74435 (Беларуская паэзія 1920-х гадоў)

2016-08-01СтудИзба

Описание файла

Документ из архива "Беларуская паэзія 1920-х гадоў", который расположен в категории "". Всё это находится в предмете "зарубежная литература" из , которые можно найти в файловом архиве . Не смотря на прямую связь этого архива с , его также можно найти и в других разделах. Архив можно найти в разделе "рефераты, доклады и презентации", в предмете "литература : зарубежная" в общих файлах.

Онлайн просмотр документа "74435"

Текст из документа "74435"

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларуская паэзія 1920-х гадоў

паэзія пралетарскы фальклорны лірызм

Паэзія 1920-х гадоў, у параўнанні з нашаніўскай, стылёва больш мазаічная, спектр яе матываў і ідэйна-вобразная палітра больш шырокія. Асноўная тэматыка і праблематыка паэзіі 1920-х гг., як у прынцыпе і ўсяго нацыянальнага прыгожага пісьменства гэтага часу, «круцілася» вакол ідэі Беларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусі XX ст.

Паэзію 1920-х гадоў тварылі некалькі пакаленняў: старэйшыя паэты – класікі, стваральнікі «нашаніўскага» адраджэння: Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля; тыя, хто пачаў фарміравацца да рэвалюцыі пад дабратворным уплывам «Нашай нівы», – Ц. Гартны, А. Гурло, Я. Журба, М. Хведаровіч; маладыя паэты, чыя творчая і грамадзянская свядомасць усталёўвалася на скрыжаванні дзвюх вялікіх ідэй – нацыянальнага адраджэння і рэвалюцыйнага пераўтварэння свету. Гэта была лідэрская група паэтаў, заснавальнікаў «Маладняка», пазней «Узвышша».

У агульных рысах развіццё паэзіі ў 20-я гады адбывалася ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях, кожная з якіх адрознівалася сваімі стылёвымі парадыгмамі (традыцыйнай і авангардысцкай) і тэматычнымі дамінантамі: нацыянальна-адраджэнскай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Абедзве плыні грунтаваліся на адпаведных грамадскіх ідэалагемах, кожная з якіх па-свойму прадвызначала сутнасныя мадэлі Беларускага Шляху, то судакранаючыся, то рэзка палемізуючы паміж сабой. Калі канон пралеткультаўскай дактрыны рэвалюцыйнага канцэптуалізму адлюстроўваў афіцыйную ідэалогію партыйнага кіраўніцтва, то нацыянальна-адраджэнская стылёвая мадэль захоўвала арыенцір на нашаніўскую традыцыю, спавядала ідэю Беларускага Інтэгральнага Рэнесансу (тэрмін Г. Гарэцкага) і адчувала сябе пераемніцай яшчэ больш ранніх нацыянальных традыцый, звязаных з культам Айчыны, вольнасці і «краёвага» патрыятызму.

Значная (калі не пераважаючая) частка паэтычных твораў 1920-х гг. была пазначана відавочнымі рысамі афіцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноўкай на стварэнне новага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавай ідэалогіі. Культ рэвалюцыйных перамен, аптымістычны жыццесцвярджальны пафас, матыў індустрыяльнага горада, гімн маладосці, якая будуе і для якой будуецца новае жыццё, класавы матыў, выражаны ў сімвалічнай перамозе «сярпа і молата», супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «светлай раніцы волі» і пры гэтым адсутнасць рэфлексіі, смутку, сумненняў – вось асноўны спектр матываў і настрояў, якія ўласцівы авангардысцкай плыні, паіменаванай І. Багдановіч «рэвалюцыйным канцэптуалізмам». Тут не цаніліся нюансы лірычных пачуццяў і перажыванняў, тут важна было стварыць літаратурны міф аб рэвалюцыйнай перамозе пралетарыяту.

Асэнсаванню Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах – прысвечана шмат купалаўскіх вершаў на працягу ўсяго аналізуемага дзесяцігоддзя. Так, напрыклад, у 1922 г. Купала піша знамянальны, жорсткі ў сваёй праўдзівасці верш «Перад будучыняй», у якім дае сваё тагачаснае разуменне Беларускага Шляху. Яно трагічнае і абсалютна непадобнае на аптымістычныя прароцтвы паэтычных апалагетаў рэвалюцыі і пралетарскай дыктатуры. Дзве сілы, паміж якімі шукае сябе Беларусь, – дылему паміж нацыянальным шляхам і рэвалюцыйна-пралетарскім – Купала абазначае ў наступных радках:

Там чутна: Беларусь! Там – Незалежнасць!

А там – «Паўстань пракляццем»… Ну а мы?

Мы ў страху… дум крутня… разбежнасць…

Без толку крыллем хлопаем, як цьмы.

О так, як цьмы, як спуджаны вароны!.

І слухаем, і нюхаем тут, там:

Які павеяў вецер на загоны, –

Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?

Аграбленыя з гонару й кашулі,

З снайго прыпынку выгнаныя вон,

Мы дзякуем, што торбы апранулі

На нас ды з нашых нітак-валакон.

Не дзіўна таму, што творчасць Купалы і яго зборнік «Спадчына» (1922) не прымаліся, крытыкаваліся адэптамі новага пралеткультаўскага мастацтва, у яго адрас даносіліся абвінавачванні ў неразуменні гістарычнай ролі рэвалюцыі для Беларусі. Для Купалы ж гэта былі відавочна несумяшчальныя ідэалы: вольная і незалежная Беларусь і гвалт рэвалюцыйнай дыктатуры. Ён празрыста акрэсліў гэтую несумяшчальнасць у паэме «Безназоўнае», стварыўшы алегарычны вобраз заручын «вясельніцы засмучанай з вясёлым жаніхом».

Я. Колас у 20-я гады ўвасобіў свой боль па айчыне, спрадвечным аплотам якой была сядзіба з уласнай зямлёй, у закончанай тады паэме-эпапеі «Новая зямля». Відавочным убачыўся вялікаму паэту вынік пошукаў Міхалам сваёй «новай зямлі». У гэтай алегарычнай метафары, якая падразумявала і пошукі «новай айчыны» (або Беларускага Шляху) Коласам была скарыстана біблейская сімволіка. Новая зямля – гэта біблейскі сімвал новага раю – Новага Ерусаліма, які застаўся для Міхала няздзейсненай марай, перапыненай смерцю. Пошукі «новай зямлі» – новай Беларусі для героя Я. Коласа – засталіся такімі ж «снамі аб Беларусі», якія «сніў» адпаведны гістарычнаму часу лірычны герой Я. Купалы. Як і Купала, Я. Колас у 1922 г. выдаў зборнік вершаў «Водгулле», у якім апрача ранейшых дарэвалюцыйных твораў была нізка, напісаная ў 1921 г.: вершы «Водгулле», «Родныя малюнкі», «У палёх Беларусі», «Звон шыбаў», «Покліч», «Беларускаму люду». Ствараючы жывыя пластычныя карціны беларускай прыроды – гэтай вечнай неўміручай каштоўнасці нацыянальнага быцця, Колас дае мастацкі водгук на тагачаснае грамадскае жыццё, якое бачыцца яму неўладкаваным.

Яшчэ адзін нашанівец Змітрок Бядуля як паэт эвалюцыяніраваў к сярэдзіне 1920-х гг. у бок рэвалюцыйнага канцэптуалізму, выдаўшы ў 1924 г. кніжку выбраных вершаў «Буралом». Папярэдні ж зборнік «Пад родным небам» выдадзены, як і кнігі Я. Купалы «Спадчына» і Я. Коласа «Водгулле» у 1922 г., быў пазначаны рысамі традыцыйнай адраджэнскай паэзіі з уласцівымі Бядулю містычнымі біблейскімі, гістарычнымі матывамі. Аб гэтым сведчаць вершы «Беларусь», «Паходні» і некат. інш. У зборніку ж «Буралом» адзначыўся пераход на авангардны стыль, які адпаведна выклікаў новую тэматыку і паэтыку. Вершы пазбаўляюцца лірычнай глыбіні і вобразнай маляўнічасці, з'яўляюцца ілюстрацыямі да новых рэалій («Маладая гвардыя», «Крылатыя машыны»). Асаблівай ангажаванай ілюстрацыйнасцю пазначаны цыкл «Чырвоны каляндар», дзе паэт імкнецца стварыць новыя «чырвоныя лісткі» ў піку ранейшаму разуменню знамянальных дзён года, якія вызначаліся па царкоўным каляндары. Вядучае месца ў новым «чырвоным календары» Бядулі, бясспрэчна, займаў Кастрычнік, які «старому свету яму вырыў, у міг адзін стварыў стагоддзі». Паэма «Беларусь», змешчаная ў гэтым жа зборніку, ужо нічым не нагадвала ранейшы «Зачарованы край». Застаўшыся верным выкарыстанню ў сваёй паэтыцы народных легендарных і казачных вобразаў, Бядуля ў паэме пра сучасную Беларусь – «бязбожніцу» і «будаўніцу» – міфапаэтызуе і адухаўляе Кастрычнік (Акцябр), які «прымчаў», як «чаканы госць», як новы асілак-вызваліцель.

Апяванне «казкі прышлага часу» – шчаслівай будучыні, якую прынесла перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі, супрацьпастаўленне гэтага светлага ўрачыстага абнаўлення мінуламу «зморчнаму», цяжкаму паднявольнаму жыццю нарадзіла ў беларускай паэзіі таго часу шэраг устойлівых вобразных асацыяцый. Гэта быў адзін з вызначальных матываў рэвалюцыйнага канцэптуалізму, які, як лакмусавая паперка, вызначаў грамадска-палітычныя арыенціры аўтараў. Сярод паэтаў старэйшага пакалення гэты матыў у ранейшых адраджэнскіх вобразах-сімвалах Зімы і Вясны ўвасабляў Янка Журба (верш «Вольная Беларусь»). Ён бачыць Беларусь у «святочным уборы», ёй «свеціць доля… залатая», да яе «прыйшла воля святая!». Гэтымі ж настроямі прасякнуты яго вершы «Васкрос край», «Годзе плакаць», «Гімн працы», «Будаўніком новага жыцця», «Хто мы?»

Цэнтральнай жа фігурай у пралетарска-рэвалюцыйным тэматычным накірунку ў асяроддзі старэйшых паэтаў быў былы «капыльскі гарбар» Цішкі Гартнага, які выдаў дзве кнігі сваіх твораў: «Песні працы і змагання» (1922) і «Урачыстасць: 1. Рэвалюцыі, 2. Жыцця» (1925), куды часткова ўвайшлі яго ранейшыя вершы. Творы, з якімі Гартны ўступаў у новае дзесяцігоддзе, з'яўляліся ў пераважнай большасці паэтычнымі фармулёўкамі рэвалюцыйных камуністычных ідэалаў, з якімі для паэта і актыўнага грамадска-палітычнага дзеяча звязвалася светлая будучыня Беларускага Шляху. Так, у вершы «Айчына» (1921) ён апявае бунт працоўных, сцвярджаючы, што «айчына і воля – непадзельны, і іх ахоў чырвоны меч». У вершы «Камунар» (1921) створаны вобраз нязломнага барацьбіта, які «за волю ў бойках без спагады істоту выліў». Верш «Панства працы» замацоўвае ідэйна-вобразны канцэпт падзелу свету на ранейшы, нешчаслівы, поўны прыгнёту, і вольны пасля рэвалюцыі.

Сярод маладых паэтаў тонкім і майстравітым апалагетам рэвалюцыйнага паэтычнага авангардызму быў Міхась Чарот, талент якога ярка бліснуў ужо на пачатку 20-х гадоў. Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха» (1922), паэмы «Босыя на вогнішчы» (1922), «Беларусь лапцюжная» (1924), «Чырвонакрылы вяшчун» (1924) сталі ў поўным сэнсе «класікай авангарду», з усімі таленавіта ўвасобленымі пастулатамі пралетарска-рэвалюцыйнай дактрыны ў мастацтве – з яе апраўданнем тэрору («Хто не наш – таго даві!»), адмаўленнем культурна-гістарычнай спадчыны («Годзе плакаць і вам над Рагнедаю…»), сімволікай класавай барацьбы ў выглядзе паядынку двух волатаў – «рацей» («змагаюцца праца з багаццем»), з яўным усходнім вектарам палітычных сімпатый (вобраз «чырвонага крыжа» з Усходу, на якім напісана слова «Воля», у паэме «Босыя на вогнішчы», а таксама рыцараў на чырвоным і на белым конях, з якіх пераможцам аказваецца Чырвоны ў паэме «Беларусь лапцюжная»). Апраўдальны вобраз дыму-пажару становіцца адным з найважнейшых стылеўтваральных канцэптаў авангардысцкай парадыгмы:

Свет стары мы палім – гэта наша справа,

Хто з людзей пасмее кінуць нам папрок?

Будавалі ўсё мы – нішчыць маем права.

Хай усё затопіць нашай працы сок.

Алегорыю паэтычнага наватарства, якога вымагае новая эпоха, стварыў М. Грамыка ў «нібы-паэме» «Гвалт над формай». Яна была спачатку апублікавала ў першым нумары часопіса «Полымя» (1922), а потым пад назвай «Пералом» увайшла ў зборнік яго вершаў «Плынь» (1927). Публікацыі ў «Полымі» папярэднічаў канцэптуальны артыкул самога М. Грамыкі, дзе ён абгрунтоўваў прынцыпы новага мастацтва.

Імкненнем да новага стылю была пазначана таксама паэзія аўтараў старэйшага пакалення, былых капыльскіх паплечнікаў Ц. Гартнага Алеся Гурло і Міколы Хведаровіча, у творах якіх сугучна часу адбіваліся «навальніцы жыцця і змагання», настроі «радасці неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Матывы іх лірыкі не вылучаліся асаблівай разнастайнасцю, былі сугучныя новаму «пралетарскаму» стылю.

Авангарднай была, бясспрэчна, паэзія Андрэя Александровіча, аднаго з тагачасных лідэраў «Маладняка». Яго зборнікі «Камсамольская нота» (1924, разам з А. Вольным), «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927) адлюстроўвалі імкненне даць адпаведныя новаму паэтычнаму канону вобразы рэчаіснасці, або новага Беларускага Шляху. Найперш гэты шлях звязваўся з індустрыяльным горадам, і Александровіч, які вырас на Старажоўскім прадмесці ў Мінску, ахвотна і ўлюбёна стварае вобразы новага працоўнага горада, дзе на заводах нараджаецца яскравая і пераможная будучыня (вершы «Менскі рытм», «Песні вёскі й фабрычных станкоў», «Новы Менск», «Вуліца», «На заводзе»). Лірычны настрой першага зборніка вершаў «Камсамольская нота» вызначаўся ў асноўным матывам радаснага абнаўлення жыцця, звязанага з маладосцю, з камсамольскімі новаўвядзеннямі.

Адметную авангардную распрацоўку атрымала ў 20-я гады і тэма кахання. Так, у вершы Александровіча «Шалясценне нязнаных пяшчот» лірычны герой асуджае сябе «за слабасці» – за тое, што «цемназорыя вочы дзяўчыны» і яму «завязалі жыццё». Наогул лірычны герой новага часу, для якога характэрны ўзнёслыя грамадскія парыванні, часта перажывае расчараванне ў каханні, якое атаясамліваецца з «мяшчанскімі пяшчотамі», «пярыннымі ўцехамі», «багемнасцю» і ўвогуле ўспрымаецца як заганная сіла, што «зводзіць» думкі і пачуцці, расслабляе героя ў яго «вялікім паходзе ў будучыню».

Неадназначную рэакцыю ў літаратурнай палеміцы 20-х гадоў выклікала паэма Александровіча «Цені на сонцы» (1927), у сатырычна-шаржыраваных вобразах якой сучаснікі пазнавалі вядомых дзяржаўных і культурных дзеячаў. Выкрывальны пафас паэмы ўспрымаўся многімі як ачышчэнне «сонца рэвалюцыі» над Беларуссю ад «нацыянальна-адраджэнскіх плям», таму твор быў адмоўна ацэнены ва «ўзвышаўскім» асяроддзі. Язэп Пушча нават адгукнуўся на яго паэмай «Цень Консула», у якой выносіў свой паэтычны прысуд тагачаснай таталітарнай сістэме партыйнага кіраўніцтва (анаграма ЦК прачытваецца ў назве), што душыла ўсе парасткі жывога нацыянальнага жыцця. Консул у Пушчы – гэта жахлівы страшны ўладар, які бязмежна царуе над усімі, выносіць свае прысуды. Ён кіруе будаўніцтвам новага грамадства, але галоўны гмах, які ўзводзіцца па ўсіх канонах сучаснай архітэктуры, – гэта турма.

Наогул Я. Пушча з'яўляўся арыгінальнай і непаўторнай постаццю ў асяроддзі маладзейшых паэтаў 1920-х гг. Пачынаў ён як паэт-імажыніст, прыхільнік творчасці C. Ясеніна, паслядоўнік яго паэтычнай музы (зборнік вершаў «Раніца рыкае», 1925). У палемічным цыкле «Лісты да сабакі», які ў канцы 20-х гадоў выклікаў крытычны шквал, Пушча робіць празрыстыя намёкі на тое, што родная краіна трапіла ва ўладанне чужых людзей («чужыя людзі ходзяць каля склепу»), выказвае адважнае памкненне «з чала краіне вырваць ўсё ж… церні» і абараняе права песняра на смутак у піку той кананічнай пралетарскай радасці, якую ён павінен быў на ўсе лады апяваць.

Свежие статьи
Популярно сейчас
Почему делать на заказ в разы дороже, чем купить готовую учебную работу на СтудИзбе? Наши учебные работы продаются каждый год, тогда как большинство заказов выполняются с нуля. Найдите подходящий учебный материал на СтудИзбе!
Ответы на популярные вопросы
Да! Наши авторы собирают и выкладывают те работы, которые сдаются в Вашем учебном заведении ежегодно и уже проверены преподавателями.
Да! У нас любой человек может выложить любую учебную работу и зарабатывать на её продажах! Но каждый учебный материал публикуется только после тщательной проверки администрацией.
Вернём деньги! А если быть более точными, то автору даётся немного времени на исправление, а если не исправит или выйдет время, то вернём деньги в полном объёме!
Да! На равне с готовыми студенческими работами у нас продаются услуги. Цены на услуги видны сразу, то есть Вам нужно только указать параметры и сразу можно оплачивать.
Отзывы студентов
Ставлю 10/10
Все нравится, очень удобный сайт, помогает в учебе. Кроме этого, можно заработать самому, выставляя готовые учебные материалы на продажу здесь. Рейтинги и отзывы на преподавателей очень помогают сориентироваться в начале нового семестра. Спасибо за такую функцию. Ставлю максимальную оценку.
Лучшая платформа для успешной сдачи сессии
Познакомился со СтудИзбой благодаря своему другу, очень нравится интерфейс, количество доступных файлов, цена, в общем, все прекрасно. Даже сам продаю какие-то свои работы.
Студизба ван лав ❤
Очень офигенный сайт для студентов. Много полезных учебных материалов. Пользуюсь студизбой с октября 2021 года. Серьёзных нареканий нет. Хотелось бы, что бы ввели подписочную модель и сделали материалы дешевле 300 рублей в рамках подписки бесплатными.
Отличный сайт
Лично меня всё устраивает - и покупка, и продажа; и цены, и возможность предпросмотра куска файла, и обилие бесплатных файлов (в подборках по авторам, читай, ВУЗам и факультетам). Есть определённые баги, но всё решаемо, да и администраторы реагируют в течение суток.
Маленький отзыв о большом помощнике!
Студизба спасает в те моменты, когда сроки горят, а работ накопилось достаточно. Довольно удобный сайт с простой навигацией и огромным количеством материалов.
Студ. Изба как крупнейший сборник работ для студентов
Тут дофига бывает всего полезного. Печально, что бывают предметы по которым даже одного бесплатного решения нет, но это скорее вопрос к студентам. В остальном всё здорово.
Спасательный островок
Если уже не успеваешь разобраться или застрял на каком-то задание поможет тебе быстро и недорого решить твою проблему.
Всё и так отлично
Всё очень удобно. Особенно круто, что есть система бонусов и можно выводить остатки денег. Очень много качественных бесплатных файлов.
Отзыв о системе "Студизба"
Отличная платформа для распространения работ, востребованных студентами. Хорошо налаженная и качественная работа сайта, огромная база заданий и аудитория.
Отличный помощник
Отличный сайт с кучей полезных файлов, позволяющий найти много методичек / учебников / отзывов о вузах и преподователях.
Отлично помогает студентам в любой момент для решения трудных и незамедлительных задач
Хотелось бы больше конкретной информации о преподавателях. А так в принципе хороший сайт, всегда им пользуюсь и ни разу не было желания прекратить. Хороший сайт для помощи студентам, удобный и приятный интерфейс. Из недостатков можно выделить только отсутствия небольшого количества файлов.
Спасибо за шикарный сайт
Великолепный сайт на котором студент за не большие деньги может найти помощь с дз, проектами курсовыми, лабораторными, а также узнать отзывы на преподавателей и бесплатно скачать пособия.
Популярные преподаватели
Нашёл ошибку?
Или хочешь предложить что-то улучшить на этой странице? Напиши об этом и получи бонус!
Бонус рассчитывается индивидуально в каждом случае и может быть в виде баллов или бесплатной услуги от студизбы.
Предложить исправление
Добавляйте материалы
и зарабатывайте!
Продажи идут автоматически
5075
Авторов
на СтудИзбе
455
Средний доход
с одного платного файла
Обучение Подробнее