74436 (Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74436"

Текст из документа "74436"

Размещено на http://www.allbest.ru/

1. Царкоўна-рэлігійная літаратура

Здаўна на Беларусі мовай царкоўна-рэлігійнага пісьменства была малазразумелая шырокаму чытачу стараславянская мова ў мясцовай рэдакцыі. У XVI–XVIII ст. пэўнае пашырэнне атрымала і зусім далёкая ад жывой беларускай лацінская мова, якая таксама часткова служыла мовай асветы і навукі. Заўзятым хавальнікам гэтых кніжных, мёртвых моў было найперш духавенства. Аднак ужо ў XV ст. у асяроддзі свецкіх слаёў беларускага грамадства, шляхты і гараджан пачалі з'яўляцца пераклады асобных твораў царкоўна-рэлігійнага зместу на тагачасную беларускую літаратурную мову. Гэтай тэндэнцыі дэмакратызацыі мовы царкоўна-рэлігійнага пісьменства на Беларусі спрыялі агульная атмасфера эпохі, зараджэнне гуманістычных і рэфармацыйных ідэй, падрыў манаполіі духавенства на асвету народа, рост нацыянальнай самасвядомасці і іншыя фактары.

У ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў царкоўна-рэлігійнага пісьменства былі асобныя кнігі Бібліі. Дзесьці ў другой палове XV ст. на беларускую мову са стараяўрэйскай былі перакладзены біблейскія кнігі Старога Запавету «Іоў», «Данііл», «Прытчы Саламона», «Эклезіяст», «Песня песняў». У пачатку XVII ст. з'явіўся няпоўны беларускі пераклад Бібліі, галоўным чынам кніг так званага гістарычнага зместу (Пяцікніжжа Майсея, «Ісус Навін», кнігі Царстваў), крыніцай для якога паслужыў тэкст польскай друкаванай Бібліі. Захавалася таксама некалькі перакладаў Псалтыра, найболып папулярнай у даўнія часы біблейскай кнігі, па якой раней вучыліся элементарнай грамаце. Усе гэтыя розныя па якасці пераклады, зробленыя невядомымі асобамі, распаўсюджваліся ў адзінкавых экземплярах, у рукапісах, таму кола іх чытачоў было вельмі абмежаваным. Тым не менш іх з'яўленне – надзвычай важны і знамянальны факт.

Вялікае культурна-гістарычнае значэнне мела перакладчыцкая дзейнасць выдатнага беларускага гуманіста-асветніка, першадрукара ўсходніх славян Францыска Скарыны. Ён першы ва Усходняй Еўропе выдаў друкарскім спосабам для шырокага чытача большую частку Бібліі ва ўласным перакладзе на зразумелую народу мову, што было для таго часу сапраўдным грамадзянскім подзвігам.

З лёгкай рукі Скарыны на працягу XVI ст. на беларускую мову было перакладзена нямала твораў царкоўна-рэлігійнага і свецкага характару, некаторыя з іх былі надрукаваны. Тут яшчэ раз трэба ўспомніць Васіля Цяпінскага і яго пераклад на беларускую мову Евангелля, апублікаваны ім ва ўласнай друкарні ў 70-х гг. XVI ст. У 1616 г. у Іўі (ля Вільні) быў апублікаваны яшчэ адзін пераклад Евангелля, зроблены ў асяроддзі праваслаўнага духавенства, з прадмовай М. Сматрыцкага.

Адукаваныя колы беларускага грамадства маглі непасрэдна знаёміцца са зместам Бібліі і па тых шматлікіх яе друкаваных выданнях на польскай мове, што распаўсюджваліся на Беларусі ў XVI–XVII ст. Характэрна, што гэта былі выданні не толькі кракаўскіх, але і мясцовых друкарняў. Менавіта на беларускіх землях убачылі свет першыя польскія пратэстанцкія Бібліі: у 1563 г. у Брэсце была надрукавана так званая Радзівілаўская Біблія, а ў 1572 г. у Нясвіжы свой уласны пераклад Бібліі на польскую мову апублікаваў адзін з ідэолагаў польска-беларускай рэфармацыі Сымон Будны.

Тэматычна блізкімі да біблейскіх кніг былі апокрыфы. У цэлым не супярэчачы царкоўна-рэлігійнай ідэалогіі, апокрыфы адлюстроўвалі больш дэмакратычны, неафіцыйны погляд на шмат якія з'явы грамадскага жыцця і на хрысціянскую міфалогію. Некаторыя з іх былі прасякнуты злабадзённымі сацыяльнымі матывамі, антыфеадальнымі і антыклерыкальнымі ідэямі. Нездарма ўзнікненне шэрага апакрыфічных твораў было непасрэдна звязана з ерасямі.

Адным з найбольш вядомых яшчэ з часоў Старажытнай Русі быў на Беларусі апокрыф «Пра дванаццаць пакут» (інакш – «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах»), час і месца ўзнікнення якога дакладна не вызначаны. Асноўны змест твора – апісанне падарожжа Багародзіцы па замагільным свеце. Жыва і каларытна, з яркімі натуралістычнымі дэталямі расказваецца ў апокрыфе пра тыя страшныя пакаранні, якія быццам бы адбываюць у пекле душы нябожчыкаў за іх зямныя грахі.

Багаты змест Бібліі даў матэрыял для самых разнастайных апакрыфічных твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання: аповесцей і апавяданняў, рэлігійных вершаў, народных казак і інш. Так, біблейская легенда пра сусветны патоп непасрэдна выкарыстана ў беларускай казцы пра гордую Страцім-птушку, якая адмовілася ратавацца ў караблі Ноя, смела кінула выклік стыхіі і загінула ў няроўнай барацьбе. Гераічны вобраз гэтай мужнай птушкі натхніў М. Багдановіча на стварэнне вядомай паэмы «Страцім-лебедзь». Розныя сюжэты і матывы Свяшчэннага Пісання, асобныя моманты з жыцця біблейскіх герояў распрацоўваліся таксама ў апокрыфах пра святога Георгія, «Сон Багародзіцы», «Ліст Ісуса Хрыста», «Слова пра дрэва святога крыжа» і інш. Большасць з іх захавалася ў адносна позніх рукапісах XVII–XVIII стст., а векаторыя былі апублікававы фалькларыстамі паводле вусных пераказаў.

Сярод царкоўна-рэлігійных твораў буйных форм віднае месца пасля Бібліі займаюць аповесці. Некаторыя з іх маюць выразна апакрыфічны характар. Так, напрыклад, на аснове евангельскіх паданняў пра Ісуса Хрыста яшчэ ў эпоху ранняга Сярэднявечча былі створаны на лацінскай мове «Аповесць пра трох каралёў» і «Пакуты Хрыста», якія ў XV ст. трапілі на Беларусь. Пераклады гзтых твораў на беларускую мову вылучаюцца чысцінёй і багаццем мовы, вольнай ад царкоўнаславянскіх уплываў. Непасрэднай іх крыніцай, відаць, паслужыў, як паказваюць асобныя паланізмы ў беларускім перакладзе, польскі тэкст. Праўда, не выключана магчымасць, што гэты пераклад мог быць зроблены, як лічыў Я. Карскі (Карский Е.Ф. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962. С. 288.), і з лацінскага арыгінала.

У «Аповесці пра трох каралёў» апавядаецца пра з'яўленне на свет пры незвычайных абставінах у горадзе Віфлееме, што ў Палесціне, бога-чалавека Ісуса Хрыста, нараджэнне якога было прадказана прарокамі. Даведаўшыся пра гэта, тры ўсходнія цары-язычнікі Мельхіёр, Бальтазар і Яспер дзівосным чынам здзяйсняюць першае хаджэнне ў «святую зямлю», наведваюць нованароджанага і падносяць яму свае падарункі. Вярнуўшыся на радзіму, яны з цягам часу прынялі хрышчэнне, актыўна садзейнічалі хрысціянізацыі сваіх краін і памерлі ў глыбокай старасці як благаверныя.

Вядомая легендарная гісторыя пакутніцкай смерці прапаведніка Ісуса Хрыста выкладзена ў аповесці «Пакуты Хрыста» («Страсти Христовы»). Асноўнай літаратурнай крыніцай твора паслужыла апакрыфічнае Евангелле Мікодыма, дзе гэтая легенда раскрыта болып падрабязна, чым у кананічных евангеллях. Галоўнага героя па-здрадніцку выдаў за 30 сярэбранікаў яго вучань Іуда мясцовым уладам і па патрабаванні раз'юшанага натоўпу яго распялі як злачынцу на крыжы салдаты Пілата, рымскага намесніка ў Ерусаліме. Ён, сын божы, усё ведаў і ўсё мог, мог лёгка абараніцца ад любой напасці, але свядома аддаў сябе на здзек і пакуты, гераічна ахвяраваў сваім жыццём дзеля збавення ўсяго чалавецтва, як тлумачыцца ў Бібліі. Яркае, драматычна напружанае апісанне гэтай узнёслай трагедыі рабіла на сярэдневяковых чытачоў, якія верылі ў гістарычную сапраўднасць евангельскіх паданняў пра Хрыста, надзвычай моцнае ўражанне і выклікала ў іх глыбокія эмацыянальныя перажыванні.

Дзве невялікія рэлігійныя аповесці былі перакладзены ў першай палове XVI ст. на беларускую мову з чэшскай – «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і «Кніга пра Таўдала-рыцара». У першай з іх, заснаванай на біблейскіх і апакрыфічных апавяданнях, расказваецца пра жанчыну Сівілу, якая была «вельми мудра, иже в звездах многыи вещи в будущих речах провидела», пра яе сустрэчу з царом Саламонам і своеасаблівае іх спаборніцтва ў мудрасці, а таксама выкладаюцца яе прадказанні пра нараджэнне богачалавека Ісуса Хрыста, канец свету і інш.

Апісанне падарожжа душы галоўнага героя па замагільным свеце складае аснову сюжэта «Кнігі пра Таўдала-рыцара». Калі з перапою рыцар на тры дні страціў прытомнасць, яго душа за гэты час пабыла ў пекле і раі і, пакаяўшыся, вярнулася на зямлю. Такім дзівосным чынам грэшны герой быў перавыхаваны і стаў на праведны шлях жыцця.

У 1637 г. у Куцейне (ля Оршы) была надрукавана «Гісторыя жыцця Варлаама і Іасафа», перакладзеная са стараславянскай на беларускую мову манахамі мясцовага праваслаўнага манастыра. Сюжэт гэтай жыційнай аповесці, тыповага помніка царкоўна-рэлігійнай белетрыстыкі, узнік у Індыі, пасля ў працэсе доўгага бытавання быў сур'ёзна перапрацаваны і дапоўнены ў адпаведнасці з ідэйнымі канцэпцыямі хрысціянства. Павучальная гісторыя індыйскага царэвіча Іасафа, які насуперак усім перашкодам прыняў хрысціянства, пакінуўшы веру сваіх продкаў, і яго духоўнага настаўніка пустэльніка Варлаама прызначалася «для утехи и пользы христианской», для ўмацавання хрысціянскага веравучэння. Беларускі друкаваны пераклад «Гісторыі жыцця Варлаама і Іасафа» паслужыў непасрэднай крыніцай рускага, выдадзенага ў 1680 г. у Маскве.

У ліку найбольш папулярных твораў царкоўна-рэлігійнай літаратуры былі ў даўнія часы павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі за розныя ўчынкі і падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Сярод гэтых рэлігійных фанатыкаў, дзівакоў-аскетаў і пакутнікаў, што выклікаюць у нас сёння не столькі захапленне, колькі спачуванне, былі і высакародныя людзі, якія прывабліваюць сваёй мужнасцю, мэтаімкнёнасцю, нязломнаю сілай волі, самаахвярным імкненнем аддаць усё, нават сваё жыццё, дзеля вялікай ідэі. Стварэннем і распаўсюджаннем жыцій святых старанна займалася духавенства, якое прыкладам ідэалізаваных герояў імкнулася ў патрэбным кірунку ўздзейнічаць на розум і сэрцы веруючых, сцвердзіць хрысціянскія ідэалы.

Хоць агіяграфічны жанр не атрымаў у Вялікім княстве Літоўскім прыкметнага развіцця, аднак у XV–XVII стст. ён яшчэ карыстаўся на Беларусі значнай папулярнасцю. Мастацкія біяграфіі шматлікіх хрысціянскіх герояў, сярод якіх былі і жыціі мясцовых, старажытнарускіх святых (Барыса і Глеба, Феадосія Пячорскага і інш.), перапісваліся і размнажаліся ў розных зборніках рэлііійнага характару. Яны складаліся спачатку пераважна на царкоўнаславянскай, а пазней і на польскай мове. Першыя пераклады помнікаў жыційнай літаратуры на старабеларускую мову з'явіліся дзесьці ў другой палове XV ст.

Адным з найбольш ранніх беларускіх перакладаў твораў аііяграфічнага жанру было «Жыццё Аляксея», якое разам з «Аповесцю пра трох каралёў» і «Пакутамі Хрыста» захавалася ў рукапісным зборніку канца XV ст. Сюжэт жыція нескладаны. Сын багатых рымлян Аляксей, пранікнуўшыся верай у Бога і хрысціянскія ідэалы, кідае сваіх бацькоў, маладую жонку і выпраўляецца ў падарожжа на Блізкі Усход. Пражыўшы шмат гадоў у Сірыі аскетам-падзвіжнікам, Аляксей як жабрак-пілігрым вяртаецца дамоў. Семнаццаць гадоў ён правёў у родным доме не пазнаны бацькамі, якія толькі пасля яго смерці ў роспачы даведваюцца, што гэта быў іх сын. Займальны сюжэт, напружаны драматызм дзеяння, высокія духоўныя якасці галоўнага героя, яго мужнасць і самаахвярнасць, агульны лірычны тон апавядання садзейнічалі шырокай папулярнасці «Жыцця Аляксея» сярод хрысціянскіх народаў.

У 1579 г. у Вільні выйшаў на польскай мове вялікі зборнік «Жыцці святых», складзены Пятром Скаргам. У гэтай кнізе змешчана звыш чатырохсот апавяданняў і невялікіх аповесцей пра жыццё хрысціянскіх святых, размешчаных, як і ў старажытнарускіх чэццях мінеях, па месяцах года. Цэлы натоўп розных герояў праходзіць перад чытачом – ад біблейскіх Адама і Евы да рэальных гістарычных асоб XV–XVI стст. Тут першыя прарокі і хрысціянскія апосталы, папы і «айцы царквы», біскупы і радавыя манахі-падзвіжнікі, каралі і каралевы, місіянеры і заснавальнікі каталіцкіх ордэнаў, змагары супраць язычніцтва і ерасей, пакутнікі і аскеты і іншыя незвычайныя героі, якія, паводле прызнання хрысціянскай царквы, заслужылі назву святых і адпаведна ўшаноўваліся. Цікавасць на беларускіх землях да гэтага зборніка жыцій падтрымлівалася дзвюма акалічнасцямі. Па-першае, значная доля тагачаснага насельніцтва Беларусі, асабліва яе найбольш адукаваныя слаі, феадалы і інтэлігенцыя, была каталіцкага веравызнання. Па-другое, у кнізе П. Скаргі былі змешчаны і жыццяпісы мясцовых польскіх і літоўска-беларускіх святых каталіцкай царквы, напрыклад польскага місіянера XIII ст. Яцка (інакш Іакінфа), які падарожнічаў па Русі. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму цэлую паэму на лацінскай мове. У больш позніх выданнях «Жыццяў святых» можна было прачытаць таксама каталіцкую версію біяграфіі вядомага рэлігійнага фанатыка XVII ст., «душахвата» Іясафата Кунцэвіча, які ў 1623 г. быў пакараны смерцю паўстаўшымі віцяблянамі. Найбольш поўны беларускі пераклад «Жыццяў святых» быў зроблены ў другой палове XVII ст., відаць, у Магілёве ў праваслаўным асяроддзі. Ён налічвае 141 жыціе, тэкст якіх перададзены вельмі блізка да польскага арыгінала. Са аборніка П. Скаргі былі выбраны творы пра найбольш вядомых і аўтарытэтных хрысціянскіх святых, прызнаных і праваслаўнай царквою.

Своеасаблівым відам пісьменства, блізкім паводле свайго характару да царкоўна-рэлігійнай літаратуры, былі ў даўнія часы розныя прыродазнаўчыя, астралагічныя, філасофскія зборнікі. У XV–XVII стст. на Беларусі чыталіся, перапісваліся і перакладаліся «Загадкі цара Давыда», «Тайная тайных, або Арыстоцелевы вароты», «Шасцікрыл», «Лапатачнік», «Луцыдарый» і іншыя кнігі. У іх адлюстраваны раннесярэдневяковыя, вельмі наіўныя і шмат у чым памылковыя ўяўленні пра акаляючы свет, прыроду і чалавека. Асобае месца сярод зборнікаў займаюць кітабы – кнігі, пісаныя беларускімі татарамі па-беларуску, але арабскім пісьмом.

Творы, перакладзеныя на беларускую мову, складалі толькі невялікую частку таго агромністага фонду пераважна іншаземнага па паходжанні царкоўна-рэлігійнага пісьменства, што бытавала на Беларусі ў эпоху феадалізму. Асноўную ж яго масу складалі творы на царкоўнаславянскай, лацінскай і польскай мовах, якія па традыцыі былі на беларускіх землях мовамі богаслужэння і кананічнай хрысціянскай літаратуры. Гэтая шматмоўная царкоўна-рэлігійная літаратура распаўсюджвалася як рукапісным, так і друкарскім спосабам, і мела ў свой час немалы попыт у чытачоў.

2. Свецкая літаратура

Вельмі цікавую і важную частку беларускай перакладной літаратуры складаюць творы, якія бытавалі пераважна ў свецкім асяроддзі. Хоць свецкая літаратура не такая разнастайная і багатая ў жанравых адносінах, як царкоўна-рэлігійная, аднак яна вельмі значная сваім зместам і мастацкімі вартасцямі. Вядучае месца ў ёй займаюць творы гістарычнага характару, у якіх апавядаецца пра выдатныя падзеі далёкай мінуўшчыны, пра ваенныя паходы і бітвы, апісваюцца велічныя справы славутых гістарычных асоб, праслаўляюцца рыцарскія подзвігі легендарных герояў. Важная асаблівасць гістарычных аповесцей і раманаў – не дакладнае, заснаванае на дакументальным матэрыяле адлюстраванне мінулага, а яго мастацкае асваенне з мэтай эмацыянальнага ўздзеяння на чытачоў, выхавання іх у духу гераізму і патрыятызму. Блізкія да гэтых твораў перакладныя хронікі і хранографы, што змяшчаюць нямала матэрыялу літаратурнага паходжання, белетрызаваных апавяданняў і аповесцей пра цікавыя і значныя падзеі з мінулага розных народаў свету.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Зачем заказывать выполнение своего задания, если оно уже было выполнено много много раз? Его можно просто купить или даже скачать бесплатно на СтудИзбе. Найдите нужный учебный материал у нас!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5057
Авторов
на СтудИзбе
455
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее