст. беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую фазу свайго развіцця. Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго боку польскія культурным і палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне беларускай інтэлігенцыі. З другога – пачынае згасаць цікавасць палякаў да беларускага фальклору, а польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як самастойны народ.

У далейшым паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР, і таму на працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх культурных адносін фактычна не існавала, бо савецкія рэспублікі, якія межавалі з Польшчай, лічыліся бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету сацыялізму”, першай лініяй абароны ад капіталістычнага Западу. Можна нават казаць, што сітуацыя з развіццём беларуска-польскіх культурных адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.

2. Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.

Асноўную культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку, створанае 2 лютага 1956 г.1 Яно падтрымлівала сталыя кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ была прапаганда беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў асноўным праз выданне беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”, “Беларускі каляндар” і г. д.). Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні наклад якіх складаў 4 тыс. экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у Польшчы была выклікана не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную непасрэндасць, але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае нацыянальныя праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.

Аднак трэба адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася адной толькі Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай польскіх улад і ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным падтрымліванні думкі, што Польшча – этнічна аднародная краіна, большасць насельніцтва ў якой складаюць палякі. Таму дзейнасць БГКТ значна абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г. МУС ПНР спыніла ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у польскім грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць ролю прадстаўнікой беларускай культуры.

3. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання культуры і навукі.

Якім быў уплыў сацыяльна-палітычнага становішча ў БССР (і ў нейкай ступені ў СССР) і Польшчы на развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў? Што тычыцца БССР, дык тут у 2 пал. 40-ых-50-ых гг. назіралася закрыццё межаў. Звязана гэта было з пранікненнем новых ідэй у час Другой сусветнай вайны, калі 15 млн. савецкіх грамадзян, якія вярнуліся з Еўропы, пабачылі ўзровень яе цывілізацыі. У 60-ыя-80-ыя гг. кантакты (у тым ліку і культурныя) СССР з вонкавым светам павялічываліся, але адначасова павялічываўся і кантроль над імі з боку улад і партыі. Для культуры гэты перыяд стаў апагеем бюракратызацыі.

Што тычыцца Польшчы, дык тут сітуацыя была некалькі лепшай. Прымат ідэалогіі і партыі ў культурным жыцці таксама прысутнічаў, але ён быў не такім адчувальным, як у БССР. Звязана гэта было з блізасцю Захада, а таксама з “польскай адлігай”, якая пачалася пасля 1956г. Таму працэс таталізацыі грамадства ў Польшчы не быў завершаны. За выключэннем марксісцка-ленінскай ідэалогіі і польска-савецкіх адносін польскія ўлады не ажыццяўлялі кіраванне культурным і інтэлектуальным жыццем. Але прыярытэт дактрынальнага аспекту у культурных сувязях БССР з замежжам не даваў выкарыстаць гэтыя магчымасці Польшчы на карысць беларуска-польскіх культурных адносінаў.

4. Механізм і суб’екты культурнага абмену.

Тут трэба разгледзіць, якім чынам ажыццяўляўся гэты абмен паміж дзвюма дзяржавамі. Да сяр. 50-ых гг. гэтага механізму не існавала, а культурныя дачыненні паміж Польшчай і Беларуссю мелі эпізадычны характа. Прававой базай культурных адносін паміж БССР і ПНР сталі: 1) Дагавор аб дружбе ад 21 красавіка 1945г.; 2) Дагавор аб культурным супрацоўніцтве ад 30 чэрвеня 1956г.; 3) Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ад 8 сакавіка 1965г. Усе гэтыя дагаворы заключаліся паміж ПНР і СССР, што сведчыць аб тым, якое значэнне Масква надавала любым адносінам СССР і асобным саюзных рэспублікі з іншымі краінамі.

У БССР культурны абмен з Польшчай праходзіў у асноўным праз Міністэрства культуры БССР. У плане міжнародных культурных адносін Міністэрства культуры было падпарадкавана Савету Міністраў БССР, а той, у сваю чаргу, – Дзяржаўнаму камітэту па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры Савеце Міністраў СССР, які і кіраваў усімі міжнароднымі зносінамі Савецкага Саюза. Да таго ж увесь гэты ланцужок кантраляваўся ЦК КПСС, дзе ў 1956г. быў створаны асобны міжнародны аддзел, які курыраваў краніы “народнай дэмакратыі”. Быў і другі шлях культурнага ўзаемадзеяння – праз грамадскія арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі і праз Таварыства савецка-польскай дружбы – але істотнай ролі ён не адыграваў. На ўсёй працягласці гэтага ланцужка ўсялякая ініцыятыва была недапушчальнай і жорстка каралася. Патрабавалася дакладна выконваць загады цэнтра.

Падобнае становішча было і ў Польшчы. Першым звяном быў Самастойны аддзел супрацоўніцтва з замежжам Міністэрства культуры і мастацтва, створаны 9 сакавіка 1945г.). У 1946г. Аддзел быў пераўтвораны ў Бюро па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам МКіМ. У 1950г. Бюро змяніў Камітэт па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам пры Савеце Міністраў. У 1970-ых гг. у ПНР усталявалася наступная сістэма: асноўная дзейнасць была даручана Дэпартаменту культурнага супрацоўніцтва з замежжам (у яго складзе – Аддзел супрацоўніцтва з СССР) пры МКіМ, які кантраляваўся Саветам Міністраў і Прэзідыўмам урада, тады як агульную каардынацыю ажыццяўляў міністр замежных спраў. Да 1965г. чыста беларускія акцэнты у культурным абмене Польшчы былі нязначныя, галоўны прыярытэт належыў СССР.

Усё гэта вельмі перашкаджала беларуска-польскім культурным адносінам, заганяючы іх ў вузкія рамкі партыйна-ідэалагічнай цэнзуры. Але культурны абмен паміж дзвюма краінамі існаваў, развіваючыся ў трох асноўных накірунках: 1) літаратура і выдавецкая дзейнасць; 2) мастацтва (жывапіс, скульптура, музыка, тэатр, кіно; 3) навука.

5. Беларуская культура ў Польшчы.

Беларуская культура ппранікала ў Польшчу па тром вышэйназваным накірункам. Найбольш плённымі беларуска-польскія культурныя кантакты былі ў сферы літаратуры. Пераважна гэта былі пераклады мастацкай літаратуры на польскую мову, абмен літаратурнымі выданнямі, візіты пісьменнікаў, паэтаў, святкаванні літаратурных угодкаў і дзён беларускай культуры. Першай шырока арганізаванай прэзентацыяй беларускай культуры ў Польшчы былі Дні беларускай культуры ў 1955г. Трэба таксама адзначыць такія мерапрыемства, як святкаванне 80-ай гадавіны народзін Я. Купалы і Я. Коласа (1962г.) і 100-ай гадавіны народзін Я. Купалы і Я. Коласа, якую святкавалі ў 1982г. у форме польска-савецкай навуковай канферэнцыі.

Але ж агульны стан беларускай літаратуры ў Польшчы на працягу 1945-1991гг. быў невельмі задавальняючы. Так, вершаў Я. Купалы было выдадзена толькі тры тамы, а Я. Коласа – толькі адзін невялікі зборнік з 25 твораў і фрагменты паэмы “Новая зямля” ў перакладзе. І гэта класікі беларускай літаратуры! Сярод сучасных беларускіх пісьменнікаў найбольш вядомымі былі В. Быкаў (найбольш вядомы), М. Танк, Я. Брыль, І. Пташнікаў. Невялікія тыражы (у сярэднік па 5 тыс. экз.) не спрыялі паляпшэнню становішча. Такое становішча склалася невыпадкова. Па-першае, адсутнічала неабходная колькасць кваліфікаваных перакладчыкаў з беларускага. Па-другое, беларуская спецыфіка ўспрымання паэзіі (традыцыі адлюстравання рэчаіснасці, апісанне цыжкага сялянскага лёсу) не адпавядала польскай (паэзія з метафізічнымі ці рэлігійнымі сюжэтамі, месіянскім духам, часам нават містычным). Таму часта беларускую паэзію ў Польшчы называлі “правінцыяльнай, нясмелай”. Аднак пры гэтым веданне яе было слабым. Па-трэццяе, перашкоды ідэалагічнага і адміністрацыйнага характару.

Такім жа быў стан беларускага выяўленчага мастацтва ў Польшчы. Асобных кантактаў беларускіх мастакоў з польскімі не існавала. У асноўным творчасць беларускіч мастакоў была прадстаўлена ў Польшчы ў форме агульнасаюзных выставак і прэзентацый.

Некалькі лепш выглядала ў Польшчы беларуская музыка. Але і тут не назіралася сталага сістэматычнага супрацоўніцтва, і ўзаеныя кантакты абмяжоўваліся гастрольнымі выступленнямі. Больш частымі былі выступленні беларускіх музычных ансамбляў з памежных гарадоў. На мяжы 80-ых-90-ых гг. узнікаюць новыя формы культурнага абмену ў галіне музыкі, такія як фестывалі маладзёжнай музыкі на Беласточчыне (напрыклад, фестываль беларускага рока “Басовішча”).

Беларускі тэатр ў Польшчы прадстаўлены быў слаба. Галоўным чынам звязана гэта было з ідэалагічнымі прычынамі. Фактычна адсутнічаў беларускі рэпертуар і ў польскіх тэатрах. Гастролі беларускіх тэатраў у Польшчу кампенсавалі гэта ў нязначнай меры. Найбольшай папулярнасцю беларускі тэатр карыстаўся на Беласточчыне, дзе колькасць беларусаў была найбольшай.

Такім жа было і становішча беларускай кінематаграфіі. За перыяд з 1948 г. па 1987 г. у польскіх кінатэатрах, на тэлебачанні было паказана ўсяго 34 мастацкія стужкі “Беларусьфільма”.

Такім чынам, найбольшая актыўнасць беларуска-польскіх культурных дачыненняў прыпадае на 1955-1991 гг., але ў цэлым яны былі нязначнымі.

6. Польскія беларусазнаўчыя даследванні.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Как Вы думаете, сколько людей до Вас делали точно такое же задание? 99% студентов выполняют точно такие же задания, как и их предшественники год назад. Найдите нужный учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5167
Авторов
на СтудИзбе
437
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее